Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

26. Пачатак вызвалення Беларусі. Узаемадзеянне партызан, насельніцтва і войск Чырвонай Арміі.

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці – гарадскі пасёлак Камарын. 27 верасня вызвалілі райцэнтр Церахоўка Гомельскай вобласці.

У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэрыкаў і Краснаполле.

У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі, у выніку якіх 18 лістапада 1943 г. быў вызвалены горад Рэчыца, 26 лістапада Гомель і 14 студзеня 1944 г. Мазыр.

У баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічала і 1-ая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраваная на тэрыторыі СССР.

Восенню і зімой 1943-1944 г. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры – Гомель і Мазыр. Яны занялі зручныя пазіцыі, з якіх летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён».

З пачаткам наступлення Чырвонай Арміі партызаны самастойна вызвалілі шэраг населеных пунктаў, іх атрады займалі важныя плацдармы, пераправы праз рэкі. Актыўную дапамогу і падтрымку савецкім войскам аказвалі жыхары Беларусі. У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі, якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Удалося выратаваць Дом Урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску.

Насельніцтва выходзіла на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў.

Шырока на вызваленай тэрыторыі прайшоў прызыў у Чырвоную Армію. Наступленне савецкіх войск на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і ўсяго насельніцтва рэспублікі.

27. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Вызваленне Мінска. Партызанскі парад.

23.06.1944 /Начало операции Багратион/ – 28.07.1944 /освобожден Брест/ –операция Багратион на тэррыторыі Беларуси.

План разгрому групы нямецка-фашысцкіх армій «Цэнтр» быў зацвержаны ў маі 1944 г. Гэта аперацыя ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Баграціён» 1812 г. у Ваўкавыску стаяла 2-я русская армія на чале з Пятром Баграціёнам). Згодна з планам, прадугледжвалася прарваць абарону нямецкіх войскаў на цэнтральным участку савецка-германскага фронту, расчляніць групу армій «Цэнтр» на часткі і разграміць іх паасобку. Асаблівая ўвага надавалася акружэнню і паланенню германскіх дывізій.

Савецкаму боку ў гэтай аперацыі супрацьстаяла група армій «Цэнтр», дзве армейскія групоўкі «Поўнач» і «Паўночная Украіна». На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную глыбока эшаланіраваную абарону глыбінёй да 270 км пад назвай «Фатэрлянд».

У аперацыі было задзейнічана чатыры франты – 1, 2 і 3 Беларускія (камандуючыя Канстанцін Ракасоўскі, Георгій Захараў і Іван Чарняхоўскі), 1 Прыбалтыйскі фронт (камандуючы Iван Баграмян).

23 чэрвеня 1944 г. войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту прарвалі абарону і 26 чэрвеня Віцебск быў вызвалены. У ходзе Бабруйскай аперацыі 28.06.1944г. акружана 6 нямецкіх дывізій.

Войскі 3-га Беларускага фронту 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі Мінск. Першым у Мінск уварваўся танк малодшага лейтэнанта Д.Г.Фролікава 2-га гвардзейскага танкавага корпуса, затым -- асноўныя сілы 4-й гвардзейскай танкавай брыгады 2-га гвардзейскага танкавага корпуса, якім камандаваў генерал-маёр А.С.Бурдзейны. На ўсходзе ад Мінска была акружана 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў. З вызваленнем Мінска скончыўся першы этап аперацыі «Баграціён». Галоўныя сілы групы армій «Цэнтр» былі разбіты.

Другі этап аперацыі (5 ліпеня – 29 жніўня 1944 г.), падчас якога Чырвоная Армія завяршыла знішчэнне акружанага каля Мінска праціўніка. Як развіццё плана «Баграціён», былі ажыццёўлены Вільнюская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая і Шаўляйская наступальныя аперацыі. 28 ліпеня 1944г. быў вызвалены г. Брэст, і было завершана вызваленне Беларусі. Пад час аперацыі “Баграціён” беларускія партызаны праводзяць трэцці этап «рэйкавай вайны» (падарвалі больш за 40 тыс. рэек).

У выніку аперацыі «Баграціён» Чырвоная Армія вызваліла Беларусь, частку Літвы і Латвіі, уступіла на тэрыторыю Польшчы і падступіла да межаў Усходняй Прусіі. Аперацыя “Баграціён” -- з’яўляецца адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны.

Мітынг і парад працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці адбыўся 16 ліпеня 1944 г. Удзельнічала 50 тыс. працоўных і больш за 30 тыс. партызан, запрошан генерал арміі Іван Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных гор. Горкага (зараз Ніжні Ноўгарад).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]