Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Тэкст як адзінка маўлення

Тэкст – звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое характарызуецца камунікатыўнай прызначанасцю і звычайна складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна.

Тэкст характарызуецца наступнымі прыкметамі: сэнсавай цэласнасцю, тэматычным адзінствам, звязнасцю, разгорнутасцю, паслядоўнасцю і завершанасцю.

Кампазіцыя (будова) тэксту залежыць ад таго, які тып (від) маўлення ляжыць у яго аснове: апавяданне, апісанне ці разважанне.

Апавяданне – тып маўлення, у якім расказваецца пра падзеі, дзеянні, што адбываюцца ў часе ў пэўнай паслядоўнасці. Структура апавядання:

  • пачатак дзеянняў, падзей;

  • развіццё дзеянняў, падзей;

  • заканчэнне дзеянняў, падзей.

У жніўні 1998 года ў якасці навуковага эксперымента ў левае прадплечча прафесара Кевіна Уорвіка ўжывілі мікрасхему, з дапамогай якой ён мог узаемадзейнічаць з камп’ютарнай сеткай, размешчанай у будынку Рэдынгскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). У выніку, уваходзячы ў дзверы, ён чуў : «Добры дзень, прафесар Уорвік!» Калі ён набліжаўся да свайго кабінета, на экране яго камп’ютара з’яўлялася ягоная дамашняя старонка з інфармацыяй пра ўсе паведамленні, якія прыйшлі на яго адрас. Дзверы лабараторыі адчыняліся перад ім аўтаматычна.

Праз нейкі час прафесару ўжывяць другі імплант. Сігналы ад мікрасхемы будуць перадавацца ў камп’ютар і назад, што дазволіць Уорвіку прама звязвацца з Інтэрнэтам.

(Па матэрыялах артыкула Кевіна Уорвіка)

Апісанне – тып маўлення, калі характарызуецца прадмет маўлення, пералічваюцца яго прыметы, уласцівасці. Звычайна ў апісанні гаворыцца пра такія прыметы, якія можна ўбачыць адразу, усе разам. Структура апавядання:

  • агульнае ўражанне аб прадмеце;

  • прымета прадмета;

  • ацэнка прадмета.

Мовы адрозніваюцца паміж сабой, перш за ўсё колькасцю людзей, якія на іх размаўляюць. Ёсць мовы-гіганты, на якіх маюць зносіны мільёны людзей, што жывуць на розных кантынентах. А ёсць мовы-карлікі, якія абслугоўваюць усяго толькі сотні ці нават дзясяткі чалавек. З агульнай колькасці ў 3,0–5,5 тысяч моў, якія існуюць на зямным шары, толькі некалькі лічацца сусветнымі, прызначанымі для міжнародных зносін. Напрыклад, у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у якасці афіцыйных прыняты шэсць моў: англійская, французская, іспанская, руская, кітайская і арабская. Гэтае званне яны атрымалі з прычыны сваёй распаўсюджанасці ў розных краінах, а таксама з улікам укладу адпаведных народаў у сусветную цывілізацыю.

(Б. Норман)

Разважанне – тып маўлення, у якім раскрываюцца прычыны чаго-небудзь, абгрунтоўваецца пэўная думка, тлумачыцца што-небудзь і г. д. Разважанне патрабуе лагічнай, дакладнай сістэмы доказаў, аргументаў, якія павінны быць пераканаўчыя. Структура разважання:

  • тэзіс;

  • доказы;

  • вывады.

Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не для таго, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай бліскучай, азначае тое, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым. Хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, але яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержнай ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным, так і народ, які забываецца на сваё мінулае, робіцца бездапаможным у гістарычным быцці.

Са свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады таго, што натхняе, і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак.

(Паводле М. Ермаловіча)

Соседние файлы в предмете Белорусский язык