Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Паходжанне тэрмінаў

Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў, са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў, з новых і старых слоў, агульнаўжывальных па паходжанні і вузкаспецыяльных, са слоў, утвораных па мадэлях тэрміналагічнага словаўтварэння.

Паводле паходжання тэрміны можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя.

Сярод уласных выдзяляюцца такія, якія сталі тэрмінамі ў выніку працэсу тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў. Такія тэрміны маюцца амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Адны і тыя ж агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца ў розных сферах дзейнасці чалавека. Яны звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі, таму іх роля як самастойных слоў-тэрмінаў і асабліва ў складзе састаўных тэрмінаў досыць значначная ў прыродазнаўчых, грамадскіх, медыцынскіх навуках.

У ролі тэрмінаў выкарыстоўваюцца і агульнавядомыя словы. Найбольшую частку складаюць вытворныя тэрміны, ці дэрываты, г. зн. тэрміны, утвораныя з уласнага матэрыялу ці ўласнага і запазычанага паводле пэўных спосабаў утварэння. Пры ўтварэнні новых тэрмінаў адзначаюцца тыя ж спосабы і прыёмы, што для агульнаўжывальных слоў.

Другую групу тэрмінаў паводле паходжання складаюць іншамоўныя. Тлумачыцца гэта перш за ўсё адсутнасцю ў мове пры перакладзе адпаведных слоў, а таксама адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларускай тэрміналогіі адыгрывае руская тэрміналогія, паколькі шматлікія тэрміны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе пранікаюць з іншых моў свету ў беларускую. У складзе беларускай тэрміналагічнай сістэмы маюцца запазычанні з лацінскай, грэчаскай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай моў. Шырока вядомыя запазычаныя часткі: -граф, графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, аўта- і інш.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца частковае падпарадкаванне іх законам сучаснай беларускай мовы: гукі ж, дж, р, ў, ц, ч, ш – цвёрдыя; аканне, дзеканне, цеканне.

Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Утварэнне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю некаторых тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжывання беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

Можна выдзеліць некалькі груп тэрмінаў-сінонімаў:

  • два іншамоўныя тэрміны: кадзіраванне – шыфраванне, камкодар –відэакамера, відэатэрмінал – дысплей;

  • іншамоўны і ўласны тэрмін: імпульс – колькасць руху, квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс;

  • поўны тэрмін і скарочаны, аднаслоўны: крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, намінальная цана – намінал.

У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на:

  • лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем): актыў – пасіў, лізіс – крызіс;

  • словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі або ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі): увод – вывад, кадзіраванне – дэкадзіраванне, прыярытэтнае адпраўленне – непрыярытэтнае адпраўленне, уваходны паштовы абмен – выходны паштовы абмен.

Тэрміны-амонімы часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта раздзел граматыкі, які вывучае формы слова, у анатоміі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл, у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык