Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Марфалагічныя нормы

Назоўнік

Несупадзенне ў родзе

Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае:

ахапак, боль, галош, дроб, запіс, летапіс, ланцуг, медаль, мазоль, надпіс, накіп, насып, перапіс, подпіс, пыл, посуд, продаж, роспіс, россып, скорапіс, стэп, сып, цень, цэп, шынель, фальш – м.р. (у рус. мове – ж.р.);

давер, доказ, занятак, намер, пачатак, спакой, сродак, цуд – м.р. (у рус. мове – н.р.);

зала, камода, манжэта, падлога, пара, прастора, скрынка, крыница ж.р. (у рус. мове – м.р.);

большасць, меншасць, прылада, творчасць, умова, шаша, электрычнасць ж.р. (у рус. мове – н.р.);

сцябло, шво – н.р. (у рус. мове – м.р.);

беспрацоўе – н.р. (у рус. мове – ж.р.).

Несупадзенне ў ліку

Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае:

дзверы, лекі, двайняты, трайняты, прысмакі, паводзіны, дрыжыкі, драбіны, народзіны – толькі мн.л. (у рус. мове – двери, лекарство, двойня, тройня адз./мн.л.; поведение, дрожь, лестница-стремянка толькі адз.л.);

бяліла, чарніла, макарона, змрок, змярканне, двукоссе, клопат, вотруб’е – толькі адз.л. (у рус. мове – белила, чернила, макароны, сумерки, кавычки, хлопоты, отруби – мн.л.).

Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў

Трэба размяжоўваць назоўнікі I скланення на -а(-я) і рознаскланяльныя назоўнікі на -а(-я), каб не памыліцца ў формах Д. і М. скл. (напрыклад, старшыне, старасту, плаксе Юлі, плаксу Мікіту).

I скланенне

- ж.р. з канчаткамi -а(-я): пошта, сістэма;

- аг.р. з канчаткамi -а(-я), што абазначаюць асоб жаночага полу: плакса Юля, соня Каця;

- м.р. з націскнымi канчаткамi -а(-я): старшыня, Кузьма;

- аг.р., што абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымi канчаткамi -а(-я): сірата, ляўша.

Рознаскланяльныя

- м.р. з ненаціскнымі канчаткамi -а(-я): дзядуля, сабака;

- аг.р., якія абазначаюць асоб мужч. полу з ненаціскнымi канчаткамi -а(-я): непаседа Мікіта, соня Вася.

Канчаткі назоўнікаў I скланення

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

Д.,

- е

- ы

- е; - э; - ы

- і

М.

форме,

плаксе Ганне

крыніцы, справаздачы, Веры

паслузе, страсе, падпісцы, шчацэ

лініі,

соні Каці

Канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г; к; х

мяккая

Д.,

- у

- ю

М.

мужчыну,

плаксу Мікіту

творцу,

задзіру Мішу

дзядзьку,

калегу Янку

дзядулю,

соню Васю

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду IІ скланення

Родны склон

-а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

-у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

- асоб, жывых істот: работніка, кліента;

- органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, зуба, языка, хваста; але: твару;

- канкрэтныя прадметы: дома, цвіка;

- арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: інстытута, завода, штаба;

- населеныя пункты, геаграфічныя і астранамічныя назвы: горада, акіяна, Магілёва, Юпітэра;

- адзінкі вымярэння (меры даўжыні, вагі, плошчы, аб’ёму, часу і інш.): кілаграма, месяца, рубля, аўторка, кіламетра; але веку, ранку, абеду;

- навуковыя і тэхнічныя тэрміны: дзеяслова, электрона, атама; але тэксту, ліку, склону, роду, націску, перакладу;

- танцы, абрады, народныя, спартыўныя і картачныя гульні, картачныя і шахматныя фігуры: хакея, бокса, вальса, гапака, прэферанса, валета, слана.

- зборныя прадметы: натоўпу, асінніку, парку, ячменю; але экіпажа, табуна, статка; лугу (але лужок – лужка), саду (але садок – садка)

- рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы, матэрыял, прадукты харчавання, лекі і пад.: аспірыну, мёду, кіслароду, супу, пяску; але хлеба, аўса, жаўтка, бялка, торта, пірага;

- з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, змроку, агню, смерчу, цыклону;

- прасторавыя і часавыя паняцці: краю, часу, усходу, захаду (але поўдня), космасу, тэрміну, верху (але вяршок – вяршка);

- абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, прыметы, працэсы: вопыту, крызісу, характару, перапісу, прыезду, гумару;

- стан, розныя пачуцці: спакою, гневу, смутку;

- розныя захворванні: апендыцыту, грыпу, бранхіту;

- грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: феадалізму, атэізму, нацыяналізму.

Мнагазначныя назоўнікі могуць мець абодва канчатка ў залежнасці ад значэння: адпачынак пачаўся пятага лістапада (адзінка вымярэння) пара залатога лістападу (абстрактны назоўнік), сядзець каля вяза (канкрэтны прадмет) палічка з вязу (матэрыял).

