Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Утварэнне тэрмінаў

Асноўнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца:

1. Сінтаксічны (спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў). Тэрміны такой групы могуць утварацца па мадэлях – «прыметнік + назоўнік»; «назоўнік + назоўнік»; «назоўнік + прыназоўнік + назоўнік» і інш.: гібрыдная пошта, паслугі экспрэс-пошты, разлікі па інкаса, індэнтыфікатар тэрмінала, некамутаваная лінія. Значная колькасць тэрмінаў складаецца з трох і больш кампанентаў: карыстальнікі паслуг паштовай сувязі, абанементная паштовая скрынка, індуктар тэлефоннага апарата, адбітак маркіравальнай машыны, рэзервіраваны сегмент паслуг паштовай сувязі.

2. Суфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса): імпульсатар, індыкатар, праваднік. Найбольш прадуктыўнымі ва ўтварэнні тэхнічных тэрмінаў з’яўляюцца наступныя суфіксы:

асць-: даступнасць, камутаванасць і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем уласцівасцей;

-нн-, -энн-, -к-: вылучэнне, прапусканне, прыўлашчванне і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

-льнік-, -к-, -ак- (-як-), -ін-: апрацоўка, аблічбоўка, блакіроўка і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем працэсаў;

-чык, -шчык: пастаўшчык, лічбоўшчык, на­ладчык і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам абазначаюць асоб па прафесіі;

-льн-: узмацняльнік, набіральнік, карыстальнік, пераключальнік і інш. Тэрміны-назоўнікі з гэтым суфіксам ужываюцца са значэннем “прыз­начаны для выканання пэўнага дзеяння; здольны выканаць пэўнае дзеянне; з’яў­ляецца вынікам пэўнага дзеяння”.

3. Прэфіксальны (утварэнне новых слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса). Прэфіксацыя менш пашыраная ва ўтварэнні тэрмінаў у параўнанні з суфіксацыяй. Высокай прадуктыўнасцю характарызуюцца наступныя прэфіксы:

не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай: некамутаванасць, нераздымнасць, недаступнасць і інш.;

без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-пры­метнікі са значэннем “не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай”: бяспека, бесправодны, безумоўны і інш.;

звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абаз­начаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай: звышчастотны, звышвысокі і інш.

дэ-/дэз-, якая мае значэнне супрацьлегласці, адваротнасці: дэмантаж, дэкадзіраванне, дэзынтэграцыя.

4. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння малапрадуктыўны ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса: зазямленне, адваротны;

● пры дапамозе прэфікса за- і суфікса -нік утвараюцца тэр­міны-назоўнікі з агульным значэннем прадмета, які размешчаны за тым, што названа ўтва­ральнай асновай: загалоўнік, за­зуб­нік;

● пры дапамозе прэфікса на- і суфікса -нік утвараюцца тэр­міны-назоўнікі, якія абазначаюць у асноўным прадметы, размешчаныя на чым-небудзь або прыз­начаныя для таго, аб чым сказана ўтваральнай асновай: нагалоўнік, на­ка­нечнік;

● пры дапамозе прэфікса пад- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі са значэннем прадмета, які знаходзіцца або размяшчаецца пад тым, што абазна­чана ўтваральнай асновай: падпятнік, пад­рамнік;

● пры дапамозе прэфікса без- (бяз-) і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-пры­метнікі са значэннем “не мае ці адбываецца без таго, што названа ўтваральнай ас­новай”: бес­пера­бой­ны і інш.;

● пры дапамозе прэфікса пры- і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-пры­метнікі са зна­чэннем “знаходзіцца каля таго, паблізу таго ці побач з тым, што абазначана ўтваральнай асновай”: прыземны, прыгранічны і інш.;

5. Аснова- і словаскладанне (тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і запазычаных частак (авія-, аўта-, тэле-, электра- і інш.)): тэлекамунікацыя, электрашчыт, авіяпошта, аэраграма, Інтэрнэт-тэлефанія, канферэнц-сувязь.

6. Складана-суфіксальны (складанне асноў з адначасовым далучэннем суфікса): нумаранабіральнік, гуказдымальнік, паветразборнік.

7. Бяссуфіксны спосаб (утварэнне слоў шляхам адсячэння суфіксаў): абмер, распад, накал.

8. Абрэвіяцыя (утварэнне скаданаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў): СПС (Сусветны паштовы саюз), АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя), ВАЛС (валакона-аптычная лінія сувязі).

9. Лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя значэнняў агульнаўжывальных слоў): шпуля, ланцуг.

Шпуля

1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-небудзь. Шпуля нітак.

2. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама сам дрот, кабель і пад. (спец.). Шпуля кабелю.

Ланцуг

  1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным. Ланцуг якара.

  2. Устройства з шэрагу злучаных паміж сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.). Электрычны ланцуг.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык