Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

34. Лічэбнік як часціна мовы.

Лічэбнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі (адзін, тры, пяць), паказвае на колькасць прадметаў (чатыры ротары, шэсць блокаў,), парадак іх пры лічэнні (другая радыёдэталь, сёмы радар), а таксама сукупнасць прадметаў (двое, пяцёра, — ад 2 да 10). Лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі?, які?, каторы?

Лічэбнікі маюць уласцівыя ім марф-ыя прыметы і сінт-ыя асаблівасці. Амаль усе яны скланяюцца (акрамя лічэбнікаў дзевяноста, паўтара, паўтары), Большасць лічэбнікаў пазбаўлены катэгорыі роду (акрамя лічэбнікаў адзін, два, абодва, паўтара), формы ліку мае толькі лічэбнік адзін: адзн ампер; адно акно;адна абалонка, адно апраменьванне. Л.не ўжываюцца з прыметнікамі-азначэннямі.

Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа.: Шэсць і адзінаццацьсемнаццаць (вык.). Памножым восем на пятнаццаць (дап.). У другой палове васемнаццатага стагоддзя (акал. часу) адзінкі меры і вагі прыводзяць да пэўнай стандартызацыі.

У залежнасці ад значэння адрозніваюць лічэбнікі колькасныя, парадкавыя і зборныя.

Пераважаюць у мове колькасныя лічэбнікі. Колькасныя лічэбнікі раздзяляюцца на тры групы а) пэўнаколькасныя, б) няпэўнаколькасныя, в) дробавыя. Пэўнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць колькасць пэўнага ліку цэлых адзінак ці аднародных прадметаў (два асцылографы, дзесяць мікрометраў,) Няпэўнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць няпэўную колькасць. Да іх адносяцца: некалькі, нямнога, мала, колькі, столькі, гэтулькі, шмат (процьма, безліч — гутарковыя). Дробавыя лічэбнікі абазначаюць не цэлыя лікі, а дробавую частку адзінкі і змешаную колькасць: тры пятыя, сем дзевятых, дзве цэлыя шэсць дзесятых.

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар прадмета сярод іншых пры пералічэнні: трэці прынцып, першы аргумент.

Сукупнасць прадметаў абазначаюць зборныя лічэбнікі: двое, чацвёра, пяцёра.

Па марфалагічнай структуры лічэбнікі баваюць простыя (выражаюцца словамі з аднакаранёвай асновай): адзін, два — дзсяць, сто; складаныя (утварыліся ад зліцця ў адно слова некалькіх кораняў): дванаццаць, трынаццаць, дзевяцьсот; састаўныя (складаюцца з некалькіх асобных слоў,якія выражаюць адно паняцце); шэсцьдзесят восем, пяцьсот восемдзесят сем. У склад састаўных лічэбнікаў лёгка ўключаюцца лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд: адна тысяча трыста, тры мільёны восемсот і г.д.

Слова нуль, якое стаіць у лічбавым радзе, а таксама словы двойка, пяцёрка, дзевятка, палавіна, трэць, сотня і пад. з’яўляюцца назоўнікамі з лікавым значэннем.

35. Тыпы лічэбнікаў па структуры і лексіка-граматычных асаблівасцях.

Лічэбнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі (адзін, тры, пяць), паказвае на колькасць прадметаў (чатыры ротары, шэсць блокаў, восем вакуум-апаратаў), парадак іх пры лічэнні (другая радыёдэталь, сёмы радар), а таксама сукупнасць прадметаў (двое, пяцёра, шасцёра — ад 2 да 10). Лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі?, які?, каторы?

Лічэбнікі маюць уласцівыя ім марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя асаблівасці. Амаль усе яны скланяюцца (акрамя лічэбнікаў дзевяноста, паўтара, паўтары), Большасць лічэбнікаў пазбаўлены катэгорыі роду (акрамя лічэбнікаў адзін, два, абодва, паўтара), формы ліку мае толькі лічэбнік адзін: адзн ампер, аб’ём, адзін нейтрон, адзін аб’ектыў; адно акно, адно акустычнае воблака; адна абалонка, адна абмотка, адно апраменьванне. Яны не ўжываюцца з прыметнікамі-азначэннямі.

Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа.: Шэсць і адзінаццацьсемнаццаць (вык.). Памножым восем на пятнаццаць (дап.). У другой палове васемнаццатага стагоддзя (акал. часу) адзінкі меры і вагі прыводзяць да пэўнай стандартызацыі.

Вылучаюць 3 лексіка-граматычныя разрады: колькасныя: два, тры, пяць; зборныя: двое, трое; парадкавыя: другі,трэці.

Па структуры лічэбнікі баваюць простыя (выражаюцца словамі з аднакаранёвай асновай): адзін, два — дзсяць, сто; складаныя (утварыліся ад зліцця ў адно слова некалькіх кораняў): дванаццаць, трынаццаць, семдзесят, дзвесце, дзевяцьсот; састаўныя (складаюцца з некалькіх асобных слоў,якія выражаюць адно паняцце); шэсцьдзесят восем, пяцьсот восемдзесят сем. У склад састаўных лічэбнікаў лёгка ўключаюцца лічэбнікі тысяча, мільён, мільярд: адна тысяча трыста, тры мільёны восемсот і г.д.