Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

бел яз

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.94 Mб
Скачать

з названых фактаў, і г.д. Да іскавых належаць заявы аб прызнанні грамадзяніна прапалым без вестак, аб прымусовым лячэнні, аб аднаўленні правоў па дакументах на прад’яўніка, аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарнай, аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або недзеяздольным, аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права ўласнасці і інш.

У Ленінскі раённы суд г. Гродна

Ісцец: Маракоў Сяргей Аляксандравіч, 1935 г. н., які пражывае па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, д. 83, кв. 99. Адказчык: Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., які пражывае па адрасе:

г. Гродна, вул. Таўлая, д. 58/1, кв. 39.

ІСКАВАЯ ЗАЯВА аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі

Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 000 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю.

Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., матэрыяльную дапамогу мне добраахвотна не аказвае.

Адказчык працуе ў РБУ № 13 г. Гродна галоўным інжынерам, яго заработак складае 1 200 000 рублёў. Сын пражывае адзін і мае магчымасць аказваць мне матэрыяльную дапамогу.

У адпаведнасці з артыкуламі 100, 102 КабШС Рэспублікі Беларусь і артыкулам 6 ГПК Рэспублікі Беларусь

П Р А Ш У:

1. Штомесячна ўтрымліваць з адказчыка, Маракова Яўгена Сяргеевіча, сродкі на маё ўтрыманне па 300 000 рублёў штомесячна, пачынаючы з 20 лютага 2008 г. да змянення матэрыяльнага і сямейнага становішча бакоў.

Дадатак:

1. Даведка аб заработнай плаце адказчыка.

2.Даведка аб складзе сям’і адказчыка.

3.Даведка аб пенсіі істца.

4.Копія іскавай заявы.

Дата

Подпіс

131

4. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

«Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-спра- вавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзелавой мовы: 1) тэкставыя нормы, якія рэгламентуюць пабудову тэксту дакумента, г.зн. семантычную і фармальную арганізацыю ўсяго тэксту і яго частак; 2) моўныя нормы, якія рэгламентуюць магчымасць ужывання моўных адзінак. Тэкставыя

імоўныя нормы замацаваны ў ДАСТах, што забяспечвае уніфікацыю і стандартызацыю службовых дакументаў» [7]. Адзначым некаторыя з іх.

Лексічны ўзровень

1.Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

2.Шырока выкарыстоўваюцца тэматычна абумоўленыя спецыяльныя словы і тэрміны (юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя, бухгалтарскія, спартыўныя і г.д.). У прыватнасці, юрыдычная тэрміналогія служыць для перадачы прававых катэго-

рый і паняццяў (права, дыскрэдытацыя, апеляцыя, юрысдыкцыя, правапарушэнне, затрыманне, цялесныя пашкоджанні).

У грамадска-палітычную і іншыя навуковыя тэрміналогіі ўваходзіць лексіка, звязаная з вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый, асобных работнікаў (прадукцыйнасць, нар-

матыў, тарыф, сабекошт, прыбытак, дакументацыя, шта-

ты. Асобна можна вылучыць назвы працэсаў, якія патрабуюць дакументальнага афармлення (выкананне, кіраванне, браніра-

ванне, звальненне, фінансаванне, падпарадкаванне). Суст-

ракаюцца спецыфічна бухгалтарскія тэрміны: каштарыс, рахунак. Увогуле тэрміналагізаванасць – адна з вызначальных рыс афіцыйна-справавой мовы. Тэрміны, не маючы эмацыянальнасці

івобразнасці, абстрагаваныя ад адзінкавага і выпадковага, тут маюць канструктыўнае значэнне, з’яўляюцца неабходнымі лексічнымі сродкамі.

3.Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: Мінфін, Мінюст,

АТН, АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства). У

пісьмовай форме выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скара-

чэнні: нам. (намеснік), др. арк. (друкаваны аркуш), ф-ка (фаб-

рыка). Некалькі слоў пра іх. Пранікненне скарачэнняў у дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эка-

132

номіі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі друкаванага тэксту.

Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад, у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спіса скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г., гг., ст.; б) пасля пералічэння: і

г.д., і інш., і пад., г.зн.; в) пры спасылках: гл., напр.; г) іншыя скарачэнні: акад., б. – былы, зб. – зборнік, р-н, вобл.

Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні: 1) пры скарочаным напісанні ставіцца кропка і захоўваюцца знакі і пачатковыя літары, уласцівыя поўнаму напісанню: В.- Д.к. – Волга-Данскі канал; 2) стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га – гектар, см – сантыметр, кг – кілаграм;

3) пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай. А пры збегу дзвюх або некалькіх зычных – пасля апошняй зычнай: камен. вугаль – каменны вугаль, бухг. –

бухгалтэрыя; 4) нельга скарачаць на галосную літару і на й, ў, ь; 5) скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікаў пішуцца праз злучок: с.-г. – сельскагаспадарчы. Праз злучок пішуцца і графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя ці дзве апошнія літары: з-д – завод, в-аў – востраў.

4.Адсутнічаюць экспрэсіўныя моўныя сродкі (назоўнікі з па- мяншальна-ласкальнымі суфіксамі – крынічанька, мовачка і інш.), жаргонныя і дыялектныя словы.

5.Прысутнічаюць функцыянальна абумоўленыя лексічныя паўторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў

(Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы ажыццяўляецца наймальнікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней чым за адзін месяц).

6.Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях: вышэйпамя-

нёны, вышэйадзначаны, паскаральнасць, неліквіднасць і г.д. Да іх належаць таксама ўстойлівыя словазлучэнні: касацыйная скар-

га, акт непадпарадкавання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.

133

7.Выкарыстоўваюцца назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-

справавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец і інш.

8.Назвы дакументаў: загад, паведамленне, пратакол, інструкцыя, службовае пісьмо, даведка.

9.Абазначэнні частак дакумента (парадак дня, дадатак), разнастайных дзеянняў асоб (прысутнічалі, слухалі), службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні (загадваю, не пярэчу).

10.Актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць:

уніфікацыя, утрыманне, узгадненне, захоўванне, устанаўленне, зацвярджэнне, размеркаванне.

11.Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйным стылі пазбаўлены вобразнасці, эмацыянальнасці; тут адлюстроўваецца імкненне да стандартызацыі маўлення. Словазлучэнні часта выкарыстоўваюц-

ца ў назвах дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэнні шлюбу), у

якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння, на ас-

нове вышэйпададзенага, адзначаны наступныя недахопы, заслухаўшы і абмеркаваўшы).

12.Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і іншых стыляў, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.

Марфалагічны ўзровень

1.Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужы-

ваюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад. Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...

2.Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-,-ццё,

зпрэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.

3.Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства).

4.Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: ды-

рэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад.

5.Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэн-

няў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.

134

6.Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў на-

зоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт.

7.Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: выраб 3-га гатунку.

8.Рэдка ў афіцыйным стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

Сінтаксічны ўзровень

1.Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

2.Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

3.Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяў-

ляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4.Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і ады-

меннымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5.Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

6.Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабход-

насці (даручыць старасту групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы.

7.Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

8.Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый: Грамадскія ар-

ганізацыі, працоўныя калектывы і сходы ваеннаслужачых па воінскіх часцях могуць выступаць у падтрымку кандыдатур,

135

вылучаных іншымі грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі або сходамі ваеннаслужачых па воінскіх часцях, а таксама выбіраць давераных асоб кандыдатаў у народныя суддзі.

Веданне адзначаных моўных асаблівасцей афіцыйна-справа- вога стылю, безумоўна, будзе садзейнічаць правільнаму афармленню дакументаў рознага тыпу.

5. Паняцці «бланк», «рэквізіт», «фармуляр»

У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах, пастановах, дагаворах і іншых дакументах. Значэнне заканадаўчых актаў, дакументаў асабліва ўзрастае на цяперашнім этапе, калі наша краіна стала прававой дзяржавай.

«Справавыя лісты пішуцца на спецыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны парадак іх размяшчэння. Бланкі бываюць двух відаў: агульныя бланкі і бланкі для лістоў. Галоўнае адрозненне паміж імі ў тым, што бланкі для лістоў маюць рэквізіт «Індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар рахунку ў банку», а таксама трафарэтную частку рэквізіту «Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента». На агульных бланках замест іх застаецца пустое месца, куды потым друкуюцца рэквізіты «Назва віду дакумента», «Месца складання ці выдання»» [10].

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў. «Рэквізіт абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр» [4]. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, якія абумоўліваюцца прызначэннем дакументаў. Напрыклад, акт, загад, пратакол маюць неаднолькавы набор рэквізітаў.

Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.

1. Дзяржаўны герб.

2.Эмблема арганізацыі.

