Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Утварэнне прыналежных прыметнікаў

Прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца з дапамогай розных суфіксаў у залежнасці ад роду назоўніка.

назоўнікі мужчынскага роду

з дапамогай суфіксаў

-оў(-ов-), -ёў(-ёв-), -аў(-ав-), -еў(-ев-)

леснікоў дом, леснікова служба, братаў сшытак, братава кніга, Віцеў дзённік, Віцева сачыненне

назоўнікі жаночага роду

з дапамогай суфіксаў

-ін(-ын)

мамін пярсцёнак, бабчын фартух

некаторыя назоўнікі

з дапамогай суфіксаў

-яч-(-ач-), -эч-;

нулявога суфікса (з чаргаваннем дз : дж, к : ч у аснове)

дзіцячы смех, старэчы ўздых

мядзведзь мядзведжы, чалавек чалавечы, воўк воўчы

Зблытванне можа адбывацца пад уплывам рускай мовы, дзе прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца незалежна ад роду зыходнага назоўніка (папины и мамины вещи, Петины и Олины друзья).

Лічэбнік

Асаблівасці ўжывання і скланення лічэбнікаў

1. Лічэбнікі два, абодва далучаюцца да назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду, дзве, абедзве – жаночага роду. Для абазначэння асоб мужчынскага і жаночага роду ўжываецца лічэбнік абое.

Н.

два / абодва

дзве / абедзве

абое

Р.

двух / абодвух

дзвюх / абедзвюх

абаіх

Д.

двум / абодвум

дзвюм / абедзвюм

абаім

В.

два / абодва

дзве / абедзве

абаіх

Т.

двума / абодвума

дзвюма / абедзвюма

абаімі

М.

(аб) двух / абодвух

(аб) дзвюх / абедзвюх

(аб) абаіх

Але: У складаных словах можа быць толькі форма мужчынскага роду лічэбніка два: двухгадовы тэрмін, двухтысячны год, двухпакаёвая кватэра, двухкілаграмовая пасылка (нельга: дзвюхпакаёвая, дзвюхкілаграмовая).

2. Лічэбнікі пяцьдваццаць, трыццаць у Т. склоне не маюць ь: пяццю, шасцю, сямю, васьмю, дзевяццю, дзесяццю, адзінаццаццю, дванаццаццю, дваццаццю, трыццаццю.

3. Лічэбнік дзевяноста мае адну форму ва ўсіх склонах.

4. Лічэбнікі сорак, сто ва ўсіх склонах маюць форму сарака, ста.

5. Пры скланенні складаных лічэбнікаў змяняецца кожная частка слова:

Н.

пяцьдзясят

дзвесце

восемсот

Р.

пяцідзесяці

двухсот

васьмісот

Д.

пяцідзесяці

двумстам

васьмістам

В.

пяцьдзясят

дзвесце

восемсот

Т.

пяццюдзесяццю

двумастамі

васьмюстамі

М.

(аб) пяцідзесяці

(аб) двухстах

(аб) васьмістах

6. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожная частка:

Н.

тры тысячы дзевяцьсот сорак шэсць

Р.

трох тысяч дзевяцісот сарака шасці

Д.

тром тысячам дзевяцістам сарака шасці

В.

тры тысячы дзевяцьсот сорак шэсць

Т.

трыма тысячамі дзевяццюстамі сарака шасцю

М.

(аб) трох тысячах дзевяццюстамі сарака шасці

7. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова:

Н.

тысяча сто дваццаць восьмы год

Р.

тысяча сто дваццаць восьмага года

Д.

тысяча сто дваццаць восьмаму году

В.

тысяча сто дваццаць восьмы год

Т.

тысяча сто дваццаць восьмым годам

М.

тысяча сто дваццаць восьмым годзе

8. Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два маладыя спецыялісты, дзве трэція. З лічэбнікамі ад пяці і далей – у форме роднага склону множнага ліку: шэсць маладых спецыялістаў, пяць сёмых.

9. Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.

10. Зборныя лічэбнікі двоедзясяцера ўжываюцца абмежавана:

  • з назвамі маладых істот: трое кацянят, пяцёра цялят;

  • з назоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку або абазначаюць парныя ці непадзельныя прадметы: двое сутак, трое акуляраў;

  • з назвамі асоб мужчынскага полу: пяцёра тэхнікаў, сямера спецыялістаў;

  • з асабовымі займеннікамі: іх было чацвёра, нас трое, мы двое;

з назоўнікамі людзі, дзеці, гусі, коні, свінні: чацвёра дзяцей, шасцёра людзей.

11. Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага і парадкавага лічэбнікаў. Калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы два, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве пятыя, тры шостыя, чатыры сёмыя.

Калі ў першай частцы дробавага лічэбніка ўжываюцца словы пяць, шэсць, сем, восем і г. д., то другая частка лічэбніка мае форму роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, сем восьмых, шэсць дзявятых.

12. Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.

Дзеяслоў

Напісанне дзеясловаў з націскнымі канчаткамі не выклікае цяжкасцей. Але ў ненаціскных канчатках галосныя невыразныя. У такім выпадку трэба вызначыць тып спражэння.

Спосабы вызначэння спражэння

па 3 ас. мн.л. абв.л.:

I спражэнне – -уць, -юць

II спражэнне – -аць, -яць

чытаюць, стрыгуць, льюць, кажуць, лягуць, устануць

хваляць, бачаць, просяць, стаяць, церпяць, маўчаць

па неазначальнай форме

II спражэнне

I спражэнне

- дзеясловы на -іць(-ыць), дзе -і (-ы) -суфікс: касіць, даіць, тужыць;

- дзеясловы на -ець (-эць), калі -е, -э не захоўваецца ў 1-ай асобе адз. л.: ненавідзець – ненавіджу, глядзець, цярпець, вярцець, гарэць, ляцець

- дзеясловы на -аць: гнаць, залежаць, стаяць, спаць, баяцца.

усе астатнія дзеясловы

Асабовыя канчаткі дзеяслова

асоба

I спражэнне

II спражэнне

адз. л.

1 ас.

-у, -ю

іду, спяваю, пішу, бяру

-у, -ю

вучу, люблю

2 ас.

-еш, -эш, -аш

ідзеш, спяваеш, пішаш, бярэш

-іш, -ыш

вучыш, любіш

3 ас.

-е, -э, -а

ідзе, спявае, піша, бярэ

-іць, -ыць

вучыць, любіць

мн. л.

1 ас.

-ем, -ём, -ам, -ом

ідзём, спяваем, пішам, бяром

-ім, -ым

вучым, любім

2 ас.

-еце, -аце, -яце

ідзяце, спяваеце, пішаце, бераце

-іце, -ыце

вучыце, любіце

3 ас.

-уць, -юць

ідуць, спяваюць, пішуць, бяруць

-аць, -яць

вучаць, любяць

Трэба адрозніваць канчаткі дзеясловаў 2 асобы множнага ліку абвеснага і загаднага ладу. У дзеясловах загаднага ладу звычайна націск падае на -і-(-ы-) перад суфіксам -це; у дзеясловах абвеснага ладу, калі націск падае на апошні склад, пішуцца канчаткі -яце́(-аце́), а не пад націскам -еце(-аце): абго́рнеце абгарні́це (загадны лад), адпачняце́ (абвесны лад) – адпачні́це (загадны лад), падпі́шаце (абвесны лад) – падпішы́це (загадны лад).

Соседние файлы в предмете Белорусский язык