Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Афіцыйна-справавы стыль

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не арыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інтрукцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы службовых зносін характэрны такія жанры афіцыйнай мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, службовая тэлефонная размова, прэс-канферэнцыя, сход акцыянераў і г. д.).

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і завераныя службовыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. Дакумент складаецца па пэўнай стандартнай форме. Існаванне адпаведных формаў для разнастайных дакументаў – істотны фактар эфектыўнасці справаводства.

Па сваім прызначэнні ўсе дакументы можна аб’яднаць у наступныя чатыры групы:

  • асабістыя (заява, аўтабіяграфія, рэзюмэ, даручэнне, распіска і інш.);

  • распарадчыя (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады, дэкрэты, указы і інш.);

  • арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі, кантракты, справаздачы і нш.);

  • арганізацыйна-распарадчыя (пратаколы);

  • інфармацыйна-даведачныя (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы).

Афіцыйна-справавы стыль грунтуецца перш за ўсё на лагічнай, інтэлектуальнай аснове. Выкарыстоўваецца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах чалавечых зносін, таму тут свая, асаблівая спецыфіка:

  • паслядоўнасць, дакладнасць выкладання фактаў;

  • аб'ектыўнасць ацэнак;

  • шырокае выкарыстанне абстрактнай, тэрміналагічнай і спецыяльнай лексікі;

  • словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні;

  • назвы людзей даюцца часцей за ўсё па іх спецыяльнасці або пасадзе;

  • адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў;

  • пераважаюць безасабовыя канструкцыі, амаль адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў;

  • шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі;

  • шырока выкарыстоўваюцца канцылярызмы, клішэ.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін. Замкнутая сістэма моўных сродкаў, што ўваходзяць у афіцыйна-справавы стыль, выконвае дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і ўздзеяння.

У складзе афіцыйна-справавога стылю многія даследчыкі вылучаюць падстылі:

  • уласна заканадаўчы;

  • дыпламатычны;

  • адміністрацыйна-канцылярскі.

Адметнай рысай юрыдычна-справавых дакументаў з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі. Аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер вымагае і стандартнага іх афармлення (прыняцце законаў, указаў, пастаноў (неабходна звярнуць увагу на дысцыпліну; дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; перадаць на часовае карыстанне; прыцягнуць да крымінальнай адказнасці).

Такім чынам, як бачым, дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармулёўкі прачытваўся строга адназначна. Недапушчальна тут двухсэнсоўнасць, пэўная «размытасць» выкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, трапна, сцісла, па-дзелавому.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык