Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

9. Мабілізацыя сіл і сродкаў для барацьбы з агрэсарам, эвакуацыйныя мерапрыемствы.

Комплекс мерапрыемстваў Савецкага ўрада з мэтай умацавання абароназдольнасці меў наступныя накірункі: мерапрыемствы ў гаспадарчай палітыцы, ваенная рэформа і ваенныя прыгатаванні да вайны, ідэалагічныя мерапрыемствы.

У 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Роля грамадскіх арганізацый.

Рэфармаванню арміі (пытанні камплектавання і кадравага забеспячэння; пашырэння ідэалагічнай працы; пераўзбраенне). 1.09.1941 г. -- Закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці (зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 гадоў, павялічваўся тэрмін службы, пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў). У 1939 г. – новы тэкст прысягі.

На канец 1930-х гг. Чырвоная Армія мела разнастайную зброю айчыннай вытворчасці (знішчальнікі Як-1, МіГ-3, бамбардзіроўшчык Пе-2, штурмавік Іл-2; сярэдні танк Т-34, цяжкі танк КВ; рэактыўныя мінамётныя ўстаноўкі – «Кацюшы», станкавы кулямёт Дзегцярова, самазарадная вінтоўка Токарава, пісталет-кулямёт Шпагіна).

Вясной 1941 г. Генштаб -- «План абароны дзяржаўнай мяжы 1941 г.» -- не дапусціць ворага на тэрыторыю СССР.

Новая граніца пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай.

22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча. Прадугледжвалася правесці эвакуацыю на Урал, Заходнюю Сібір і Сярэднюю Азію.

25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР. З Беларусі было выратавана абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале з Старшынёй СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА цэнтралізаваў дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва. Асаблівую вастрыню набываюць пытанні забеспячэння насельніцтва харчаваннем. З 18 ліпеня па канец 1942 г. уводзіцца картачная сістэма. Яна распаўсюджваецца толькі на 4 катэгорыі грамадзян: рабочых, служачых, іждзевенцаў і дзяцей да 12 гадоў. Нормы былі вельмі невялікія – ад 800 грамаў хлеба ў дзень для рабочага да 400 – для дзяцей. Сяляне павінны былі разлічваць толькі на свае прысядзібныя ўчасткі.

Для непасрэднага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам І.Сталіна. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы аднаўляецца інстытут ваенных камісараў, а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў. У жніўні Стаўка аддае загад №270 – здача ў палон -- здраднікі Айчыны, іх сем’і падлягаюць арышту. У верасні 1941 г. пры кожнай стралковай дывізіі ствараліся заградзіцельныя атрады -- супраць панікёраў. У чэрвені 1941 г. ствараюцца знішчальныя батальёны – супраць дыверсантаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]