Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать
  1. Прыналежныя прыметнікі: лексічныя і граматычныя асаблівасці.

Прыналежныя прыметнікі абазначаць прымету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце: Сцёпкава шапка, буслава гняздо, мамін голас, ласіны рог.

Падзяляюцца на:

Уласна-прыналежныя – прыналежнасць прадмета пэўнай асобе: бацькавы акуляры;

Агульна-прыналежныя – указваюць на агульную родавую прыналежнасць: вавёрчына дупло.

Яны адказваюць на пытанні чый? чыя? чыё? Значэнне прыналежнасці можа быць канкрэтным, індывідуальным (Сашына кніга, бацькаў касцюм) і агульным, групавым(студэнцкі інтэрнат, салдацкія боты).

Прыналежныя прыметнікі змяняюцца па родах, ліках, склонах.

У Н.с і В.с. пры назоўніках н.р і ж.р прыналежныя прыметнікі, якія паказваюць на індывідуальную прыналежнасць прадмета пэўнай асобе, звычайна ўжываюцца ў кароткай форме: бабуліна песня, бабуліну ласку.

Прыметнікі, якія паказваюць на агульную (групавую) прыналежнасць прадмета, у Н.с і В.с. маюць поўную форму: студэнцкая пара, бабровая хата, птушынае гняздо.

Усе прыналежныя прыметнікі вытворныя. Ад наз. м.р. – наз.+суф.(-ов, -оў, -ёв, -ёў, -ав, -аў, -ев, -еў): леснікоў дом, Васілёва хата, бацькаў дом, Сяргеева хата.

Ад наз. ж.р. – наз.+суф (-ін, -ын): бабуліна хустка, Наташына кніга.

Прыналежныя прыметнікі выкарыстоўваюцца пераважна ў гутарковым стылі, а таксама ў навуковым, мастацкім, публіцыстычным.

  1. Ступені параўнання якасных прыметнікаў: простая і складаная формы вышэйшай ступені параўнання.

Ступені параўнання – гэта адметная граматычная катэгорыя прыметнікаў, што выражае меру праяўлення той ці іншай якасці прадмета.

Форма вышэйшай ступені параўнання паказвае на тое, што прымета (якасць) уласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі або таму самаму прадмету ў параўнанні з тым, што было раней (Сёння дзень цяплейшы, чым учора).

У залежнасці ад спосабу ўтварэння адрозніваюцца простая (сінтэтычная) і складаная (аналітычная) формы ступені параўнання прыметнікаў.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца двума спосабамі:

  • Ад асновы якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў –эйш (-ейш): смелы – смялейшы, высокі – вышэйшы.

  • Пры дапамозе суфікса -ш-: добры-лепшы, дрэнны-горшы, вялікі-большы, малы-меншы, якія далучаюцца да суплетыўнай асновы.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання утвараецца шляхам далучэння да пачатковай формы прыметніка слоў: больш, болей, менш, меней:больш смелы, менш здольны, меней важны. Толькі складаныя формы ўтвараюць прыметнікі: з суфіксамі: -ат-(шурпаты), -к-(ліпкі), -аў-(сакаўны), -іст-(-ыст-)(агністы), -ічн-(-ычн-) (іранічны), -оў-,-аў-(-ав-) (каляровы, вандроўны),-аст- (віхрасты), ад такіх прыметнікаў утвараюцца складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання: больш шурпаты, менш сакаўны, самы агністы.

Не ўтвараюць ступені параўнання прыметнікі:

  • Якія абазначаюць абсалютную якасць: босы, голы, лысы.

  • Якія абазначаюць непаўнату якасці: чарнявы, светлаваты.

  • Якія абазначаюць масць жывел: буры, вараны, гняды, рыжы.

  • Якія абазначаюць колер: блакітны, жоўты.

  • Які абазначаюць колер праз адносіны да іншага прадмета (бэзавы, крэмавы).

  • Прыметнікі з суфіксамі -оў,-аў,-ав (каляровы, вандроўны), -аст (віхрасты).