Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

23. Дзейнасць падпольшчыкаў Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Гродна, і інш. Гарадоў Беларусі.

Як і партызанскія фарміраванні, папярэдне створанае і самастойна ўзнікшае падполле адразу ж прыступіла да дыверсійна-баявой і палітычнай дзейнасці.

На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група Канст.Заслонава. У снежні 1941 г. брыкета-вугальнымі мінамі яна вывела са строю некалькі дзесяткаў паравозаў. У Магілёве – група медыкаў-падпольшчыкаў (па сфабрыкаваным медкартам адправілі за горад сотні байцоў Чырвонай Арміі). Вясною 1942 г. каля 40 груп Магілёва аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі».

Пасля перамогі ў Маскоўскай бітве падпольная барацьба ў гарадах і населеных пунктах Беларусі шырылася і паглыблялася. Відавочную ролю ў гэтым адыграў той фактар, што была праведзена работа па ўстанаўленню сувязі кіраўніцтва падполля з Вялікай зямлёй, адкуль праз аэрадромы партызанскіх фарміраванняў падпольшчыкам паступалі не толькі неабходныя звесткі, але і значная дапамога зброяй, мінна-ўзрыўной тэхнікай, медыкаментамі. Умацавалася сувязь падполля з насельніцтвам, партызанскімі атрадамі і групамі.

Мінскія падпольшчыкі ў 1942 г. сваю ўвагу засяродзілі на масава-агітацыйнай рабоце сярод жыхароў горада, сістэматычных дыверсіях на розных аб’ектах, зборы для партызан разведвальных звестак, вызваленні ваеннапалонных і патаемнай адпраўцы іх у лес да партызан. Дзве хвалі арыштаў у 1942 г. (кіраўнік Іван Кавалёў, Іван Казінец, Дз. Каракевіч…). Але працягвала дзеянні. Падпольшчыкі выпускалі газету «Звязда», лістоўкі, мелі сувязь з падполлем іншых гарадоў. у складзе мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чалавек. За час акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. З мэтай дыскрэдытаваць мінскае падполле, была распрацавана версія аб здрадзе кіраўніцтвам, у першую чаргу яго сакратаром Iвана Кавалёвым. На жаль, гэтай фальшыўцы гітлераўскіх спецслужб паверылі і на доўгія гады над мінскім падполлем навісла хмара недаверу.

У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала Вера Харужая – закатавана, пасмяротна -- званне Героя Савецкага Саюза.

Падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію. Амаль усе падпольшчыкі былі арыштаваныя і пакараныя смерцю.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. быў створаны «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці». Важная роля ў разгортванні антыфашысцкага руху ў Брэсцкай вобласці належала створанаму ў маі 1942 г. па ініцыятыве былых членаў КПЗБ I.П.Урбановіча, М.Е.Крыштафовіча, I.I.Жыжкі «Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі».

У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада. У Асіповічах у ноч на 30 ліпеня 1943 г. была здзейснена адна з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар Крыловіч, падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым, эшалон быў пераведзены ў парк з іншымі эшалонамі, у выніку выбуха і пажара былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]