Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Навуковы стыль

Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі і рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме.

Характэрнымі рысамі навуковага стылю з'яўляюцца аб'ектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць, абагульненасць і абстрактнасць выкладання. Лексіка-фразеалагічныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

  • выкарыстанне абстрактнай лексікі (дзейнасць, выпраменьванне, пошук);

  • пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

  • ужыванне адназначных слоў і тэрмінаў;

  • выкарыстанне тэрміналагічных словазлучэнняў фразеалагічнага тыпу: дзяржаўнае права, крымінальны працэс, судовы іск, судовая прамова, грамадскае ўздзеянне і інш.

Адметнасць навуковага стылю праяўляецца і ў частотнасці выкарыстання пэўных часцін мовы, іх формаў, асаблівасцях іх функцыянавання:

  • перавага ва ўжыванні назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі;

  • шырокае выкарыстанне назоўнікаў ніякага роду з абстракным значэннем, аддзеяслоўных назоўнікаў: мысленне, выпраменьванне, адлюстраванне, уздзеянне і інш.;

  • формы роднага склону назоўнікаў у ролі азначэнняў: тэмпература кіпення, закон Ома;

  • выкарыстоўваецца пераважна займеннік «мы» і дзеясловы ў форме 3-й асобы множнага ліку.

Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення:

  • пераважаюць поўныя сказы;

  • шырока выкарыстоўваюцца сказы з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі;

  • пераважна выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы, сказы з прамым парадкам слоў;

  • амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы.

Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу многім сцвярджаць аб пэўнай яго «сухасці», «недаступнасці», «халоднасці». Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольнасцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, ад іх магчымасцей даходліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя моманты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыянальны «тонус», карыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніваюцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і катэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі падстыляў:

  • уласна навуковы;

  • навукова-папулярны;

  • навукова-вучэбны;

  • навукова-тэхнічны.

У жанравых адносінах мова навукі з’яўляецца адной з найбольш багатых: артыкул, тэзісы, рэферат, анатацыя, водгук, манаграфія, рэцэнзія, дысертацыя і інш. Спынімся падрабязна на асаблівасцях анатацыі, рэферата.

Анатацыя – кароткая характарыстыка крыніцы (кнігі, артыкула і г. д.), якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў.

Прыкладная схема анатацыі:

  • бібліяграфічнае апісанне крыніцы;

  • асноўная частка, у якой абавязкова ўказваецца характар крыніцы (артыкул, навукова-папулярная кніга, падручнік, тэхналагічнае апісанне і г. д.); тэматыка і асноўныя праблемы крыніцы (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разглядаюцца); адметныя асаблівасці крыніцы (напрыклад, наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу і інш.);

  • прызначэнне крыніцы (на каго разлічана, з якой мэтай напісана) і ацэнка навізны работы.

Рэферат – кароткі выклад інфармацыі крыніцы, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з крыніцай і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яе.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык