Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

43. Скланенне займеннікаў. Асаблівасці ўжывання займеннікаў.

Характэрнай асаблівасцю асаб-х займ-ў (я, ты, мы, ён, яна, яно, яны) з'яўляецца ўтварэнне форм ускосных склонаў ад суплетыўных асноў: я — мяне, мне; ты - цябе, табе; мы — нас, нам. Займ-кі (мы і вы) ў Р.скл, В. і М.скл. маюць спецыфічны канчатак -ас: нас, в-ас, пры н-ас, пры вас. Зваротны займеннік (сябе) скланяецца на ўзор займ-іка (ты) .У Т.скл. асаб. займ-кі (я, ты, яна) і звар. займ-к (сябе) маюць варыянтныя канчаткі. Формы (мной, табой, ёй, сабой) ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, а формы (мною, табою, ёю, сабою) — звычайна ў паэзіі.Прынал-ыя займ-кі (мой, твой, свой, іхні) скланяюцца, як прыметнікі з асновай на мяккі зычны, а займеннікі( наш, ваш, ягоны) — як прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.Займеннікі мой (мае), твой (тваё), свой (свае) у родным і давальным склонах маюць аснову май-, твай-, свай- і адпаведна канчаткі –го и -му.У Т. і М. скл. займ-кі м. і н. роду маюць канчаткі -ім, -ым.Канчаткі займ-каў ж. роду ў Р., Д., Т., М. скл. супадаюць: -ёй (пад націскам), -ай, -яй (не пад націскам).У Р.скл. займ-кі ж. роду побач з асноўнай формай (маёй, тваёй, своей, нашай, вашай) могуць мець варыянтныя формы (мае, твае, свае, на-шае, вашае).У Т.скл. займ-кі ж. роду побач з канчаткамі -ёй, -ай, -яй- маюць канчаткі -ёю, -аю, -яю.Прынал-ыя займ-кі (яго, яе, іх) па склонах не змяняюцца. Указ-ныя займ-кі (гэты, той, такі, гэтакі) і азначальныя (самы, увесь, усякі (усялякі), кожны, іншы, любы) скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Наглядаюцца адрозненні ў скланенні азначальных займ-аў (самы і сам). Займ-ік (самы) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай асновай. Націск ва ўсіх склонах захоўваецца на аснове. Займ-ік (сам) у мн. л. скланяецца, як прыметнікі з мяккай асновай, а ў адзіночным - з цвёрдай (за выключэннем творнага і меснага склонаў з канчаткам -ім). Націск ва ўскосных склонах падае на першы галосны канчатка. Займ-кі (столькі, гэтулькі) ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў мн л. Займ-кі (хто, што) ўтвараюць формы ўскосных склонаў ад суплетыўных асноў. Адмоўныя і няпэўныя займ-кі скланяюцца так, як пытальныя і адносныя, ад якіх яны ўтвораны. Займ-кі (ніхто, нішто) ў Р. і Д. скл. маюць адпаведна канчаткі -ога, -ому. Націск падае на першы галосны канчатка. Націск у адмоўным займенніку ніякі ва ўсіх склонавых формах нязменны.Пры скланенні няпэўных займ-каў з постфіксам -небудзь націск пастаянны — на першым яго складзе.Пры скланенні няпэўных займ-каў (нехта, нешта, нечы, нейкі) націск захоўваецца на прыстаўцы не-. Націск у займенніку (некаторы) ва ўсіх склонах падае на апошні галосны асновы.Займеннік (колькі) скланяецца, як прыметнік з мяккай асновай у мн. л., мае пастаянны націск на аснове.