Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

28. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для своечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У Мінску былі пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8000 прадпрыемстваў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці – першага ў Беларусі цукровага завода.

Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне і вельмі марудна адраджалася лёгкая прамысловасць.

Была адноўлена традыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 г. пачалася чацвёртая пяцігодка. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі.

У сельскай гаспадарцы БССР была цалкам адноўлена калгасная сістэма. Але калгасам нехапала працоўных рук, а засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голаду. Акрамя рэпрэсіўных мераў сталі прымацца і канкрэтныя праграмы дапамогі сельскай гаспадарцы.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5144 культурныя ўстановы , у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый. З вялікімі цяжкасцямі аднаўлялася сістэма адукацыі. У 1944-1945 навучальным годзе ўжо дзейнічалі больш за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Вынікі: З дапамогай усяго Савецкага Саюза ішло адраджэнне гаспадаркі Беларусі. Але пры аднаўленні прамысловасці ўлічваліся інтарэсы не канкрэтнай рэспублікі – а ўсёй краіны, таму наглядаліся пэўныя дыспрапорцыі прамысловага развіцця, недастатковая ўвага да сельскай гаспадаркі.

29. Савецкі тыл у гады вайны. Дзейнасць Камітэта Абароны.

Ваенная акупацыя Германіяй заходніх рэгіёнаў СССР паставіла савецкую гаспадарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Пад акупацыяй апынулася каля 40% насельніцтва, трэць прамысловасці і вялікія, да паловы, сельскагаспадарчыя актывы. 30 чэрвеня 1941 г. урад прымаюць мабілізацыйны народна-гаспадарчы план, які павінен быў перавесці эканоміку цалкам на ваенныя рэйкі.

Страта эканамічнага патэнцыялу на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў.

У лютым 1942 г. Прэзідыум ВС СССР выдаў Указ «Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вытворчасці і ў будаўніцтве на перыяд ваеннага часу». Для большасці жыхароў дэвізамі працоўнай дзейнасці сталі «Усё – для фронту, усё – для перамогі над ворагам!».

Узніклі пачыны дабравольных адлічэнняў ва ўсялякія абарончыя фонды. З ліпеня 1941 г. па пачыну маскоўскага завода «Чырвоны пралетарый» усе працуючыя пачалі штомесячна адлічваць у Фонд абароны частку свайго заробку, а калгаснікі – частку працадзён.

Своеасаблівым подзвігам была праца савецкіх канструктараў, якія стварылі лепшыя ўзоры ўзбраенняў у гады вялікай Айчыннай. Шмат хто з іх вымушаны быў працаваць у так званых «шаражках» – лагерных канструктарскіх бюро, у няволі.

Выдатныя дасягненні былі ў авіябудаўніцтве. Канструктар С.У.Ільюшын стварыў унікальныя браніраваныя штурмавікі Іл-2, Іл-8, Іл-10. Канструктары У.М.Петлякоў і А.М.Тупалеў стварылі пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі Пе-2 і Ту-2, Знішчальнікі Як-7 А.С.Якаўлева і Ла-5 С.А.Лавачкіна.

Панічны жах наводзіла на нямецкіх салдат устаноўка рэактыўных мінамётаў – «кацюш». Лепшым танкам 2-й сусветнай вайны лічыцца Т-34, створаны М.І.Кошкіным, галоўным канструктарам танкавага КБ на Харкаўскім заводзе.

Дзяржаўны Камітэт Абароны – створан 30.06.1941 г. (узначаліў Сталін) – меў вялікія заканадаўчыя, выканаўчыя функцыі. Усе грамадзяне і ўстановы былі абавязаны выконваць яго распараджэнні. Камітэт узначаліў перабудову краіны на ваенны лад. Каардынаваў дзеянні на франтах і ў тыле ворага. Пры Камітэце было створана бюро па кантролю за работай гаспадарчых наркаматаў (народных камісарыятаў).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]