Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

ДАТЫ

1.09.1939 – 2.09.1945 – 2 мировая война.

22.06.1941 – 2.09.1945 – ВОВ.

17.09.1939 – вступление Красной Армии на территорию Западной Беларуси.

22.06.1941 – 20.07.1941 – оборона Брестской крепости

3-26.07-1941 – оборона Могилёва

1941 (декабрь) – начало разгрома немцев под Москвой

1942 (ноябрь) – 1943 (февраль) – битва под Сталинградом

1943 (июль) – 1943 (август) – Курская битва

сентябрь 1943 – начало освобождения Беларуси

1943 (28 ноября-1 декабря) – Тегеранская конференция

1944 (январь)– ликвидация блокады Ленинграда

6.06.1944 – открытие 2 фронта

23.06.1944/начало операции Багратион/ – 28.07.1944/освобожден Брест/ –

операция Багратион по освобождению Беларуси

1945 (февраль)– Крымская конференция

1945 (16 апреля – 2 мая) – Битва за Берлин

1945 (8 мая) – капитуляция Германии

1945 (17 июля – 2 августа) – Потсдамская конференция

1945 (9августа – 2 сентября) – Разгром и капитуляция Японии

20.11.1945 – 1.10.1946 – Нюрнбергский процесс

1. Гістарыяграфія і крыніцы вывучэння гісторыі ВАВ

Заходняя і айчынная гістарыяграфія назапасіла шмат навуковых даследаванняў. Гэта публікацыі дакументаў, артыкулы, навуковыя манаграфіі, мемуары былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў і г.д. У шэрагу краін удзельніц вайны ствараюцца буйныя абагульняючыя працы: у Вялікабрытаніі падрыхтавана 66 тамоў Гісторыі Другой сусветнай вайны, у ЗША выдаюцца 99, у Японіі 100 тамоў. Шмат прац напісана ў Германіі. У СССР – Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя. – Мінск,1990;История Второй мировой войны, 1939-1945. В 12 т. М., 1973-1982.

У савецкай і айчыннай гістарыяграфіі можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў у вывучэнні і апісанні падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў:

  • Першая палова 1940-х гг. Гэта літаратура вайны – інфармацыйная, агітацыйна-прапагандысцкая, яна мела мабілізацыйную і патрыятычную функцыю, распрацоўкі савецкага Генеральнага штаба, які планаваў правядзенне буйных вайсковых аперацый;

  • Другая палова 1940-х – сярэдзіна 50-х гг. Пачынаецца навуковае даследаванне падзей вайны – пераважае суб’ектывісцкі падыход, перабольшванне ролі І.В.Сталіна ў дасягненні Перамогі;

  • Другая палова 50-х – сярэдзіна 60-х гг. Вядучае месца адводзіцца кіруючай ролі КПСС у барацьбе на франтах, на акупаванай тэрыторыі і працы ў савецкім тыле;

  • Другая палова 60-х – пачатак 80-х гг. Напісаны фундаментальныя абагульняючыя працы. Але даследчыкі не здолелі выйсці за рамкі ідэалагічных і палітычных ацэнак;

  • Другая палова 80-х – па наш час. Гэта перыяд крытычнага і комплекснага асвятлення падзей вайны, асабліва маладаследаваных праблем.

Шмат пытанняў ў айчыннай гістарыяграфіі застаецца спрэчнымі ці не да канца распрацаванымі:

  1. дакладныя звесткі аб колькасці загінуўшых грамадзян СССР і БССР да апошняга часу не выяўлены;

  2. уклад саюзнікаў у справу разгрому гітлерызму трактуецца неадназначна. Неапраўдана перабольшваецца на Захадзе роля ЗША і Англіі і недаацэньваецца ўклад народаў СССР у Перамогу;

  3. празмерна ўзносяцца талент і здольнасці савецкіх ваеначальнікаў, якія дабіваліся перамог за кошт празмерных і неапраўданых страт з боку салдат. Аб гераізме і мужнасці салдат і малодшых камандзіраў Чырвонай Арміі гаворыцца мала;

  4. пытанне аб штодзённым жыцці простага насельніцтва ва ўмовах вайны – як у тыле Чырвонай Арміі – так і пад акупацыяй нямецкімі войскамі;

  5. вельмі важным з’яўляецца пытанне аб ускладанні Захадам адказнасці на кіраўніцтва СССР за развязванне Другой сусветнай вайны, што з’яўляецца спробай перанесці адказнасць за сваю палітыку «замірэння» Германіі;

  6. актуальнымі з’яўляюцца пытанні разгортвання савецкай партызанкі і падпольнага супраціўлення акупантам;

  7. мала вядома аб удзеле беларусаў у руху Супраціўлення ў Заходняй Еўропе, а так сама аб удзеле беларусаў у ваенных дзеяннях на баку саюзнікаў у складзе Арміі Андэрса і іншых ваенных фарміраванняў антыгітлераўскай кааліцыі;

  8. актуальны пытанні, звязаныя з калабарацыяй. Аднабаковы падыход да гэтай з’явы не ідзе на карысць нашай навуцы.

2. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў

Другая сусветная вайна цягнулася амаль шэсць год -- з 1 верасня 1939 года па 2 верасня 1945 года. У яе была ўцягнутая 61 дзяржава, у якіх пражывала больш за 80% насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на большасці марскіх і акіянскіх прастораў. У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

  • Першы перыяд (1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 гг.) характарызуюцца актыўнай дзейнасцю Германіі ў Еўропе. -- захоп амаль усёй Еўропы + агрэсія Японіі ў Кітаі;

  • Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 – 18 лістапада 1942 гг.) -- ваеннае супрацьстаянне Германіі і СССР. Пачынаецца ВАВ. Складваецца моцная антыгітлераўская кааліцыя;

  • Трэці перыяд (19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 гг.) – карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне. У выніку перамог СССР на ўсходнім фронце, ЗША ў Ціхім акіяне, Англіі і ЗША ў Афрыцы – адбываецца пераход стратэгічнай ініцыятывы да саюзнікаў;

  • Пад час чацвёртага перыяду (1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 гг.) адбываецца поўны разгром германа-італьянскага блока, адкрыццё 2 фронта, капітуляцыя Германіі. Пачынае складвацца сістэма пасляваенных адносін паміж дзяржавамі свету;

  • У завяршальны пяты перыяд (9 мая – 2 верасня 1945 г.) – разгром імперыялістычнай Японіі, народы Азіі вызваляюцца ад японскіх акупантаў. Выкарыстоўваецца ядзерная зброя. І гэта робіць не краіна-агрэсар, а ЗША – адна з краін-пераможцаў. Такім антычалавечным фактам была завершана Другая сусветная вайна.

3. Міжнародная сітуацыя ў свеце ў 30-х гадах хх ст. Ачагі напружанасці ў Азіі, Афрыцы і ў Еўропе. Фарміраванне фашысцкага блоку.

1930-е гг. – сложные международные отношения. Главные агрессивные идеологииитальянский фашизм, германский нацизм, японский милитаризм. Их основные положения – однопартийная политическая система, приоритет государства перед особой, национализм (избранность нации), милитаризм.

Этапы у еўрапейскай дыпламатычнай дзейнасці 1920-1930-х гг. Першы этап – з 1923 па 1933 г. – гэта барацьба дыпламатыі дэмакратычнай Германіі за пераадоленне наступстваў Версальскага міру шляхам перамоў. Добрыя адносіны паміж Германіяй і СССР. Другі перыяд пачынаецца з 1933 г. – з прыходам да ўлады нацыянал-сацыялістычнай партыі пад кіраўніцтвам А.Гітлера. Абвастраюцца адносіны паміж Германіяй і СССР. Пачынаецца падрыхтоўка Германіі да вайны ў Еўропе. Трэці перыяд – з вясны 1936 г. па восень 1938 г. – узмацненне Германіі, складвання лагера саюзнікаў і будучых ахвяраў. Чацвёрты перыяд – з восені 1938 па лета 1939 г. – гэта перыяд пасля «Мюнхенскай змовы», якая адчыніла дзверы Германіі да распальвання сусветнай вайны.

У 1924 г. у Лондане краіны-пераможцы зацвердзілі «план Даўэса», па якому паліліся значныя інвестыцыі ў германскую эканоміку – асабліва з боку амерыканскіх кампаній. У 1926 г. Германія была прынятая ў Лігу Нацый (выйшла у 1933). У 1932 г. Германія дабілася адмены рэпарацый. У 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. У 1934 г. паміж Германіяй і Польшчай падпісваецца пакт аб ненападзенні. У 1935 г. вугальны рэгіён Саар увайшоў у склад Рэйху.У 1935 г. Гітлер стаў вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. У 1935 г. – англа-германскае марское пагадненне, якое ўводзіла суадносіны паміж флатамі краін 100:35 пры роўнасці падводнага флота. Аднаўляліся і сухапутныя герм. войскі.

С середины 1930-х гг. мир втягивался в новую войну. Гражданская война в Испании (1936-1939), агрессия Италии в Эфиопии (1935). У 1936 г. падпісваецца пакт аб утварэнні «вось Берлін-Рым», згодна якому Германія прызнала анэксію Эфіопіі, у 1936 г. Германія і Японія заключылі «Антыкамінтэрнаўскі пакт», да якога ў 1937 г. + Італія і Венгрыя, Маньчжоў-Го, Сіам, Балгарыя, Фінляндыя, Румынія, Данія, Славакія і Харватыя і інш. У 1940 г. Германія, Італія і Японія заключылі саюз – «Траісты пакт» (так званая «вось Берлін-Рым-Токіа»).

Японія імкнулася да панавання ў Кітаі і ў басейне Ціхага акіяна. У 1931 г. Японія акупіравалі паўночны Кітай – Маньчжурыю і стварылі там марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го. У 1938 г. японскія войскі былі разгромлены Чырвонай Арміей каля возера Хасан, а ў 1939 г. у раёне р. Халхін-Гол (Мангольская народная рэспубліка). Яшчэ ў XIX ст. у Кангрэсе ЗША прынятая дактрына знешнепалітычнай дзейнасці – «дактрына Манро» -- сутнасць: Амерыка – для Амерыкі. Яна прадугледжвала неўмяшальніцтва ЗША у еўрапейскія справы, якія не датычыліся нацыянальных інтарэсаў Амерыкі.

У 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел Гітлер, Чэмберлен, Даладзье і Мусаліні. Па пагадненню Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі. Германія аб’явіла Чэхаславакію ачагом «небяспекі» і падштурхнула Славакію да аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. У 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія падзелены паміж Германіяй, Польшчай і Венгрыяй. У 1939г. Германія атрымала ад Літвы перадачы порта Клайпеда (Мемель).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]