Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

15. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі. Канцэнтрацыйныя лагеры.

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі.

Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Для падтрымання парадку на тэрыторыі Беларусі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцэйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія ваенныя фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават у параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.

У ліпені-жніўні 1941 г. была здзейснена першая буйнамаштабная карная аперацыя пад назвай «Прыпяцкія балоты», а таксама карныя аперацыі – Шаравая маланка» -- вясна 1943 Віц. вобл., «Котбус» -- май-чэрвень 1943 – Віц. вобл., «Герман» --лета 1943 Гродз., Віц. вобл., «Фрыц» -- восень 1943 Віц. вобл. Акупанты стварылі сістэму лагераў і турмаў для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі 206500 чалавек. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.

З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу над насельніцтвам, вывозілі ў Рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у «зону пустыні». За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска – 445594 мірных жыхароў, 155594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі.

Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіўныя мерапрыемствы супраць мірнага насельніцтва ў зоне кіравання ваенных і ў Генеральным камісарыяце восенню 1943 г. пасля забойства В.Кубэ. Адміністрацыю камісарыята ўзначаліў генерал СС Готберг, які перанёс метады дзейнасці сваёй установы ў сцены грамадзянскай адміністрацыі.

16. Калабарацыянізм. Арганізацыі беларускіх калабарантаў.

Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Тэрмін выкарыстоўваецца з пачатку 1950-х гг.

У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод іх – гэта пашырэнне антырускіх настрояў.

Беларуская народная самапомач была створана ў восень 1941 г. Ствараючы БНС, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання.

Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная рада (Цэнтраль), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Паступова БНС ператварылася ў палітычны рух. У 1943 г.БНС запатрабавала ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. У выніку дзейнасць БНС была абмежавана толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Летам 1943 г. БНС была рэарганізавана ў Беларускую самапомач

Асаблівая ўвага з боку вермахта надавалася Беларускаму корпусу самааховы (БКС) – як вайсковай структуры беларускіх калабарацыяністаў. Восенню 1942 г. на аснове БКС ствараюць беларускія паліцэйскія батальёны на чале з нямецкім камандным складам. Вясной 1943 г. яны былі расфарміравалі.

22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюза беларускай моладзі. Мэта -- выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы ў Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі форму, мелі часопіс «Жыве Беларусь».

27 ліпеня 1943 г. ствараеццаэнне Камітэт ці Рады Даверу. Рада не мела самастойнага статусу, з’яўлялася састаўной часткай генеральнага камісарыяту. Адначасова быў дадзены дазвол на дзейнасць некаторых грамадскіх арганізацый – Беларускага навуковага таварыства.

Але 22 верасня 1943 г. В.Кубэ быў забіты паводле ўдалага замаху, здзейсненага Аленай Мазанік і Марыяй Восіпавай. Яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара кіраўнік СС на Беларусі генерал фон Готберг распачаў шырокую рэпрэсіўную палітыку.

У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні дапаможнага органа нямецкага кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтральнай Рады. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі.

Галоўная мэта Беларускай краёвай абароны (БКА) – барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Але створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Фарміраванні БКА выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы складоў і іншых гаспадарчых мэт.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]