Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Арфаграфічныя нормы

Правапіс літар о, э, а

Галосныя о, э пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам замест о, э пішацца літара а (аканне): по́штапашто́вы, ко́д – кадзіроўка, шэ́сць – шасцёрка, цэ́ннасць - цана́

Але заўжды з а:

адрас, бухгалтар, галантарэя, далікатэс, літара, рамонт, сакратар, сакрэт, характар, шарэнга, эшалон

Але заўжды з ы:

арышт, брызент, дрызіна, дылетант, дырэктар, інжынер, канцылярыя, почырк, рызіна, рысора, трывога, цырымонія, чыгунка

Але: літара э пішацца:

пасля зацвярдзелых, а таксама [д], [т]: рэвізія, ідэнтыфікацыя, дэпеша, дэфект, Жэнева;

у пачатку іншамоўных слоў: экспедзіраванне, эксплуатацыя, Эстонія;

на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ, кафэ, Душанбэ (але: рэле, камюніке).

Заўвага! Канцавыя ненаціскныя -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: пэ́йджар, тэ́ндар, камп’ю́тар, ада́птар, пры́нтар, але ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання захоўваюцца -эль, -эр: Манчэ́стэр, Одэ́р, Пітэ́р, Юпітэ́р.

Правапіс галосных е, ё, я

Літара ё пішацца ў беларускай мове толькі пад націскам: аб’ём, ёмістасць

Замест е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я (яканне): месца – замяшча́льнік, зе́млі – зазямле́нне, секчы - высяка́нне, сем – сямна́ццаць.

Ва ўсіх іншых ненаціскных складах пішацца е: нерухомы, дзесятковы аператар, та́бель.

Але літара я пішацца:

заўжды ў даўно запазычаных словах: дзяжурны, каляндар, яфрэйтар, сяржант.

заўжды, калі я (каранёвае): выгляд, Вячаслаў, выява, дзевяць, дзесяць, догляд, ляскат, месяц, мяккі, памяць, перыяд, сувязь, тысяча, цягнікі, цяжкаваты, ядавіты

у паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (бо́язь, дро́бязь) і дзеясловаў (ка́шляць, му́ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла́янка, ве́ялка)

Але: у іншамоўных словах ў першым складзе перад націскам пішацца літара е: універсальны, аперацыя, электрон, В’етнам, Палесціна.

Але: літара е пішацца ў пачатку некаторых запазычаных слоў: еўрапейскі, Еўпаторыя.

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Спалучэнне галосных у мовах-крыніцах

Беларускі правапіс

іо

у пачатку слова

у сярэдзіне слова

у канцы слова

іо (пад націскам) – іа (не пад націскам): іо́н – іаніза́цыя, Іо́сіф, Іакага́ма, Іашка́р-Ала́, Іаа́н.

іё (ыё) (пад націскам) – ія (ыя) (не пад націскам): рацыён – рацыяна́льны, кіёск – кіяскёр, рэгіён – рэгіянальны

але: Эфіо́пія, ніо́бій, мільён, трыльён

іа (ыа): То́кіа, тры́а

Але: ра́дыё

іе

іе (ые): кліенту́ра, абітурые́нт, арыента́цыя

ія (ыя): дыягно́стыка, варыя́нт, матэрыя́л, дыяпазо́н, філіял

Але: мілья́рд

ео

ео (эо) (пад націскам) – еа (эа) (не пад націскам): археолаг – археалогія, тэорыя –тэарэтычны

еа

еа (эа): Неапаль – неапалітанец,

але: акіян

йо

у пачатку слова

пасля галосных

ё: ёд, ёдзісты

ё (пад націскам) – я (не пад націскам): раён – раяніраваць

йа

я: лаяльны, ярус, Малая, Мая

йе

е: канвеер, праект, траекторыя, Феербах

Правапіс у, ў

у (складовае) абазначае галосны гук [у] і пішацца:

- у пачатку ўласных імён і назваў: рака Уса, да Усяслава, ва Узбекістан, на Украіне

- пасля знакаў прыпынку: Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.

- у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: вакуум, кансіліум, натарыус, радыус

- на канцы запазычаных слоў пасля галосных: фрау, Ландау, Дахау, ток-шоу, ноу-хау

- у словах з націскным у: да у́рны, Крэўская у́нія, ау́л, бау́л, ау́каць.

ў (нескладовае) абазначае зычны гук [ў] і пішацца

- у пачатку слова пасля галосных: ва ўніверсітэце, на ўкраінскай мове, надта ўдалы, хвалі ўльтрафіялетавыя,на ўвесь дзень;

- у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, джоўль, каўчук, паўза, архіў;

Але: траур;

- пасля злучка і двукосся: кантрольна-ўліковы, па-ўчарашняму, крыкі «ўра», ордэн «Знак пашаны» ўручаны.

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

На месцы каранёвага і пішацца і вымаўляецца:

ы – пасля прыстаўкі на зычны (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб- )

іспыт – падыспытны, інфармацыя – дэзынфармацыя, інспектар – субынспектар

й пасля прыстаўкі на галосны

іграць –прайгравальнік, ісці – пайсці, імя – перайменаваць

Каранёвае і захоўваецца:

пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-: звышімклівы, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, суперінтэлект, трансіндыйскі

калі і ўтварае склад: пераіграваць, праінфарміраваць, заіскрыцца.

у складаных словах: дзяржінспектар, спецінструктаж, гарінспекцыя

Але: прыстаўка экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-чэмпіён

Правапіс галосных у складаных словах

У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрая́касны, галавалóмка, раўнапрáўе, паліклініка

Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: до̀брасумле́нны, во̀гнетрыва́лы, во̀стракамбінацы́йны, політэхнічны.

Але: у некаторых словах (асабліва навуковых тэрмінах) пабочны націск праяўляецца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі: азо̀тнасто́йкі, азо̀тнакі́слы, фо̀ндасхо́вішча, ко̀ксага́завы, мо̀вазна́ўства, мато̀раразрабо́тка, рабо̀тада́вец, і інш.

Складаныя словы, у якіх першая частка – лічэбнік адзін (адна), не маюць пабочнага націску і пішуцца, як простыя: адназначны, аднаразовы, адзінаборства.

У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, шасцісоты, пяцідзёнка, дзесяцігодка, сямікласнік, саракагоддзе.

У словах з першай часткай што-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, грос-, контр-, проці-, свое- захоўваюць на пісьме о, ё нязменна: штодзённа, стогадовы (але: стагоддзе), дзевяностатысячны, фотахроніка (але: фатаграфія), мотагурток (але: матацыкл), гросмайстар, контратака, проціпастаўленне, своеасаблівы.

Літара ё пішацца заўжды ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя, радыёантэна, радыёметр.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е: радыеізатоп, радыеактыўнасць. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяхімія, радыялогія.

Літара о пішацца ў першай частцы, калі другая яго частка пачынаецца ў (нескладовым): холадаўстойлівасць, збожжаўборка.

Літара э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца: шэравокі, мэтазгодна, шэсцьсот (але: шаснаццаць, шасцісот), тэлебачанне.

Правапіс д – дз, т – ц

Літары дз – ц пішуцца

перад е, ё, і, ю, я

перад в’, м’

перад суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-

прыклад – у прыкладзе, пасадана пасадзе, поштана пошце, сайт на сайце

дзверы, цвёрды, цвік, цвілы, Мацвей і інш.

Але: твіст

каманда камандзір, білет білецік, мантаж манцёр, гвардыя гвардзеец;

Але: Індыя індыец, індыйскі

Літары д – т пішуцца

у запазычаных словах

дзе д прыставачны, т суфіксальны

дэталь, кандэнсатар, мадэль, кібернетык

адвезці, у агенцтве, у грамадстве

Але: зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых запазычаных словах: мундзір, бардзюр, арцель, цір, цітр, каранцін і іншыя.

Ва ўласных імёнах і назвах літары д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: Дэфо, Дэтройт, Тэлаві, Гарыбальдзі, Барадзіно, Уладзівасток, Цімкавічы, Цюмень, Гаіці і інш.

Правапіс падоўжаных зычных

На пісьме падоўжаныя зычныя з, с, дз, ц, ж, ш, ч, л, н, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз ): замужжа, маззю, суддзя, колле, карэнне, двукоссе, адкрыццё, ноччу, узвышша, стагоддзе.

Не падаўжаецца зычны:

у словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, калектыў, сума, тэлеграма, Адэса, Іна.

Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.

у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў, Емяльян, Касьян, Юльян, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх

Але: з адной н пішуцца дзеепрыметнікі: пабудаваны, памножаны, скручаны, адпраўлены

Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных

Прыстаўны в пішацца у пачатку, у сярэдзіне слова, пасля прыставак:

перад націскным о

перад каранёвым у

во́бад, во́бласць, во́кны, Во́гненная Зямля, абво́страны, во́бмацкам, во́кіс, во́дпуск

ву́галь, ву́зел, ву́ліца, ву́чань, абву́глены, трохвуго́льнік, заву́лак, навуча́льны

Прыстаўны в не пішацца:

- калі пры змене месца націску о пераходзіць у а: абады́, абласны, асе́нні;

Але: у словах во́ка, во́стры, вако́л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ́й, увачаві́дкі; вастры́ць, вастрыня́, завастрэ́нне; вако́ліца, навако́лле.

- у запазычаных словах: о́рдэн, о́фіс, ультрафіяле́тавы, у́нікум, у́нія

- ва ўласных назвах: Оксфард, Орша, Ульяна, Узда, Узбекістан, Украіна, Ушачы

- перад у, якое развілвся з в: уперад, уступны, упрысядкі

- перад у, якое з’яўляецца прыставачным: участак, ураджай

Прыстаўны г пішацца ў словах: гэты, гэтулькі, гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль, Ганна, гэй, га.

Правапіс cпалучэнняў зычных

1. Гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме: праязны, позна; колькасны, абласны; бліснуць, трэснуць; карыслівы, паслаць; міласэрны.

Тое ж у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны, баласны.

Але: ландшафтны, кампактны; віскнуць, націскны;

2. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Рэмбрант, Шміт.

3. Спалучэнне зычных дц перадаецца як цц: адзінаццаць, сямнаццаць, дваццаць

Правапіс мяккага знака і апострафа

Змякчальны мяккі знак ь (мяккі знак) пішацца

пасля з, л, н, с, ц, дз:

1. на канцы слова: якасць, медзь, устойлівасць, сумесь, узровень;

2. у сярэдзіне слоў пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым: пісьмо – у пісьме, праменьапраменьванне;

3. пасля мяккага [л’] перад наступным зычным (цвёрдым або мяккім): узмацняльнік, колькі;

4. У назоўніках:

- перад канчаткам -мі (у творным склоне множнага ліку): людзьмі, калясьмі

- перад суфіксамі чык, калі зыходнае слова заканчаецца на -нь): агонь – агеньчык, струмень – струменьчык, камень – каменьчык;

- перад суфіксам -к-: песенька, вішанька, нянька;

5. У прыметніках:

- перад суфіксам -ск- у прыметніках на -нь, утвораных ад назваў месяцаў і назоўніка восень: снежаньскі, студзеньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

- у суфіксах прыметнікаў -еньк-, -эньк-, аньк-: маленькі, старэнькі, свежанькі;

6. У складаных лічэбніках: пяцьдзясят, дзевяцьсот;

7. У дзеясловах загаднага ладу:

- перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку -ма: гляньма, едзьма;

- перад постфіксам -це у дзеясловах 2-ой асобы множнага ліку, калі гэтыя дзеясловы ў адзіночным ліку загаднага ладу канчаліся на ь: сядзьце, гляньце;

- перад постфіксам -ся: сустрэнься, усядзься

8. У няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, кагосьці, кудысьці, калісьці;

9. У прыслоўі ледзьве.

Змякчальны мяккі знак не пішацца

1. у сярэдзіне слова пасля мяккіх зычных перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі ці застаюцца мяккімі: дзве – два, збіраць – зборы, песня – песні;

2. пры перадачы падоўжаных зычных: жыццё, сувяззю, наваколле;

3. пасля зацвярдзелых ж, ш, дж, ч, р: Сібір, рэч, продаж

4. пасля губных б, п, м, ф: верф,восем, россып.

5. пасля н перад ш: іншы, меншы

6. У назоўніках перад суфіксамі -чык (калі слова без гэтага суфікса не канчаецца на -нь): талон – талончык, балон – балончык

7. У прыметніках перад суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэтыя назоўнікі – не назвы месяцаў: любанскі (Любань), разанскі (Разань), цянь-шанскі (Цянь-Шань)

Правапіс раздзяляльнага мяккяга знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных з, с, дз, ц, л, н:

1. перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі – [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: паштальён, мільярд, павільён, дасье, Нью-Ёрк;

Але: нюанс, кан’юктура

2. ва ўласных назвах перад суфіксам -еў- (-ев-): Васільеў, Васільевіч, Арсеньеў, Арсеньевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.

3. у іменах Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў, Емяльян, Касьян, Юльян і вытворных ад іх

Апостраф пішацца:

1. пасля прыставак на зычны перад е, ё, ю, я, перад націскным і: з’езд, між’ярусны;

2. у сярэдзіне слоў пасля цвёрдых зычных перад е, ё, ю, я: кур’ер, камп’ютар, вар’іраваць, Мар’іна Горка, Х’юстан;

3. у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: двух’ярусны, шмат’ядзерны;

Але: у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок, апостраф не пішацца: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва

Але: пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: саўюць, здароўе.

Правапіс прыставак

1. Прыстаўкі на -д і -б пішуцца нязменна: водгук, адкрыць, адсарбіраваць, падказка.

2. Калі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, контрразведка, звышштатны.

Заўвага: Словы-тэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму правілу (асабліва калі ёсць адпаведнае слова без прыстаўкі, а прыстаўка далучаецца і да іншых каранёў): сюррэалізм, аддукцыя (параўн.: рэалізм, індукцыя).

У значнай колькасці слоў літары не падвойваюцца: інавацыя, ірэальны, іміграцыя, дысідэнт, акорд, карэспандэнт. Напісанне такіх слоў-тэрмінаў вызначаецца па слоўніку.

3. Прыстаўкі на пішуцца перад звонкімі і галоснымі, на -с – перад глухімі: бяздоказны, абясшкодзіць, празмерны.

4. У прыстаўцы дыз- пішацца з перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) і сперад зычнымі: дызасацыяцыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія, дыскваліфікаваць.

Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзарыентацыя, дэзынфекцыя.

Правапіс складаных слоў

Разам пішуцца

Праз злучок пішуцца

Назоўнікі

са злучальнай галоснай: справаздача, часопіс

без злучальнай галоснай: Інтэрнэт-паслугі, план-графік

агульныя назвы з часткай паў-, поў-: паўгорада, поўнач

уласныя назвы з часткай паў-: паў-Беларусі, паў-Мінска

утвораныя ад спалучэння лічэбнік + назоўнік: трохкутнік, пяцідзёнка

адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр, чалавека-змена; але: працадзень

з першай часткай сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-: самавызначэнне, маланаселенасць, узаемаадносіны

састаўныя назвы палітычных партый і іх прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-дэмакрат

з першай іншамоўнай часткай аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, аэра-, контр-, мікра-, макра-, неа-, бія-, грос-, метэа-, авія-, электра-, стэрэа-, гідра-, агра-: аўтазавод, макраздымка, фотарэпартаж, аэраграма, контрагент, мікрасхема, метэазводка;

Але: контр-адмірал

з першай часткай обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), лейб-, віцэ-, экс-, прэс-, міні-, максі-, арт-, вэб-, блок-: обер-майстар, унтэр-афіцэр, штаб-кватэра, лейб-гвардыя, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён, прэс-служба, міні-ЭВМ, максі-мода, арт-аб’ект, вэб-старонка, блок-сістэма; але: блокпост

з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і інш.: Навагрудак, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск, Сярэдняборск.

састаўныя прозвішчы і геаграфічныя назвы: Салтыкоў-Шчадрын, Давыд-Гарадок, Камсамольск-на-Амуры.

Прыметнікі

утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: справаздачны, параходны, наваполацкі

утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: давыд-гарадоцкі, сацыял-дэмакратычны

утвораныя са словазлучэнняў:

  • назоўнік + прыметнік: беласнежны, заходнееўрапейскі, правабярэжны.

Ад такіх прыметнікаў трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўя з прыметнікам (дзеепрыметнікам), якія не ўтвараюць сэнсавага адзінства, абазначаюць два паняцці і пішуцца асобна: прынцыпова новы, прыгожа аформлены, нізка прыбіты;

  • назоўнік + лічэбнік: трохгадовы, двухмоўны;

назоўнік + займеннік: іншамоўны, усебаковы

утвораныя ад двух і трох раўнапраўных прыметнікаў, якія могуць быць злучаны злучнікам і: літаратурна-музычны, горка-салёны, грамадска-палітычны

пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 80-гадовы, 9-павярховы, П-падобны

утвораныя ад імені і прозвішча чалавека: леў-талстоўскі, рамэн-раланаўскі

з першай часткай многа-, мала-, шмат-, ваенна-: мнагазначны, малавядомы, шматбаковы, ваеннабавязаны

якія абазначаюць колер і яго адценні: цёмна-зялёны, шэра-блакітны, бледна-сіні

складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: індаеўрапейскі, старажытнаўсходнеславянскі, старабеларускамоўны

якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету, першая частка якіх – словы паўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-: Заходне-Сібірская нізіна, Паўночна-Казахстанская вобласць, паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні

Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары

З вялікай літары пішуцца:

1. Імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі: Іван, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас), Васіль Быкаў, Казімір Чацвёрты Ягелончык, Станіслаў Манюшка;

Але: донжуан, дызель, форд; ампер, вольт, джоўль, ом, рэнтген; гарлахвацкія, кручковы (такія назвы набылі агульныя значэнні).