3.Код арганізацыі па класіфікатары прадпрыемстваў і аргані-

зацый.

4.Код дакумента па класіфікатары кіраўніцкай дакументацыі.

5.Назва міністэрства, структурнага падраздзялення арганізацыі, установы.

136

6.Паштовы і тэлеграфны адрас.

7.Нумар тэлефона, нумар тэлефакса.

8.Назва разліковага рахунку ў банку.

9.Дата.

10. Індэкс дакумента.

11. Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента.

12. Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста). 13. Загаловак да тэксту (не больш чым на двух радках). Ён павінен адпавядаць асноўнаму пытанню, якое закранаецца ў лісце.

14. Тэкст (асноўны рэквізіт).

15. Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.

16. Подпіс.

17. Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах. 18. Прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон выканаўцы.

Рэквізіт «тэкст дакумента» можа быць аформлены ў выглядзе лінейнага запісу звязнай мовы (аўтабіяграфія, заява), трафарэта (лінейны запіс з прабеламі (даведкі, кантракты, справавыя лісты)), анкеты (асабісты лісток па ўліку кадраў, загады), табліцы (штатны расклад, структура кадраў, графік адпачынкаў) ці злучэнне гэтых формаў (пастановы, рашэнні).

6. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы

Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асобе і падпісана адной асобай (такая асоба ў дадзеным выпадку выступае як юрыдычная, а не прыватная). Справавыя лісты прадугледжваюць толькі афіцыйны тып адносін, а з улікам службовай сферы могуць быць класіфікаваны на дыпламатычныя, камерцыйныя (гандлёвыя), прамысловыя і лісты ўстаноў і арганізацый. Мэта справавога ліста – інфармаваць і пераканаць адрасата. Як правіла, справавы ліст складаецца па адным канкрэтным пытанні і мае строга замацаваны набор фразаў і бланкавую кампазіцыю.

Існуе некалькі відаў класіфікацыі справавых лістоў, у аснове іх ляжаць розныя кваліфікацыйныя прыкметы.

Справавыя лісты звычайна дзеляцца на дзве вялікія групы: 1) лісты – канстатацыя фактаў; 2) лісты – папераджальнікі фактаў.

137

У сваю чаргу лісты гэтых дзвюх груп дзеляцца:

1) па функцыянальнай прыкмеце – на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне);

2)па прыкмеце спецыялізацыі – на суправаджальныя і дагаворныя;

3)па змесце – аднааспектныя і шматаспектныя;

4)па тэматычнай прыкмеце – на справавыя (афармляюць справавыя, эканамічныя, фінансавыя і пад. адносіны) і камерцыйныя (змяшчаюць пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту);

5)па структурных прыкметах – на стандартныя (на пэўны ўзор) і нестандартныя (адступаюць ад стандартаў з прычыны незвычайнай сітуацыі, якая склалася на прадпрыемстве).

«Звярніце ўвагу на некаторыя ўзоры структуры і напісання справавых лістоў!

Лісты-просьбы выражаюць просьбу аб выкананні якога-не- будзь дзеяння, атрымання дакументацыі ці матэрыяльных каштоўнасцей. Звычайна пачынаюцца словамі Прашу; Просім.

Схема ліста-просьбы:

1)выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай (часам гэты пункт можа адсутнічаць);

2)выклад просьбы;

3)чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

4)гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва. Напрыклад:

(Пра ўключэнне ў план выдавецтва)

... Прашу ўключыць у план інфармацыйных выданняў на

200

...г..........

(назва)..........

аўтары.

..................................

 

 

Аб'ём працы.........

старонак.

Рукапіс будзе прадстаўлены

ў..................

 

200...г.

 

 

 

 

Дадатак: Анатацыя...............

на.........

арк. у......экз.

 

Лісты-напаміны (напамінкі) напамінаюць пра выкананне

пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыканання гэтых дзеянняў. Часам на палях такіх лістоў ставіцца памета «Паўторна». Напрыклад:

 

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ

па.........

Вы павінны закончыць работы не пазней за.........

200...г.

 

Паўторна дасылаем Вам......(звесткі, заяўку і г.д.).........

на....

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як можна хутчэй.

138

Лісты-пацвярджэнні пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў, тэлеграм і тэлефонных паведамленняў. Напрыклад:

... Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі.

Дзякуем за хуткае

выкананне заказу.

,

Мы атрымалі

Ваша(у)......

