Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

8. Напад Германіі на ссср. Прыгранічныя баі ў Беларусі.

22 чэрвеня1941г. ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР.

План «Барабароса» (адпісаны Гітлерам 18.12.1940 г) -- комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў у ходзе захопу СССР.

У ваенных адносінах прадугледжвалася ў ходзе «маланкавай вайны» разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акружыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. Да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР. Савецкі Саюз заганяўся ў азіяцкую частку, за лінію Астрахань-Волга-Архангельск і страчваў галоўныя прамысловыя раёны. Уральскія прадпрыемствы разбураліся пад час бамбардзіровак.

У палітычным сэнсе вайна супраць СССР – гэта перш за ўсё ідэалагічная вайна. У гэтай вайне сутыкнулася дзве радыкальныя ідэалогіі – камуністычная і нацыская. У дадатак да ідэалогіі нацызма была прывязаная тэорыя расавай непаўнавагі славянскага насельніцтва. За кошт славянскай тэрыторыі прапаноўвалася пашырыць «жыццёвую прастору» для германскай нацыі. З гэтай нагоды вайна адрознівалася ад германа-французскай, германа-нарвежскай накіраванасцю на татальнае знішчэнне ўсіх носьбітаў варожай ідэалогіі, прадстаўнікоў «шкодных нацый». У гаспадарчым сэнсе рыхтавалася татальная эксплуатацыя мясцовых рэсурсаў усіх відаў на карысць Германіі.

З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза былі разгорнутыя сілы саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Агульная колькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 3,5 млн. чалавек.

Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5,3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах былі дыслацыраваныя 2,9 млн. чалавек.

Войскам Заходняй асобай ваеннай акругі 22 чэрвеня 1941 г. супрацьстаяла вялікая групоўка вермахту, так званая група армій «Цэнтр» пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока.

Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі +бамбёжка. У першы дзень СССР страціў 1200 баявых самалётаў, 738 з іх было знішчана на тэрыторыі Беларусі, прычым 528 непасрэдна на аэрадромах.

Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна. На Беластоцкім выступе было сканцэнтравана 26 савецкіх дывізій – гэтыя сілы трапілі ў акружэнне. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі былі разбураны вузлы сувязі, згублена кіраўніцтва войскамі.

Абарона Брэсцкай крэпасці (амаль месяц -- да 20 ліпеня). 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часці ўжо падступілі да Мінска. Войскі 13-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта П.М.Філатава ўтрымлівалі рубяжы да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава 28 чэрвеня ў акружэнне пад Мінскам трапілі войскі 3-й, 4-й, 10-й і значная частка сіл 13-й савецкіх армій.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]