Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
VAV.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
323.07 Кб
Скачать

7. Акупацыя Германіяй еўрапейскіх краін. Падрыхтоўка Германіі да вайны з ссср.

З верасня 1939 г. па10 мая 1940 г. – «дзіўная вайна» (бяздзеяння англа-французкіх і германскіх войск ) 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія, потым Нарвегія. 29 кастрычніка 1939 г. Гітлер падпісаў дырэктыву «Гельб» па захопу Францыі. У маі 1940 г. Германія захапіла Бельгію, Галандыю і Люксембург.

У чэрвені 1940 г. пачалося наступленне вермахта ў Францыі. 14 чэрвеня быў узят Парыж, а 22 чэрвеня 1940 г. кіраўнік новага прагерманскага ўраду маршал А.Петэн у Камп’ене падпісаў капітуляцыю. (ў Камп’ене – 11 лістапада 1918 г. падпісвала ўмовы капітуляцыі Германія). Поўнач Францыі – акупаваны Германіяй, Поўдзень -- ўлада прагерманскага «вішысцкага ўрада» А.Петэна (ад горада Вішы), Італія акупіравала частку Паўднёва-усходняй Францыі. Урад маршала Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі – ці калабарацыі. Калабарацыянізмгэта сістэма адносін, якая прадугледжвае добраахвотнае супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара.

Паралельна з ваеннымі дзеяннямі ў Еўропе, італьянскія войскі праводзілі захопніцкую палітыку ў Афрыцы. Яны захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні 1940 г. праніклі праз Лівію ў Егіпет, але тут былі разбіты англічанамі.

Англія на чале з лідэрам кансерватараў У.Чэрчылем заняла антыгерманскую пазіцыю. Аперацыя «Марскі леў» -- акупацыя Англіі павінна была распачацца 17 ліпеня 1940 г. пасля перапраўкі праз Ла-Манш. Але ў Англіі – моцныя паветраныя сілы і ваенна-марскі флот. Аперацыю адклалі. Германскія бардзіроўкі не мелі выніку.

ЗША «рабіла грошы» на еўрапейскай вайне – ваенная прадукцыя пастаўлялася абодвум бакам.

Пасля перамогі над Захадам асаблівую ўвагу Берліна прыцягвалі краіны Балканскага рэгіёну. Румыніі абяцалі вярнуць Малдавію (Бесарабію) і дадаць паўднёвыя раёны Украіны. Фінляндыі абяцана Карэлія і Ленінградская вобл. Да «траістага пакта» далучаецца Балгарыя. У красавіку 1941 г.капітуліравала Югаславія. 23 красавіка 1941 г. капітуляцыя Грэцыі.

З першых дзён германскай акупацыі ў еўрапейскіх краін узнікае антыгерманскі рух – «Рух Супраціўлення».

18 снежня 1940 г. Гітлер падпісаў «план Барбаросса», які быў накіраваны на разгром Савецкага Саюза.

Падрыхтоўка да вайны з СССР складалася з стандартнага пераліку мерапрыемстваў, гэта ўдасканаленне ўзброеных сіл і ваеннай вытворчасці, актывізацыя дыпламатычнай дзейнасці, узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва.

У лютым-чэрвені 1941 г. на Усход былі перакінуты асноўная колькасць сухапутных войск і авіяцы. Мэта – знішчэнне асноўных сілаў Чырвонай Арміі ў заходняй частцы СССР, потым хуткімі клінападобнымі прарывамі танкавых частак акружыць іншыя баяздольныя часткі. Канчатковая мэта – выхад лінію Архангельск-Волга-Астрахань + бамбардзіроўка уральскага рэгіёна. Гэтыя планы – «бліцкрыг» (маланкавая вайна – ад 8 да 16 тыдняў).

На прадпрыемствах Рэйху працавала больш за 1 млн. замежных рабочых і ваеннапалонных. Германія назапасіла значныя запасы стратэгічных відаў сыравіны – каляровых металаў і нафтапрадуктаў (нафта Румыніі і інш. краін); будаваліся чыгуначныя дарогі, аўтастрады, палігоны, казармы, аэрадромы, стваралась разведвальная сетка. Актыўнасць на дыпламатычным накірунку. 27 верасня 1940 г. у Берліне быў падпісаны пакт паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй, згодна з якім свет падзяляўся паміж гэтымі краінамі. 13 красавіка 1941 г. у Маскве -- на 5 год было падпісана пагадненне аб нейтралітэце паміж СССР і Японіяй.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]