(факс, пісьмо, тэлеграму).......

у якім(ой) Вы паведамляеце, што...................................

Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

Суправаджальныя лісты пішуцца пры адпраўцы пэўных дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак: 1) паведамленне пра матэрыял, які высылаецца; 2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар. Напрыклад:

 

( Пра атрыманне інфармацыі)

 

 

і

 

Накіроўваем копію пратакола нарады па пытанні

таксама.......................

 

 

 

 

 

Просім гэтыя дакументы падпісаць і заверыць пячаткаю:

адзін экзэмпляр накіраваць на наш адрас.

Выпраба-

 

Накіроўваем пратаколы выпрабаванняў..............

ванне паказала наступныя вынікі:.

............................

 

 

 

Дагаворныя лісты пацвярджаюць факт адпраўкі пагаднен-

няў. Напрыклад:

экзэмпляры падпісанага намі пагад-

 

Накіроўваем...............

нення №..................

аб пастаўцы ... ... ... ... ...Вам

... ...

...вяр...-

Просім........................

і адзін экзэмпляр пагаднення №......

нуць нам.

 

 

 

 

ад

Накіроўваем падпісанае з нашага боку пагадненне №...

....... Даведка аб фінансаванні будзе ..........................выслана

 

 

 

Гэтае пісьмо лічыцца неад'емнай часткай нашага пагад-

нення.

 

на ст . у

 

экз.

 

Дадатак: Пагадненне №............ ...... ...............

 

Ліст-запыт(анне) складаецца звычайна з дзвюх частак: 1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання; 2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу. Напрыклад:

Згодна з загадам №.........

ад............

,

у нашу ўстанову

быў(-ла) узяты(-та) на працу................................

 

 

ён (яна)

За.........

да пачатку адзначанай працы

атрымала траўму...................................

атрымання

названай траў-

Так

як.....................

да

мы.....................

 

нідзе не працаваў(ла) і ў нас таксама не меў

(мела) ніякага заробку, просім растлумачыць:

1. Ці мае..................

права на атрыманне на нашым прад-

прыемстве дапамогі з-за часовой непрацаздольнасці?

139

2. Калі ў..................

ёсць такое права, то з якога разліку не-

абходна налічыцъ дапамогу............

па лістку непрацаздольнасці?

Дырэктар...................................

 

 

Старшыня прафкама................................

 

Гарантыйныя лісты маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы: адрасуюцца канкрэтнай асобе або цэламу прадпры-

емству. Напрыклад:

 

 

... Гарантуем, што пастаўленае па заказе №.........

ад.

.............. абсталяванне поўнасцю адпавядае апісанню, тэх-

нічным умовам і спецыфікацыі заказу.

 

Калі на працягу..................

месяцаў з дня запуску ў эксплу-

атацыю і не больш за............

месяцы з дня адгрузкі абсталя-

ванне стане дэфектным або па канструкцыі, або з-за недабраякаснага матэрыялу, мы абяцаем у самы сціслы тэрмін ліквідаваць усе недахопы за наш кошт або замяніць абсталяванне бясплатна....

Інфармацыйныя лісты выступаюць разнавіднасцю пісемпаведамленняў; яны інфармуюць установу ці канкрэтную асобу аб пэўнай сітуацыі (часта мэтай такіх лістоў з'яўляецца прапаганда дзейнасці пэўнай установы ці арганізацыі і пад. або рэклама пэўнай

прадукцыі). Напрыклад:

 

 

Навучальнай установай........................

плануецца ў ............

г.

правесці Міжнародную

навуковую канферэнцыю

на

тэму....................

 

 

На канферэнцыі мяркуецца разгледзець наступныя пы-

танні:...................................................................................

<Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі і выступіць

здакладам (паведамленнем). Даклады будуць уключаны ў зборнік навуковых прац, выданне якога плануецца на ... ... ... ...

... ... г.>

Звесткі пра ўдзел у канферэнцыі, а таксама тэму паве-

дамлення просім даслацъ да..................... г. на адрас:.................

Цыркулярныя лісты – гэта звычайна дырэктыўныя распараджэнні, якія рассылаюцца падведамасным установам ці падначаленым службовым асобам (змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу).

Лісты-паведамленні аб нечым (пра нешта) паведамляюць ці нешта сцвярджаюць. Звычайна яны пачынаюцца словамі Паведам-

ляем Вам, Даводзім да Вашага ведама і пад. Напрыклад:

140

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]