Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Ужыванне суфіксаў дзеясловаў

Большасці дзеясловаў беларускай мовы ўласцівы суфікс -ава- (-ява-), а не -ірава- (-ырава-): аналізаваць, арыентаваць, функцыянаваць, канструяваць, каардынаваць, канкрэтызаваць, рэцэнзаваць, гарантаваць, інфармаваць, рэгуляваць, ізаляваць і пад.

Суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца, калі:

  • без гэтага суфікса ўзнікае аманімія з дзеясловамі з суфіксам -ава- (-ява-): сумаваць – суміраваць, фармаваць – фарміраваць, панаваць – паніраваць;

  • дзеяслоў без суфікса -ірава- (-ырава-) страчвае сэнс: кадзіраваць, капіраваць, лакіраваць, паліраваць, факусіраваць, парыраваць, складзіраваць, саліраваць, утрыраваць;

  • дзеяслоў мае вузкае тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць, зандзіраваць, субсідзіраваць, каціравацца.

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі

незалежнага стану

Дзеепрыметнікі

залежнага стану

цяперашняга часу

-уч-, -юч- (I спр.): кіру-юч-ы чалавек

-ач-, -яч- (II спр.): гавор-ач-ы чалавек

(сустракаюцца ў навуковых тэрмінах, у спалучэннях устойлівага характару: кіруючая роля, гаворачая асоба)

-ем-,-ом- (I спр.): вывуча-ем-ы аб’ект

-ім- (II спр.): люб-ім-ы чалавек

(ужываюцца рэдка, толькі ў навуковым стылі. Некаторыя ўжываюцца як прыметнікі: цярпімы, любімы)

прошлага часу

-л-:

пажаўце-л-ы, састарэ-л-ы,

пацямне-л-ы

(найбольш пашыраны ва ўжыванні);

-ўш-, -ш-:

загіну-ўш-ы, падрос-ш-ы

(ужыванне іх абмежавана: у форме м. р. яны супадаюць з формамі дзеепрыслоўяў і ўспрымаюцца

двухсэнсоўна)

-н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т-:

прачыта-н-ы, прынес-ен-ы,

пасе-ян-ы, разгледж-ан-ы, пашы-т-ы

(найбольш пашыраны ва ўжыванні)

Заўвага!

У беларускай мове няма зваротных дзеепрыметнікаў.

У рускай мове актыўна выкарыстоўваюцца ўсе формы дзеепрыметнікаў. У сувязі з гэтым ўзнікаюць цяжкасці пры перадачы дзеепрыметнікаў і дзеепрыметнікавых канструкцый па-беларуску.

Спосабы замены неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы:

даданы сказ

поступающий на факультет инжиниринга и технологий связи – які паступае на факультэт інжынірынгу і тэхналогій сувязі

назоўнік

председательствующий – старшыня; студенты, окончившие 3 курс, могут быть трудоустроены по специальности пасля заканчэння 3 курса студэнты могуць быць працаўладкаваны па спецыяльнасці; управляющий делами – кіраўнік спраў; комплектующий отдел – аддзел камплектавання

прыметнік

плата, превышающая расход плата, большая за выдаткі; соответствующий налог – адпаведны налог; количество заболевших гриппом – колькасць хворых на грып

дзеяслоў

собравшиеся на заседание члены правления совета директоровчлены праўлення савета дырэктароў сабраліся на пасяджэнне; развивающееся сотрудничество приносит результаты – супрацоўніцтва развіваецца і прыносіць вынікі

дзеепрыслоўе

клиенты, сделавшие заказ на этой неделе, получат подарок зрабіўшы заказ на гэтым тыдні, кліенты атрымаюцъ падарунак; работающий с молодыми специалистами мастер передает им свой опыт – працуючы з маладымі спецыялістамі, майстар перадае ім свой вопыт

дзеепрыметнік ва ўжывальнай форме (з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-)

уцелевшие документы – уцалелыя дакументы, устаревшие сведения – састарэлыя звесткі

прыдатак

стимулирующие вещества – рэчывы-стымулятары; цифры, показывающие динамику – лічбы-паказальнікі дынамікі

калі дзеепрыметнік не мае істотнай сэнсавай нагрузкі, яго пры перакладзе можна апусціць: время, отведенное для рекламы – час для рэкламы; меры, оказывающие воздействие – меры ўздзеяння; вы­платы, устанавливаемые законом выплаты згодна з законам

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўi незакончанага трывання

Дзеепрыслоўі закончанага трывання

-учы, -ючы (I спр.): піш-учы, малю-ючы

-ачы, -ячы (II спр.): роб-ячы, гавор-ачы

-ўшы (пасля галосных): піса-ўшы, адчу-ўшы

-шы (пасля зычных):адвёз-шы, прынёс-шы

Соседние файлы в предмете Белорусский язык