Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

21. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. Культурна-асветніцкая дзейнасць партызан.

Вялікая Айчынная вайна была так сама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай антычалавечай ідэалогіі.

Важную ролю ў ідэалагічнай працы выконвае сістэма інфармавання аб падзеях у грамадстве, дзяржаве, на франтах. 24 чэрвеня 1941 г. было ўтворана Савецкае Інфармацыйнае Бюро, якое за гады вайны выдала звыш 2,5 тыс. зводак. Трэба адзначыць, што ў першыя месяцы праца Саўінфармбюро не карысталася даверам сярод насельніцтва, бо пад час адступленняў яно выдавала звычайную фразу – «...на франтах без перамен...» – што не адпавядала рэчаіснасці. Але з пачаткам этапу перамог Чырвонай Арміі давер да зводак значна падымаецца, і дзейнасць гэтага органа становіцца важным фактарам унутранай палітыкі.

Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. У лістападзе 1941 г., быў праведзена ваенны парад на Краснай плошчы. Галоўная яго мэта – разысціся ў выглядзе шматтысячных копій дакументальных стужак па Савецкаму Саюзу і падняць баявы дух у арміі і тыле. Кінапракат выканаў сваю задачу на выдатна.

Вялікая ўвага надавалася масава-палітычнай і ідэалагічнай рабоце сярод насельніцтва раёнаў, вызваленых ад германскіх захопнікаў.

Значна паслаблены быў ўціск на веруючую частку насельніцтва і на царкоўную структуру Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта стала вынікам таго, што кіраўніцтва царквы заняла патрыятычную пазіцыю і цалкам выказалася ў падтрымку савецкага ўраду. У 1943 г. быў скліканы Сабор і абраны патрыярх, пачаў працаваць Свяшчэнны Сінод. Царква атрымала дазвол на адкрыццё навучальных устаноў – акадэміі і семінарый, а так сама на друкаванне літаратуры. 8 кастрычніка быў створаны Савет па справах Рускай Праваслаўнай Царквы пры Саўнаркоме СССР. Пачалі адчыняцца для службы храмы, вызваляліся з лагероў выжыўшыя святары. Царкоўныя ўстановы і манастыры атрымліваюць правы юрыдычных асобаў.У адказ царква распачынае збор сродкаў на фарміраванне танкавай калоны імя Дзімітрыя Данскога і авіяэскадрыллі імя Аляксандра Неўскага. У гады вайны быў зняты сімвалічны фільм «Аляксандр Неўскі», які распавядае пра разгром немцаў на Чудскім возеры.

У партызанскіх зонах працавалі школы для дзяцей. Праз партызан распаўсюджвалася сярод вясковага насельніцтва інфармацыя аб падзех на франтах.

22. Партыйнае, камсамольскае, антыфашысцкае падполле. Арганізацыйная структура і склад.

Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Партыйна-савецкія ўлады напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. На гэта арыентавала дырэктыва ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам. Звярталася ўвага на тое, што партызанская барацьба павінна знаходзіцца ў полі зроку і весціся пад непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных падпольных партыйных структур. Мясцовыя парторганы ў сціслыя тэрміны правялі работу па ўтварэнню на тэрыторыі Беларусі партыйна-камсамольскага падполля. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў 89 раёнах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы (райкомы, тройкі) на чале з сакратарамі або членамі былых парторганаў.

У чатырох абласцях – Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай – заставаліся абласныя парторганы. Для арганізацыйна-кіруючай дзейнасці ў тыле ворага былі пакінуты звыш 1200 камуністаў, у тым ліку 8 сакратароў абкомаў і 120 сакратароў гаркомаў і райкомаў партыі. Усяго ж для нелегальнай работы ў Беларусі заставалася звыш 8500 камуністаў. Кіраўніцтва камсамола рэспублікі на акупаванай тэрыторыі пакінула 73 кіруючых работнікаў, больш за 1400 ячэек, у якіх у агульнай колькасці налічвалася звыш 5 тыс. чалавек. Па меркаванню партыйнага і камсамольскага кіраўніцтва, пакінутыя ў тыле ворага камуністы і камсамольцы павінны былі з’явіцца тым ядром, вакол якога згуртуюцца ўсе свядомыя і патрыятычныя сілы. Трэба зазначыць, што з пастаўленай мэтай пакінутыя партыйныя і камсамольскія работнікі, радавыя камуністы і камсамольцы справіліся паспяхова, аб чым сведчаць размах, глыбіня і агульныя вынікі супраціўлення захопнікам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]