2. Геаграфічныя, астранамічныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і іншыя назвы: Еўразія, Альпы, Везувій, Дняпро, Нарач, Тайвань; Сахалін, Сахара, Палессе, Панямонне; Андрамеда; Сонца, Юпітэр; Рэспубліка Беларусь, Замкавая вуліца, плошча Перамогі, Захад (краіны заходняй часткі Еўропы разам з ЗША)

3. Назвы вышэйшых дзяржаўных пасад і ганаровых званняў: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Імператар Японіі, Герой Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы.

Але: з малой літары пішуцца ў неафіцыйным ужыванні назвы вышэйшых дзяржаўных пасад; тытулаў, ганаровых званняў, навуковых ступеняў: прэзідэнт, старшыня, майстар сувязі, прафесар, маршал (Выступае прэзідэнт суседняй краіны);

4. Словы ў назвах бакоў у дагаворах, пагадненнях, кантрактах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.

5. Назвы вышэйшых урадавых, прадстаўнічых, судовых устаноў: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Сход (Парламент) Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума (Расія), Нацыянальны Кангрэс (ЗША), Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў (з вялікай літары пішуцца ўсе словы); назвы міністэрствваў, дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, навуковых, навучальных і культурных устаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, палітычных партый, прэмія (з вялікай літары пішацца першае слова): Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі), Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія), Сусветны паштовы саюз, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (але: партыя сацыялістаў-дэмакратаў). З вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя службовых, у назвах некаторых міжнародных арганізацый: Сусветны Савет Міру, Савет Бяспекі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Але: з малой літары пішуцца назвы саветаў (вучоных, навуковых, па абароне дысертацый і інш.): вучоны савет філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

6. Назвы дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных сімвалаў, рэліквій, помнікаў (усе словы), дзяржаўных і міжнародных узнагарод, прэмій, грамат, кубкаў (першае слова), назвы ордэнаў (усе словы, акрамя слоў медаль, ордэн і ступень): Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны Герб Рэспублікі Беларусь, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Востраў Слёз, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Кубак свету; медаль “За адвагу”, ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) ступені, ордэн Маці.

7. Назвы гістарычных падзей, свят, эпох (з вялікай літары пішацца першае або два першыя словы): Вялікая Айчынная вайна, Варфаламееўская ноч, Крычаўскае паўстанне, Адраджэнне, Рэфармацыя, Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі (9 Мая), Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын (8 Сакавіка), Дзень беларускай навукі.

Але: з малой літары пішуцца гістарычных падзей і эпох, асобных гадоў, дзён: першая сусветная вайна, лютаўская рэвалюцыя, ледавіковы перыяд, неаліт, высакосны год, дзень адчыненых дзвярэй, месячнік дарожнай бяспекі.

8. Назвы (першае слова ў састаўных назвах) дакументаў, іх зводаў, твораў, прадметаў мастацтва: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Чырвоная кніга Беларусі, Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Біблія, Янтарны пакой, Алмазны фонд.

Але: з малой літары пішуцца назвы стыляў у мастацтве і архітэктуры: барока, готыка, ампір, мадэрн.

9. Назвы (першае слова ў састаўных назвах) газет, часопісаў, кніг, атласаў, карт і інш.: часопіс «Веснік сувязі», газета «Звязда», даведнік «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»,;

10. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых імён і мянушак розных істот пры дапамозе суфіксаў -ов-, -оў (-ав-, -аў), -ёв-, -ёў (-ев-, -еў), -ын-, -ін-: Кузьмоў сусед, Багдановічаў верш, Васілёў голас, Зосьчыны бацькі (але: устойлівыя спалучэнні – броўнаўскі рух, гегелеўская дыялектыка, напалеонаўскія планы, гітлераўская ідэалогія, рэнтгенаўскі здымак); а таксама прыметнікі, утвораныя прозвішчаў пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў у якасці пачатковага слова: Купалаўская прэмія (прэмія імя Я. Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Я. Коласа), Гарэцкія чытанні (чытанні, прысвечаныя М. Гарэцкаму), Маркаўскія рады (тэрміналагічная назва ў матэматыцы).

Соседние файлы в предмете Белорусский язык