Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Раздзел 3 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексiка (грэч. lexikos – слоўнiкавы, lexis – слова) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы слад. У лексіцы адлюстраваны вынікі пазнавальнай дзейнасці і культуры людзей на працягу многіх тысячагоддзяў.

Лексікалогія (грэч. lexis – слова, logos – вывучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку. Аб’ект вывучэння лексікалогіі – слова.

Характэрнымі прыметамі слова з’яўляецца цэльнасць і ўзнаўляльнасць у маўленні. Слова суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення – паняццем. Паняцце – абагульненае адлюстраванне ў свядомасці людзей асноўных уласцівасцей рэальнага свету. За пэўным паняццем замацоўваецца слова. Абазначаючы прадмет, выражаючы паняцце аб ім, слова выконвае намінатыўную функцыю. Слова – цэнтральная адзінка мовы, якая служыць сродкам называння прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці, а таксама з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэнняў і сказаў. Кожнае слова мае лексічнае і граматычнае значэнне.

Лексічнае значэнне – гэта унутраны, рэальны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Лексічнае значэнне слова выражаецца асновай слова (тое, што слова абазначае: кодар – прылада, якая пераўтварае механічную інфармацыю ў электронныя сігналы).

Граматычнае значэнне – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (кодар – назоўнiк, 2-га скланення, неадушаўлёны, мужчынскага роду).

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.

Словы, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў. Такіх слоў няшмат: сінус, нейрон, флексія, Сатурн, Купала і інш.

Большасць слоў у беларускай мове маюць не адно, а некалькі значэнняў, яны называюцца мнагазначнымі. Мнагазначнасць або полісемія (гр. – palysemos – мнагазначны) – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Яна ўзнікае ў мове ў выніку пераносу назваў з аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх па форме, якасці, уласцівасці, функцыі і сувязі паміж імі. Асноўнае, першапачатковае, зыходнае значэнне слова называецца прамым. Вытворнае, другаснае значэнне, што набываецца словам з часам і існуе ў ім побач з прамым, называецца пераносным.

Лексічныя сродкі мовы

Амонімы (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя) – словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розныя значэнні.

Напрыклад, бокс:

1. від спорту;

2. мужчынская стрыжка;

3. агароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага.

Аўсянка:

1. аўсяная каша;

2. пеўчая птушка.

Аманімія – з’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе слоў. Амонімы нельга блытаць з мнагазначнымі словамі, у якіх паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства (агульнае значэнне). Паміж амонімамі няма сэнсавай сувязі, яны па тых ці іншых прычынах проста супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай арабскай лічбай:

Но́та1 , -ы, дав., месн. но́це, ж. 1. Умоўны знак, якім абазначаюць музычны гук. 2. (мн. но́ты, нот.) Тэкст музычнага твора, запісаны ўмоўнымі знакамі. Іграць па нотах. 3. перан. Тон мовы, гаворкі, які выражае пэўнае пачуццё. Нота незадавальнення.

Но́та2 , -ы, дав., месн. но́це, ж. Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дыпламатычнай дзяржавы да ўрада другой. Абмен нотамі.

Амонімы (грэч. homos – аднолькавы, onyma – імя ) – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні.

Iснуюць міжмоўныя беларуска-рускія амонімы – словы, што аднолькава ці падобна гучаць і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць абсалютна розныя значэнні (нядзеля – неделя, адказ – отказ).

Сінонімы (грэч. synonimos – аднайменны) – словы адной часціны мовы, якія па-рознаму гучаць, але маюць аднолькавае ці падобнае значэнне: сувязь, дачыненне, зносіны (мн.), кантакт; памылковы, хібны; месца, мясцовасць, раён, тэрыторыя, кут, куток, закутак (перан.). У сказе сінонімы часам могуць узаемазамяняцца.

Сінонімы – важны лексічны сродак для больш поўнага, усебаковага апісання прадметаў, паняццяў, з’яў. Дазваляюць разнастаіць мову, пазбегнуць паўтору слоў, робяць мову больш выразнай, эмацыянальнай.

Антонімы (гр. anti – супраць, onima – імя) – гэта пары слоў з супрацьлеглым значэннем: купіць – прадаць, працавіты – лянівы.

Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем, вузкаспецыяльныя тэрміны: лакмус, аловак, афікс і г. д.

Антонімы – сродак стварэння кантрастаў, параўнанняў і супрацьпастаўленняў.

Паронімы (грэч. para – каля і onyma – імя) – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Паронімы – словы адной часціны мовы, маюць аднолькавыя граматычныя прыметы, супадаюць паводле структуры: карыслівы і карысны, абанент і абанемент, аператыўны і аперацыйны, вытворны і вытворчы, эфектны і эфектыўны. Кожны паронім – самастойнае слова, якое можа мець свае сінонімы і антонімы, ужывацца ў пэўнай моўнай сітуацыі.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык