Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

34. Вайна ссср супраць Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі сусветнай вайны.

На Ялцінскай (Крымскай) канферэнцыі было падпісана сакрэтнае пагадненне аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля капітуляцыі Германіі. Саюзнікі згадзіліся з умовамі, на якіх Сталін разрываў нейтралітэт у адносінах з Токіа, гэта вяртанне Сахаліна і Курылаў, а так сама эканамічная экспансія СССР у Кітаі і Карэі.

8 жніўня 1945 г. савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня СССР знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Вайна з боку СССР была аб’яўлена пасля таго, як японскі ўрад адмовіўся на ганаровую капітуляцыю па ўмовах Патсдамскай канферэнцыі. Але ЗША не жадалі дзяліць з СССР вынікі пе-рамогі над Японіяй. Таму 6 і 9 жніўня па загаду Трумэна на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі былі скінутыя атамныя бомбы. Гэта бамбардзіроўка не вырашалі ваенных мэтаў, але дэманстравала прэтэнзіі ЗША на аднаасобнае сусветнае лідэрства.

Манжурская наступальная аперацыя (9 жніўня – 2 верасня) праводзілася войскамі Забайкальскага, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сіламі Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі. Кіраваў апкрацыяў маршал Аляксандр Васілеўскі Колькасць савецкіх войскаў складала 1669,5 тыс. чал. Квантунская японская армія колькасцю больш за 1млн. чал.

У другой палове жніўня былі праведзены Паўднёва-Сахалінская і Курыльская дэсантныя аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. Аперацыі праводзіліся сіламі Ціхаакіянскага флоту, паветранымі сіламі і сухапутнымі войскамі

Тысячы беларусаў вызначыліся і ў гэтай бітве. Так, 203-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерала Г.С.Здановіча, ураджэнца Брэсцкай вобласці, з упартымі баямі прайшла 1350-кіламетровы марш авалодала горадам Фусінь.

2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі. Завяршылась 2 сусветная і ВАВ.

Другая сусветная вайна ахапіла больш за 80% насельніцтва планеты. У ёй удзельнічала 61 дзяржава, ваенныя дзеянні на тэрыторыі 40 краін+ марскія і акіянскія прасторы. Страты – СССР – больш за 27 млн. чал., Беларусь – прыблізна 3 млн.чал.

35. Беларусь – адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс.

27.04.1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР (і УССР) (разам з СССР) у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў створаны міжнародны ваенны трыбунал. Ён дзейнічаў з 20 лістапада 1945 г. да 1 кастрычніка 1946 г. у Нюрнбергу. Трыбунал быў створаны Лонданскім пагадненнем паміж СССР, ЗША, Англіяй і Францыяй ад 8 жніўня 1945 г., да якога далучылася яшчэ 19 краін свету. Суду былі преданы 24 кіраўнікоў трэцяга Рэйху і генералаў вермахту (рэяльна прысутнічалі толькі 21 – Лей –павесіўся, Борман - збег, Круп – захварэл). Падсудныя: Герынг, Рыббентроп, Кейтэль, Розенберг і інш. мелі адвакатаў на свой выбар, усе правы падсудных былі захаваныя. Усяго адбылося 403 паседжанні, якія шырока асвячаліся 249 карэспандэнтамі з розных краін свету. З Беларусі такія дакументы прадставіла Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў. (Прыгавор -- 12 – да павешанні, 3-пажыццёва, 3 – апраўдалі, астатнія – ад 10 да 20 год няволі).

Ваенны трыбунал прызнаў злачыннымі такія арганізацыі, як СС (ахоўныя атрады), СД (служба бяспекі), гестапа (тайная паліцыя), нацыянал-сацыялістычную партыю. Трыбунал паказаў небяспеку адраджэння фашызму і нацызму ў любой форме. Нюрнбергскі трыбунал распачаў практыку міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі развязванне вайны было прызнана цяжэйшым міжнародным злачынствам.

У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі і асобамі, якія супрацоўнічалі з акупантамі, ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]