Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

36. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа. Ушанаванне памяці загінуўшых у Беларусі.

Вялікая Айчынная вайна з’яўлялася толькі часткай вялікай, глабальнай Другой сусветнай вайны, якая адбілася на жыцці 80% насельніцтва планеты.

Страты. Людскія страты – 2 млн. 220 тыс. чал.; 209 з 270 гарадоў і 9200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Разбурана каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці), пры чым вялікая частка была зруйнавана знішчальнымі атрадамі пад час адступлення Чырвонай Арміі ў 1941 г. Цалкам былі разбураны электрастанцыі рэспублікі. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову – пагалоўе буйной рагатай жывёлы.

Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам.

На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў.

У 1945 г. прынята рашэнне, па якому 3 ліпеня аб’яўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа і ўзвядзенні помніка Перамогі ў Мінску з Вечным агнём.

У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу – помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі – адкрыты ў 1969 г. У 1969 г. адкрыты Курган Славы. У 1971 г. – адкрыты мемарыял “Бресцкая-крэпасць-герой”.

37. Гарады-героі. Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны.

В 1965 г. – правительственое решение об учреждении высшей степени отличия – «Город-герой» -- «присваивается городам СССР, трудящиеся которых проявили масовый героизм и мужество в защите Родины в ВАВ». 10 городов – Ленинград, Москва, Одесса, Севастополь, Волгоград (Сталинрад), Киев, Новороссийск, Керчь, Минск, Тула.

В 1965 г. – правительственое решение об учреждении высшей степени отличия – «Крепость-герой» -- присвоено Брестской крепости.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Ваенна-гістарычны музей, заснаваны ў 1943, адчынены ў 1944.

Калекцыі – друкаваныя і рукапісныя матэрыялы; самаробная партызанская зброя; вайсковыя і партызанскія сцягі (самаробныя); фалерыстычная калекцыя, вайсковае абмундзіраванне, кінафотаматэрыялы і г.д.

У Маскве была створана Рэспубліканскай камісіі па збору дакументаў і матэрыялаў па гісторыі ВАВ.

Вынікі работы Камісіі – выстава ў Масква – “Беларусь жыве. Беларусь змагаецца. Беларусі была і будзе савецкай” – лістапад 1942/43 – 5 раздзелаў, 313 экспанатаў – жыцце акупаванай Беларусі, фронт, партызанскі рух, падпольны друк, зброя партызан, фота... Аснова будучага музея.

Пастанова Бюро ЦК КП(б)Б – 30.09.1943 – праз тыдзень пасля пачатку вызвалення Беларусі – рашэнне аб стварэнні у Мінску музея па гісторыі ВАВ.

У сувязі з святкаванне 20-годдзя Перамогі музей пераязжае ў сучасны будынак на Кастрычніцкай плошчы.

Унікальныя экспанаты – прабіты куляй медаль “За адвагу” чырвонаармейца С.Р.Летава; чырвоны сцяг, усталяваны танкістамі над будынкам тэатра Янкі Купалы пад час вызвалення Мінска; самаробная зянітка з супрацьтанкавага ружжа, умацаваная на колах ад цялегі; рэчы падпольшчыкаў Мінска, Гомеля, Магілева, Бабруйска,...; трафейныя рэчы -- здымкі, мундзіры, зброя.

Сучасная экспазіцыя – 26 экспазіцыйных і 2 выставачных залах (асноўныя этапы ВАВ; падзеі 1941–45 гг. на тэрыторыі Беларусі).

Філіял музея: Мемарыяльны комплекс “Рэспубліканскі помнік воінам-інтэрнацыяналістам”у выглядзе капліцы [Траецкае прадмесцце ў Мінску; 1996] – праект творчага калектыку пад кіраўніцтвам Ю. Паўлава.

Зараз на праспекце Пераможцаў будуецца новы будынак музея.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]