Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

19. Баявая дзейнасць партызан. Рэйкавая вайна.

Паказчыкам роту майстэрства партызан з’яўлялася правядзенне ў адзін тэрмін у межах усёй акупаванай тэрыторыі Беларусі буйнамаштабных аперацый, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Рэйкавая вайна». На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»). За час 1-га і 2-га этапаў «рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэек. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы,. Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

Трэці этап «рэйкавай вайны» быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі яны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.

Яскравым паказчыкам баявых поспехаў партызан у 1943 г. з’яўляецца тое, што пад іх кантролем знаходзілася 60% акупаванай тэрыторыі, значная частка якой была цалкам вызвалена ад захопнікаў. Сур’ёзна занепакоеныя такім становішчам, фашысты на працягу 1943 г. правялі звыш 60 буйных карных аперацый супраць партызан і насельніцтва. У шматдзённых баях апрача ахоўных і паліцэйскіх сіл прымалі таксама ўдзел многія тысячы кадравых салдат і афіцэраў вермахта. На іх узбраенні былі танкі, артылерыя, самалёты.

Дзейнасць беларускіх партызанаў знайшла належную ацэнку з боку кіраўніцтва краіны. 88 партызан-беларусаў сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 16 ліпеня 1944 г. у вызваленым Мінску адбыўся вялікі мітынг і парад партызанскіх атрадаў з усёй Беларусі, у якім прыняло ўдзел больш за 30 тыс. партызан. Гэта было прызнаннем вялікай заслугі насельніцтва Беларусі ў барацьбе супраць акупантаў.

20. Узаемаадносіны партызан і насельніцтва. Партызанскія зоны.

Характэрнай рысай партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былой Палескай вобласці. Яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага», які ў сваім складзе налічваў 13 атрадаў (звыш 1300 чалавек). «Гарнізон» распаўсюджваў свой уплыў і на частку населеных пунктаў суседніх раёнаў – Глускага, Любанскага, Старадарожскага, Капаткевіцкага.

Цэнтрам партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці з вясны 1942 г. стаў Клічаўскі раён, дзе базіравалася даволі буйная групоўка партызан. 20 сакавіка 1942 г. партызанскія атрады пасля напружанага 12-гадзіннага бою авалодалі раённым цэнтрам Клічаў і завяршылі поўнае вызваленне раёна ад акупантаў. Было прынятае рашэнне аб’яднаць партызанскія сілы Клічаўскай зоны (быў створаны аператыўны цэнтр) з мэтай паляпшэння каардынацыі, баявога ўзаемадзеяння, узмацнення актыўнасці і мэтанакіраванасці іх баявых дзеянняў.

Віцебская вобласць з пачатку 1942 г. з’яўлялася прыфрантавой. Многія партызанскія атрады там падтрымлівалі трывалую сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3-яй і 4-ай ударных армій праз «Суражскія» ці «Віцебскія» вароты. Праз іх з Вялікай зямлі віцебскія партызаны атрымлівалі ўсё неабходнае. Фактар існавання «Суражскіх» варотаў быў вызначальны дзеля распаўсюджання партызанкі на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. па-першае, праз «вароты» на ўсход, у тыл Чырвонай Арміі было накіравана 35 тыс. людзей, у тым ліку 20 тыс. – у Чырвоную Армію. Так сама вывозілася вялізарная колькасць харчавання – зерне, бульба, выводзілася жывёла.

У сваю чаргу, на захад праз “вароты” шырокім патокам ішлі сфарміраваныя і спецыяльна падрыхтаваныя дыверсійныя групы і партызанскія атрады. Спецыялісты-інжэнеры кіравалі будаўніцтвам палявых і лясных аэрадромаў, патокам ішла зброя. радыёстанцыі, праз «вароты» былло дастаўлена некалькі мабільных друкарняў,

У сакавіку 1942 г. Мінскі падпольны абком партыі арганізаваў баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага, Слуцкага раёнаў. У выніку да красавіка 1942 г. Любанская і Кастрычніцкая зоны канчаткова зліліся ў адну – утварылася самае буйное злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, якое панавала ў міжрэччы Случы і Пцічы. Існавалі і іншыя партызанскія злучэнні – Баранавіцкае, Беластоцкае, Брэсцкае, Вілейскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мінскае, Палескае, Пінскае абласныя злучэнні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]