Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

10. Абарончыя баі пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілёвам, Гомелем. Гераізм савецкіх воінаў. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

26 чэрвеня 1941 г. немцы подошлі да Мінска. Войскі 13-й арміі (кам. ген.-лейт. П.М.Філатава) ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава. 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій. Мінск вельмі пацярпеў пад час абароны. Яшчэ 24 чэрвеня штаб Заходняга фронту, кіраўнікі кампартыі і ўрада рэспублікі выехалі ў Магілёў.

1 ліпеня нямецкія танкіпрарвалісь на ўсходні бераг Бярэзіны. Упарта абараняліся часці 47-га стралковага корпуса генерал-маёра С.І.Паветкіна і 4-га паветрана-дэсантнага корпуса генерал-маёра А.С.Жадава ў раёнеБабруйска.

12-16 ліпеня цяжкія баі за Оршу. Пад Оршай 14 ліпеня ўпершыню нанесла ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава.

З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф.А.Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Асабліва ўпартыя баі разгарнуліся на Буйніцкім поле пад Магілёвам. Цяжкія баі адначасова ішлі на подступах да Віцебска і Гомеля.

Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый (удар па напрамку Сянно-Лепель). Адбылася буйнейшая танкавая бітва з пачатку Другой сусветнай вайны – удзельнічала больш як 1500 танкаў і бронемашын. Праціўнік быў адкінуты на 30-40 кіламетраў. Наступальная аперацыя савецкіх войскаў у Беларусі летам 1941 г. – Рагачоўска-Жлобінская аперацыя (часова вызваленыва Рагачоў і Жлобін).

Вермахт спыніў наступленне ў канцы ліпеня 1941 г. на Смаленскім напрамку і перайшоў да ўмацавання флангаў групы армій «Цэнтр». У гэтых умовах для абароны гомельскага напрамку савецкае кіраўніцтва стварыла Цэнтральны фронт

У першай дэкадзе жніўня нямецкае камандаванне кінула ў наступленне на Гомель звыш 25 дывізій, галоўным чынам танкавых і матарызаваных. Баі за горад працягваліся амаль 20 дзён. Пад сценамі горада вермахт страціў звыш 80 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, каля 200 танкаў і 100 самалётаў. У ноч з 19 на 20 жніўня 1941 г. савецкія войскі і апалчэнцы пакінулі Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіраваная нямецкімі войскамі.

За 6 месяцаў 1941 г. страты Чырвонай Арміі склалі 4473800 чалавек. Вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон – у «катлах» пад Беластокам, Гродна, Мінскам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Гомелем. Але быў нанесены і адчувальны ўрон групе армій «Цэнтр». Вермахт страціў у 1941 г. на Беларусі каля 1000 танкаў і 150 тыс. ваеннаслужачых забітымі і параненымі. Абарончыя баі ў Беларусі далі магчымасць савецкаму камандаванню разгарнуць войскі другога стратэгічнага эшалона на рубяжы рэк Заходняя Дзвіна-Днепр.

Причины неудач: 1.Германия имела больший военно-экономический потенциал, 2.Красная Армия пережила волну репрессий, 3.Преувеличивание значения договора 1939 г. с Германией 4.Просчеты в сроках начала войны и направлении главного удара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]