Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Публічнае выступленне

Жывыя зносіны, якімі з’яўляюцца публічныя выступленні кіраўніка або падначаленых, грунтуюцца на вусным маўленні. Рысы прамоўцы, яго жэсты, міміка, позірк дапаўняюць маўленне, яно ўспрымаецца ў цэласным кантэксце. Вуснае маўленне больш простае па сваім слоўніку, па граматычных формах, мае сціслыя сінтаксічныя канструкцыі, нават дапускае паўторы. Пісьмовае, наадварот, насычана аб’ёмнымі сказамі, устойлівымі спалучэннямі, спецыфічнай лексікай, не дапускае памылак. Неабходна памятаць, што пісьмовае маўленне цяжка ўспрымаецца на слых, таму нуднымі з’яўляюцца даклады, якія чытаюцца з ліста.

У выступленні перад публікай патрэбна жывая гутарка, таму што прамоўца можа сачыць за рэакцыяй слухачоў: удакладняць, скарачаць, дапаўняць... Выступленне пры гэтым становіцца даходлівым і эфектыўным, прыносіць задавальненне і аратару, і слухачам.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная гаворка афарбавана і тэмбрам голасу, і абаяльнасцю прамоўцы, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Тэмп нашай мовы своеасабліва спалучаецца са зместам, таму найбольш значныя часткі матэрыялу трэба выкладаць павольней, выдзяляць інтанацыйна. Лічыцца: чым большая колькасць слухачоў, тым павольней неабходна гаварыць. Выступаючаму патрэбны паўзы: па-першае, на іх звяртаецца ўвага, па-другое, паўза дазваляе аддзяліць сэнсавыя часткі тэксту, па-трэцяе, вытрымаць патрэбную паўзу – гэта майстэрства аратара.

Асноўным інструментам уздзеяння на аўдыторыю з’яўляецца, несумненна, слова, але варта прымяняць і дапаможныя сродкі, напрыклад, жэсты. Яны ўзмацняюць эмацыянальны бок выступлення або гутаркі, але прымяняць іх патрэбна ўмела. Не суправаджайце жэстыкуляцыяй увесь тэкст выступлення, гутаркі, прамовы, таму што не кожная фраза патрабуе падкрэслівання жэстам. Колькасць і інтэнсіўнасць жэстаў павінны адпавядаць умовам і мэтам зносін. Прынята лічыць: калі выступаючаму няма чаго сказаць па сутнасці, то ён пачынае актыўна жэстыкуляваць. Жэстыкуляцыя адцягвае ўвагу суразмоўцаў і слухачоў, таму варта памятаць, што пры ўключэнні жэстаў у моўную плынь збядняецца яе выразнасць, зніжаецца эфектыўнасць уздзеяння на прысутных.

Выкарыстоўваць мікрафон патрэбна толькі ў крайнім выпадку, паколькі ён скажае мову, ускладняе наладжванне кантакту з людзьмі. Чым меншая адлегласць паміж субяседнікамі, тым больш цёплыя і даверлівыя адносіны складваюцца між імі. Вядома, што павелічэнне адлегласці да двух і болей метраў вядзе да з’яўлення адчужанасці, дыстанцыйнасці ў адносінах.

Поспех, выніковасць, вартасць любой гутаркі ці выступлення, безумоўна, залежаць ад мноства фактараў, але ні жэсты, ні інтанацыя, ні знешні выгляд аратара не заменяць сілы слова. Толькі свабодна валодаючы моўнымі сродкамі, дастатковым лексічным запасам, можна авалодаць увагай слухачоў, данесці неабходнае, пераканаць, зацікавіць.

34

Соседние файлы в предмете Белорусский язык