Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Заўвага!

Ад зваротных дзеясловаў утвараюцца зваротныя дзеепрыслоўі: мыцца – мыючыся, усміхацца – усміхаючыся, напрацавацца – напрацаваўшыся і інш.

Формы дзеепрыслоўяў з суфіксамі -ўшы(-шы) ад дзеясловаў незакончанага трывання з’яўляюцца няправільнымі, гэта парушэнне літаратурнай нормы: несці – нёсшы, трэсці – тросшы (правільна: несучы, трасучы).

Дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той жа асобы (прадмета, з’явы), якая выконвае і асноўнае дзеянне, выражанае выказнікам: Абапіраючыся на парады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, кожнае прадпрыемства выпрацоўвае сваю стратэгію. Калі гэта не ўлічваць, адбываюцца сэнсавыя памылкі (нельга Абапіраючыся на парады Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, на прадпрыемствах выпрацоўваюцца свае стратэгіі.).

Сінтаксічныя нормы

Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах

Беларуская мова

Руская мова

дараваць (прабачыць) ворагу (Д. скл.)

прощать врага (Р. скл.)

дзякаваць (аддзячыць, падзякаваць) кіраўніку (Д. скл.)

благодарить руководителя (Р. скл.)

кпіць (смяяцца, насміхацца, жартаваць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца) з сябра (Р. скл.)

насмехаться над другом (Т. скл.)

ісці, схадзіць бегчы, ехаць, плыць па дакументы (В. скл.)

пойти за документами (Т. скл.)

хадзіць (блукаць) па начах, дарогах

ходить (бродить) по ночам, дорогам

ажаніцца (ажаніць, пажаніцца, пажаніць) з аднакласніцай

жениться на однокласснице

хварэць (хворы) на сухоты (В. скл.)

болеть туберкулезом (Т. скл.)

гаварыць (расказваць, казаць, распытваць, разважаць)

аб камандзіроўцы (афіцыйна-справавы, навуковы стылі)

пра камандзіроўку (размоўны і мастацкі стылі)

говорить о командировке, про командировку

спазніцца праз дождж (прычына)

опоздать из-за дождя

створаны на ўзор

созданный по образцу

з прычыны занятасці

по причине занятости

больш за 40 гадоў

более сорока лет

за 5 кіламетраў ад горада

в 5 километрах от города

працаваць па суботах (М. скл.)

работать по субботам (Д. скл.)

быць настаўнікам і за настаўніка

быть учителем

звярнуцца (паслаць) на адрас

обратиться (послать) по адресу

заляцацца да дзяўчыны

ухаживать за девушкой

чытаць, думаць, смяяцца сам сабе

читать про себя

паехаць да брата

поехать к брату

дом на пяць паверхаў

дом в пять этажей

стаяць ля стала

стоять у стола

некалькі разоў на тыдзень

несколько раз в неделю

усё на карысць кліента

всё на пользу клиента

падобны да бацькі

похожий на отца

загадчык аддзела

заведующий отделом

не да месца

не к месту

ліслівіць перад начальнікам

льстить начальнику

абапал дарогі

с обеих сторон дороги

а 17-й гадзіне

в 17 часов

забыцца на яго (на вечар, пра вечар)

забыть о нем (о вечере)

што да мяне

что касается меня

спатыкнуцца на пень

споткнуться о пень

пазычыць грошай

одолжить деньги

заданне дадому

задание на дом

чытаць самому сабе

читать про себя

з нагоды свята

по случаю праздника

выбраць на свой густ

выбрать по своему вкусу

на ўсіх напрамках

по всем направлениям

бачыў на свае вочы

видеть своими глазами

Каардынацыя выказніка і дзейніка ў ліку

Спосаб

выражэння

дзейніка

Лік

выказніка

Дадатковыя

семантычныя адценні

выказніка

Прыклады

Колькасны лічэбнік

+

назоўнік

множны

гаворка ідзе пра жывыя істоты або падкрэсліваецца актыўнасць дзеяння (выказнік размешчаны пасля дзейніка)

Два супрацоўнікі не прымалі ўдзелу ў размове.

Пяць дубоў шырока раскінулі свае кроны.

адзіночны

гаворка ідзе пра неадушаўлёныя прадметы або акцэнт робіцца на колькасці дзеючых асоб, прадметаў (выказнік часцей ставіцца перад дзейнікам)

Дзевяноста шэсць камп’ютараў сапсавалася.

З аўдыторыі выскачыла навучэнцаў з дзесяць.

Некалькі, многа, мала, шмат, столькі, колькі

+

назоўнік

адзіночны

часцей за ўсё

Там вісела некалькі паштовых скрынак.

Да іх тым часам падышло некалькі спецыялістаў.

множны

дзейнікам выступаюць назвы асоб

(дзейнік знаходзіцца перад выказнікам)

Некалькі жанчын завіхаліся ў хаце.

Колькі людзей пайшлі на дэманстрацыю!

Большасць, шэраг, рад, меншасць, мноства, большая (меншая) частка

+

назоўнік

(займеннік, дзеепрыметнік) Р. скл. мн. л. (з прыназ. з або без яго)

множны

пры абазначэнні асоб

Большая частка студэнтаў першага курса паспяхова здалі сесію.

адзіночны

пры абазначэнні прадметаў

Большая частка тэхнікі патрабавала сур’ёзнага рамонту.

У некаторых выпадках лік выказніка залежыць толькі ад спосабу выражэння дзейніка:

У склад дзейніка ўваходзяць словы

Лік

выказніка

Прыклады

Пара, дзясятак, сотня, тысяча, мільён, мільярд, процьма, безліч, маса, група і пад.

адзіночны

Група рабочых увайшла ў прыёмную.

Тысяча гадзін адлічана гадзіннікам.

Гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, зім, вёснаў і пад.

адзіночны

Пяць мінула заснежаных зім.

Шэсць месяцаў падарожжа назаўсёды пакінула след у памяці.

Назоўнік (займеннік) + з

+ назоўнік (займеннік)

у Тв. скл.

множны

Ужо вечарэла, калі Міколка з дзедам натрапілі на незвычайную палянку ў лесе.

Антось з Міхалам на сняданні даюць адказы на пытанні.

Каардынацыя выказніка і дзейніка ў родзе

1. Пры дзейніку, выражаным нескланяльнай абрэвіятурай або складанаскарочаным словам, выказнік дапасуецца да апорнага слова адпаведнага словазлучэння: РВС (раённы вузел сувязі) адчыніўся пасля рамонту.

2. Калі дзейнік выражаны назоўнікам мужчынскага роду са значэннем прафесіі, пасады, звання, выказнік мае форму толькі мужчынскага роду: Інжынер выказаў думку.

Калі пры гэтых словах ужываецца ўласнае імя, то выказнік каардынуецца з ім: Дацэнт Піліпава прачытала цікавую лекцыю.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык