Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы (номены)

Ад тэрмінаў неабходна адрозніваць прафесіяналізмы – словы, якія сустракаюцца ў мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі: балванка – кампактны дыск, лапша – правады і інш. Назвы разнастайных прылад працы, дзеянняў, асаблівасцей вырабаў не выходзяць за межы прафесіянальнай мовы і не становяцца афіцыйнымі назвамі як тэрміны.

Тэрміны

Прафесіяналізмы

утвараюцца мэтанакіравана

утвараюцца стыхійна

з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, гэта кадыфікаваныя лексічныя адзінкі, з’яўленне якіх абавязкова фіксуецца ў навуковых працах, слоўніках, спецыяльнай літаратуры

пераважаюць у гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці

нейтральныя

экспрэсіўныя

выкарыстоўваюцца

ў пісьмовым і вусным маўленні

выкарыстоўваюцца

пераважна ў вусным маўленні

маюць агульнанацыянальны, нават інтэрнацыянальны характар

маюць вузкі, мясцовы характар

Значную ролю ў папаўненні тэхнічнай тэрміналогіі адыгрываюць на­менкла­тур­ныя назвы (номены). У асяроддзі мовазнаўцаў няма адзінства поглядаў на тое, што трэба разумець пад гэтым тэр­мінам. Адны вучоныя адносяць да яе ўласныя імёны, якімі абазначаны розныя аб’екты навукі і тэхнікі, другія – сістэму назваў пэўных галін ведаў. Адным з асноўных крытэрыяў тэрмінаў з’яўляецца паняційнасць, у той час як для номена важна прадметнасць, назыўная функцыя. Тэрмін і наменклатурную назву мож­на часткова суаднесці з паняццем і назвай.

Тэрміны

Наменклатурныя назвы

(номены)

тарыфны план нумара мабільнага тэлефона

«Бізнес-клас», «Слова за слова», «Усе гавораць», «Smart Бясконцы», «Лёгка сказаць», «Абсалют»

паштовая паслуга

«Паштовы кур’ер», «Гібрыдная пошта», «Паштовы маркетынг», «Камфорт»

мабільны аператар

Velcom, МТС, life:), Билайн

Структура тэрмінаў

Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей словазлучэннямі.

Словы-тэрміны ў сваю чаргу падраздзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла агульныя. У якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія пасля пераходу ў разрад тэрмінаў сталі агульнымі назоўнікамі: ампер, ват, генры, грэй, джоўль, ньютан, паскаль.

Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ўжываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам, утвараючы словазлучэнне: субстантыўны, адвербіяльны, аб’ектыўны, абсалютны, кагнітыўны, сенсорны, сукцэсіўны (паслядоўны), саматычны і г. д.

Не ўсе даследчыкі пагаджаюцца з існаваннем тэрмінаў-дзеясловаў, аднак слоўнікі падаюць кадзіраваць, экспартаваць, намагнічваць.

Тэрмінаў-прыслоўяў няшмат: рэгрэсіўна, унакладку, усутык і некаторыя іншыя.

Словазлучэнні-тэрміны надзвычай шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. У якасці іх кампанентаў могуць выступаць уласныя назоўнікі: закон Ампера, Ленца, Кулона. Найбольш пашыранымі словазлучэннямі з’яўляюцца спалучэнні, утвораныя па мадэлі прыметнік + назоўнік (транзітная пошта, радыёрэлейная сувязь і пад.).

Адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з’яўляюцца трох- і большкампанентныя тэрміны. Яны таксама абазначаюць адно цэласнае паняцце, іх не заўсёды можна замяніць адным словам: сервер аплаты паслуг, тарыф на паслугі сувязі, адрасная сістэма экспедзіравання, абаненцкі нумар мясцовай тэлефоннай сеткі, закрытая перасылка паштовых адпраўленняў і інш.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык