Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

11. Дзейнасць першых партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп і падпольных арганізацый.

Слова «партызан» (ад франц. partisan – член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі). Падрыхтоўка да партызанскай вайны у Беларусі на выпадак вайны з нацысцкай Германіяй ці Польшчай пачалася яшчэ ў 1930-я гг. Стваралася заканспіраваная сетка дыверсійных груп і адзіночак у гарадах і на чыгунках, арганізаваліся партызанскія атрады, базы забеспячэння ўсім неабходным. Так, у схронах былі закладзены боепрыпасы, амуніцыя, шмат харчавання, каля 50 тыс. вінтовак, 150 кулямётаў, узрыўчатка. Было створана 6 тэрытарыяльных партызанскіх атрадаў – Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі, Мазырскі, Полацкі і Слуцкі, у складзе 300-500 прафесіяналаў, якія прайшлі абучэнне ў спецыяльных закрытых школах. На чале атрадаў стаялі вопытныя кіраўнікі – удзельнікі партызанкі ў гады першай сусветнай і антыпольскай партызанкі пачатку 1920-х гг. С.А.Ваўпшасаў, Васіль Корж, Кірыл Арлоўскі, Аляксандр Рабцэвіч.

Аднак, у 1937-1938 гг. гэтыя работы былі звернутыя – большасць «тайных» партызан было рэпрэсіравана, атрады ліквідаваны, схроны перададзены арміі. У выніку гэтага, у 1941 г. партыйнаму і ваеннаму кіраўніцтву ўсю работу па стварэнню падпольнай і партызанскай сеткі прыйшлося весці з нуля.

Разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты –гэта мэта ваенная (зрабіць цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі). Другая мэта – палітычная(надаць партызанскаму руху ўсенародны характар). Неабходна было недапусціць аніякага паразумення паміж нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй і мірным насельніцтвам

Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі больш за тысячу камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай. Сствараліся атрады і самастойна. У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем Васілія.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі – першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў Мінай.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем» і інш.

Летам 1941 г. немцамі была здзейснена першая карная аперацыя пад назвай «Прыпяцкія балоты» + карныя аперацыі – Шаравая маланка» -- вясна 1943 Віц. вобл., «Котбус» -- май-чэрвень 1943 – Віц. вобл., «Герман» --лета 1943 Гродз., Віц. вобл., «Фрыц» -- восень 1943 Віц. вобл.

30.05.19442 г. у Маскве быў створан Цэнтральный штаб партызанскага руху на чале з Панцелеймонам Панамарэнка. 9.09.1942 г. яго пераўтварылі ў Беларускі штаб партызанскага руху на чале з Пятром Калініным.

12. Дзейнасць ссср на міжнароднай арэне. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

12 ліпеня 1941 г. ў Маскве было падпісана савецка-ангельскае пагадненне аб суместных дзеяннях супраць Германіі – першы крок у стварэнні антыгітлераўскай кааліцыі. 14 жніўня 1941 г. ЗША і Англія на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР.

29 верасня – 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе (англ. lend-lease – даваць узаймы, здаваць у арэнду) – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам.

СССР усталяваў дыпламатычныя кантакты з нацыянальным камітэтам “Свабодная Францыя”, с урадам Польшчы і Чэхаславакіі ў эміграцыі.

Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. 8 снежня Англія таксама аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян. 1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі», былі замацаваныя прынцыпы арганізацыі антыгітлераўскай кааліцыі.

З першых кантактаў паміж урадамі СССР і саюзнікаў Сталін ставіў пытанне аб адкрыцці другога фронту ў Паўночнай Францыі, але ЗША і Англія тармазілі…(другі фронт быў адкрыты 6 чэрвеня 1944 г.). Рэальныя мэты ўрадаў ЗША і Англіі былі відавочныя – знясіліць у ўзаемнай вайне двух гігантаў – СССР і Германію. Спрэчным стала пытанне аб межах. СССР настойваў прызнання сваіх межаў на 22 чэрвеня 1941 г., з чым не згаджаўся ўрад Англіі. Антыгітлераўская кааліцыя стала асновай стварэння у 1945 г. – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]