Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
84
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

15.) Катэгорыя склону назоўнікаў.(значэнне склонаў-гл. Пыт№ 16)

Катэгорыя склону - гэта словазменная, сінтаксічная катэгорыя, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншага слова ў сказе ці словазлучэнні. Дадзеная катэгорыя праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе. У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў, акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся у першай беларускай граматыцы, быў характэрным для агульнаславянскай мовы. Значэнне кожнага склону служыць даволі складаным комплексам семантычных функцый і граматычных характарыстык, якія рэалізуюцца ў залежнасці ад ролі, месца імені ў сказе.

16. Асноўныя значэнні склонаў.

Катэгорыя склону – гэта словазмен., сінтакс. катэг.,якая паказвае на адносіны наз. да іншых. слоў ў сказе ці ў слзлуч.У адных выпадках ф-ма скл. не зал. ад семантыкі ні самаго наз., ні таго сл., з якім гэты наз. звязаны. Такія склонавыя зн-ні лічацца асноўнымі. Для Н.с. – суб’ектнае зн-не (ф-ыя дзейніка), для В.с.- аб’ектнае (прамога дапаўнення), для М.с. – акалічнаснае (месца). Н., Р.,Д.,В. с. служаць у асноўным для выраж. суб’ектна-аб’ектных адносін, і зрэдку набыв. зн-не акалічнасці ці азначальнае. Т.с. выраж. суб’ектнае зн-не, абазн. вытворцу дзеяння. (ужыв. як без прыназ., так і з імі). М.с. ужыв. толькі з прыназ., што дазвал. выраж. розныя прыватныя зн-ні ў межах асн. – аб’ектнага, акалічнаснага, азначальнага. Ф-мы М.с. абазн.: аб’ект маўлення, думкі, пачуцця, стану, месца і час дзеяння, прыладу і сродак дзеяння, сп. дзеяння, якасць прадмета праз адносіны да інш. прадм.

17. Класіфікацыя наз-ў па тыпах скланення.

Скл-не – змяненне наз. па склонах, а таксама гэта клас слоў, аб’яднаных агульнымі флексіямі і родамі. Вылуч. 3 тыпы скл-ня: субстантыўнае, ад’ектыўнае(наз., якія ўтвар. марфолага-сінтакс. сп. шляхам субстантывацыі), змешанае (наз., якія па ф-ме падобны да прынал. прым., у асноўным гэта ўласн. імёны, антрапонімы і тапонімы).

У субстант. скл-ні вылуч. 5 тыпаў:

  • Да 1 скл-ня аднос. наз. ж. р. з канчаткамі -а-, -я- у Н.с.(вясна, зямля)

  • Да 2 скл-ня аднос.:

А)наз. м.р. з нулявым канч.(дзень, студэнт)

Б)размоўна-бытавыя ф-мы ўласных імёнаў (Пятро, Дняпро)

В)наз. з канч. –а- і эмацыйна-ацэначным суф. –іск-, -ішч-, -к-:агніска, даміска, дамішча.

Г)наз. н.р. з канч. –а-, -о-, -е-:акно, возера, зерне

Д)5 наз. на –мя-: вымя, цемя, семя, бярэмя, полымя.

- Да 3 скл-ня адн. наз. з нуляв. канч. ж.р. у Н.с.: ноч, мыш, Сібір.

- Да 4 скл-ня (нулявое скл-не) адн.:

1. агульн. і ўласн. наз іншам. паходж., якія заканч. На гал.: кіно, метро

2. наз. ж.р. іншам. паходж. з асновай на зычны: мадам

3. жаноч. прозвішчы, якія заканч. на зычн.: Карпук, Турак, Скорб

4. жан. прозв., якія ўтвар. ад апелятываў н.р. або ад тых, род якіх можна вызначыць: Кукла, Шыла, Долата

5. Прозвішчы на –о і –іх: Кохно, Бялых, Чарных

6. Наз., якія склад-ца з прэфікса паў-: паўяблыка, паў-Амерыкі

7. частка абрывіятур: ДАІ, ААН

8. наз. маці (наз. маці мае парадыгму ў адз. і мн. л.: маці, мацеры, мацеры, маці, мацерай, аб мацеры; мацеры, мацярэй, мацярам …)

9.нескланяльныя наз.

- Да 5 ск-ня адн. рознаскл-ыя наз. – наз., якія маюць канчаткі розных тыпаў скл-ня:

1) наз. м.р. з канч. –а,-я: бацька, Вася, старшыня, Кузьма

2)назвы малад. істот: цяля(ё), жарабя (ё), ягня (ё), дзііця (ё)

3) 3 наз. на –мя: імя, племя, стрэмя.