Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

30. Дзейнасць беларускіх ўстаноў і арганізацый ў тыле.

Значны ўклад у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў (увогуле эвакуіравана 124 прадпрыемствы).

Гэта – завод «Гомсельмаш», Гомельскі станкабудаўнічы завод, гомельскія паравозавагонарамонтны і суднарамонтны заводы, гомельскі завод «Рухавік рэвалюцыі», віцебскія станкабудаўнічы імя Камінтэрна, фабрыкі імя КІМ і імя К.Цэткін, фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і іншыя прадпрыемствы. Восенню 1942 г. маладыя рабочыя, эвакуіраваныя з Беларусі, ўключаліся ў патрыятычны рух за стварэнне камсамольска-маладзёжных брыгад, лепшым з іх прысвойвалася званне «франтавых».

Адвагу і стойкасць праяўлялі беларускія чыгуначнікі.З небяспекай для жыцця яны вадзілі паязды ў прыфрантавой паласе, падвяргаліся налётам варожай авіяцыі. Частка эвакуіраванага насельніцтва, а гэта па падліках болей за 1,5 млн. чалавек, працавала ў сельскай гаспадарцы.

У савецкім тыле знаходзілася шмат прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры. На ўсход былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Вучоныя БССР вялі даследаванні, скіраваныя на ўдасканальванне тэхналогіі вытворчых працэсаў у прамысловасці, ажыццяўлялі пошук сыравіны, вырашалі праблемы павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, распрацоўвалі эфектыўныя метады лячэння параненых і інш.

У Маскве, Алма-Аце, Ташкенце, Чымкенце, Фрунзе і іншых гарадах аднавілі сваю работу навукова-даследчыя, вышэйшы і сярэднія навучальныя ўстановы, у тым ліку Акадэмія навук БССР. У 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Белдзяржуніверсітэт, у Яраслаўлі – Мінскі медыцынскі інстытут.

Пастаноўкі Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы ў Томску карысталіся заўсёды вялікім поспехам. З 1 верасня 1941 г. да 1 студзеня 1942 г. тэатр ажыццявіў пастаноўку больш як 10 спектакляў, у тым ліку «Партызаны» К.Крапівы, «Рускія людзі» К.Сіманава, «Фронт» А.Карнейчука і інш. У гор. Горкім з пачатку 1942 г. пачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета, у Маскве – Рускі тэатр БССР.

Літаратары, кампазітары, мастакі, акцёры змагаліся на вельмі важным фронце – ідэалагічным. На ўсю краіну прагучаў верш народнага паэта Беларусі Я.Купалы «Беларускім партызанам». Кампазітар Я.Цікоцкі напісаў аперу «Алеся», прысвечаную беларускім партызанам, песня Н.Сакалоўскага «Мы – беларусы!» пасля вайны стала гімнам БССР.

31. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Еўропу. Капітуляцыя Германіі.

Перамогі Чырвонай Арміі прымусілі кіраўніцтва Англіі і ЗША паскорыць мерапрыемствы, накіраваныя на адкрыццё другога фронту ў Еўропе. 2 фронт адкрыты 6 чэрвеня 1944 г. – аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагу ў колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – больш чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры.

Пасля завяршэння аперацыі «Баграціён» было праведзена 20 буйных наступальных аперацый, якія вызначылі канчатковую перамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі над нямецка-фашысцкім блокам і мілітарысцкай Японіяй.

У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. толькі ў трох ваенных аперацыях – Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай на фронце ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора было разгромлена звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР.

12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. У выніку гэтых аперацый была вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі СССР, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу.

Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы 11 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Былі створаны ўмовы для штурму Берліна. Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага – разам -- каля 2,5 млн. чалавек.

Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. 30 красавіка Гітлер застрэліўся, а 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў. 7 мая ў Рэймсе немцы падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі з заходнімі краінамі. Гэта вызвала незадаволенасць Сталіна, і па яго патрабаванню 9 мая 1945 г. у 0 гадзін 43 хвіліны у Карлсхорсце, у прысутнасці прадстаўнікоў камандавання ўсіх саюзных армій, яшчэ раз быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]