Месны склон

асабовыя

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х, к

мяккая

- ю

эксперту, кліенту

інжынеру, доктару

Алегу, пастуху, тэхніку

вучню, герою

неасабовыя

-е;-у

-і

рэжыме, пратаколе

нумары, плацяжы

стозе, сцягу, даху, датчыку

кіраванні, забеспячэнні

Асаблівасці скланення некаторых прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў

Скланяюцца

Не скланяюцца

мужчынскія прозвішчы на зычны: Караткевіч – (аб) Караткевічу, Бародзічу Уладзіміру

жаночыя прозвішчы на зычны: аб Караткевіч Алене, з Бародзіч Ксеніяй

Але: прозвішчы на -аў (-ав), -еў (-ев), -оў (-ов), -ін (-ын) славянскага паходжання у творным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ым, а назвы населеных пунктаў і прозвішчы іншамоўнага паходжання – канчатак -ам: са студэнтам Барысавым, Лыньковым, Разанавым; пад горадам Барысавам, Жлобінам, Валожынам; з вучоным Дарвінам, артыстам Чаплінам

мужчынскія прозвішчы на ненаціскное -ка: Кедышка – аб Кедышку, Сафоненка – аб Сафоненку

мужчынскія і жаночыя прозвішчы на -іх, -ых: (аб) Сядых Аксане, Пра Крутых Міхася

мужчынскія і жаночыя прозвішчы, якія суадносяцца з прыметнікамі: Смольскага, Смольскай. У прозвішчах на -оў у Наз. скл. пры іх змяненні перад канчаткам з’яўляецца в: Сядова, Сядову (як прыналежныя прыметнікі), у прозвішчах на -ой – іншыя канчаткі: Талстога, Талстому (як адносныя прыметнікі)

мужчынскія і жаночыя прозвішчы на -о: аб Сянько Ларысе, аб Сянько Івану, з Сянько Ларысай, з Сянько Іванам

акрамя мужчынскіх прозвішчаў, утвораных ад назоўнікаў ніякага роду са значэннем прадметнасці: Сцябло – Сцяблом, Талакно – Талакном.

мужчынскія прозвішчы на, якія паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду: Шыла – аб Мікалаю Шыле, з Мікалаем Шылам

жаночыя прозвішчы на, якія паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду: Шыла – Наталлі Шыла, Наталляй Шыла

мужчынскія прозвішчы на -а (-я), якія не суадносяцца з назвамі прадметаў: Карызна Алесь – з Карызнам, аб Карызну, Змітрок– з Бядулем, аб Бядулю

жаночыя прозвішчы на -а (-я), якія не суадносяцца з назвамі прадметаў: аб Карызна Ганне, з Бядуля Алёнай

мужчынскія і жаночыя прозвішчы на ненаціскныя -га, -ка, -ха, якія ўзыходзяць да назваў прадметаў:

Кніга, Сарока, Саладуха Алесь

Кнізе, Сароцы, Саладусе Марыне

Кнігу, Сароку, Саладуху Алесю

іншамоўныя прозвішчы на -а (-я): Дзюма, Заля, Бруна;

іншамоўныя прозвішчы на -е (-э): Гацье, Лавуазье, Фрунзе;

іншамоўныя прозвішчы на -ы (-і): Кюры, Вердзі, Растрэлі.

Прыметнік

Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў

пачатковая форма

Вышэйшая

Найвышэйшая

простая

складаная

простая

складаная

моцны

вялікі

добры

дрэнны

пач.ф.

+

-ейш-, -эйш-,

-ш-

мацнейшы

хітрэйшы

лепшы

горшы

больш, менш

+

прыметнік

больш моцны

менш вялікі

больш добры

менш хітры

най-

+

простая вышэйшая ступень

наймацнейшы

найхітрэйшы

найлепшы

найгоршы

самы,

найбольш, найменш

+

прыметнік

самы моцны

найбольш моцны

найменш хітры

Пасля прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання ў беларускай мове ўжываецца прыназоўнік за (ад): разумнейшы за яго, лепшы за ўсіх, старэйшая за сястру, вышэйшы за сябра (нельга: разумней за яго, лепш за ўсіх, старэй за сястру, вышэй за сябра).

Таксама могуць ужывацца параўнальныя звароты са словамі чым, як: ён старэйшы, чым я.

Заўвага! Памылковыя наступныя прыклады: старэйшы навуковы супрацоўнік, старэйшы выкладчык. Вышэйшая ступень параўнання ад малады – маладзейшы, ад стары – старэйшы. Прыметнікі малодшы, старшы ўжываюцца пры абазначэнні афіцыйных пасад і званняў і не маюць вышэйшай ступені параўнання: малодшы сяржант, старшы лейтэнант.

Прыметнік малодшы таксама ўжываецца ў значэнні «больша позні паводле часу свайго з’яўлення», а старэйшы – «якому больш гадоў у параўнанні з кім-небудзь»: малодшы брат, старэйшы брат (нельга: старшы).

Соседние файлы в предмете Белорусский язык