Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя .doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.01.2024
Размер:
843.26 Кб
Скачать

Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі

міжстылёвая

кніжная

размоўная

Аснова лексічнай сістэмы беларускай мовы.

Стылістычна-нейтральныя словы, не маюць ніякай стылістычнай афарбоўкі, выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах моўных зносін людзей

(чалавек, вада, жыта, піць, шырокі, трымаць).

Адносяцца словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовай мове.

Ужываюцца ў навукова-тэхнічнай, грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай дзейнасці, справаводстве і літаратурна-мастацкай творчасці.

Адносяцца усе навуковыя, грамадска-палітычныя і тэхнічныя тэрміны, большасць слоў абстрактнай лексікі, устарэлыя словы, стылістычныя неалагізмы

(інфінітыў, вектар, біном; генацыд, нейтралітэт; іск, справаздача, рэзалюцыя; агняцветны, галубка, прамяніцца).

Адносяцца словы, характэрныя для для непасрэдных, неафіцыйных асабістых зносін паміж людзьмі ў розных сферах дзейнасці.

Ужываюцца пераважна ў у вуснай форме мовы), маюць афарбоўку неафіцыйнасці, бытавізму

(падліза, абібок, халупа, швэндацца).

Раздзел 4 спецыяльная лексіка Паняцце тэрміна

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: паскораная пошта паслуга паштовай сувязi, пры якой дастаўка (уручэнне) паштовых адпраўленняў ажыццяўляецца ў кароткiя тэрмiны; прапусканне трафіка – дзейнасць, накіраваная на перадачу паведамленняў электрасувязі паміж сеткамі электрасувязі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін – гэта імя паняцця.

Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:

  1. Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў. Напрыклад, тэхнічная тэрміналогія, юрыдычная тэрміналогія, тэрміналогія сувязі.

  2. Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Асаблівасці тэрмінаў

Тэрмін адрозніваецца ад літаратурнага слова цэлым радам асаблівасцей і, перш за ўсё, функцыянальна.

  1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння).

Сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова. Нават у слоўніках тэрмін не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне. Тэрміны патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодання тэрмінамі.

  1. Стылістычная нейтральнасць.

  2. Адназначнасць тэрміна.

Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

  1. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.

Вызначаецца самім статусам тэрміна. Напрыклад, назоўнікі галоўка ў складзе электратэхнічных тэрмінаў (галоўка запісу, галоўка гуказдымальніка, галоўка сцірання) і трубка ў складзе фізічных тэрмінаў (рэнтгенаўская трубка, трубка току, электронна-прамянёвая трубка) у звычайным кантэксце маюць памяншальна-ласкальнае значэнне, якое у названых тэрміналагічных словазлучэннях страчваецца.

  1. Сістэмнасць.

Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне і пад. Адназначцасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме: эліпс у мовазнаўстве – «пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту», эліпс у матэматыцы – «разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай».

Соседние файлы в предмете Белорусский язык