Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

10. Рэчыўныя назоўнікі. Адзінкавыя назоўнікі.

Рэчыўныя наз. абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу. Такія рэчывы можна дзяліць на часткі, пры гэтым яны захоўваюць назву цэлага, можна вымяраць пры дапамозе вагі і аб’ёму: літр бензіну, кілаграм мяса. Да рэчыўных наз. адносяцца: - назвы харчовых прадуктаў і с/г культур: мёд, тлушч; - назвы будаўнічых матэрыялаў: цэмент, бетон; - назвы відаў тканін: шоўк, паркаль; - назвы выкапняў і металаў: нафта, жалеза; - назвы хіміч. рэчываў і лекаў: ацэтон, бензін. Такія наз. звычайна ўжываюцца ў форме адз. ліку і не спалуч з колькаснымі лічэбнікамі: шчаўе, чай. Могуць спалуч. з няпэўна-колькаснымі словамі: многа бульбы, мала чаю. Ужываюцца з адзінкамі меры, вагі, даўжыні. Некатор. рэчыўныя наз. маюць форму толькі мн. ліку: духі, дрожджы. Некаторыя рэчыўныя наз. могуць набываць форму мн. ліку калі: - абазначаюць гатункі, вырабы з рэчываў; гэтыя наз. яны ўваходзяць у склад тэрміналагічных спалучэнняў: калійныя солі, мінеральныя воды.; - указваюць на значную плошчу, занятую рэчывам ці культурай: калгасныя жыты, сібірскія снягі. У Р. скл. адз. ліку маюць канчатак –у(ю): бетону, спірту. Але: хлеба, аўса, жаўтка, бульёна.

Адзінкавыя наз. – сінгулятывы – словы, якія называюць адзінкавыя прадметы, вылучаныя з сукупнасці аднародных прадметаў, або з масы аднароднага рэчыва. Яны ўтвар. ад рэчыўных і зборных наз. пры дапамозе суфіксаў –ін-(ын), -інк-(ынк): гарох - -гарош-ын-а (сінгулятыў) галлё – гал-інк-а (сінгулятыў), салома – салом-інк-а(сінгулятыў). Нельга блытаць сінгулятывы і наз. сінгулярыя тантум, або адзіночна лікавыя: боль, сум.

11. Зборныя назоўнікі.

Зборныя наз. – абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, птаства. Звычайна ўжываюцца толькі ў форме адз. ліку і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак некаторыя могуць спалуч. з няпэўна-колькаснымі словамі: многа звяр’я, шмат птаства. Маюць словаўтваральныя суфіксы – ств(цтв). –нік, -няк, - ін, -j: птаства, звяр-j. Зборныя наз. маюць суадносныя аднакаранёвыя матываваныя словы, ад якіх яны ўтвараюцца пры дапамозе суфікса: корань – карэнне. Адхіленне ад нормы: карэнні, бярвенні, лісці, калоссі і інш. У пэўным кантэксце зн-не зборнасці могуць набываць і інш. наз. у форме адз. ліку: была б і ягада і грыб, калі б наведаў госць.

12. Катэгорыя роду.

Катэгорыя роду - класіфікацыйная граматычная катэгорыя, якая з’яўл. адным з асноўных сродкаў выр. зн-ня прадметнасці. Марфалагічна катэгорыя роду праяўляецца толькі ў формах адз. ліку. Усе наз., за выключэнне множнадікавых(акуляры), адносяцца да аднаго з 3-ох родаў: ж., м., н., род. Можна вызначыць род наз.: 1) марфалагічна: вызначаецца па сістэме склонавых канчаткаў скланяльных наз.: вясна ж. р. 2) сінтаксічна: вызначаецца ў кантэксце па форме дапасаванага азначэння, або выказніка, выр. дз. пр. часу адз. ліку: тлумны Баку. 3) Семантычна: вызначаецца па семантыцы: бацька м.р. Да м. р. адносяцца: - наз. з асновай на цвёрды зычны і г, к, х, якія маюць нулявы канчатак у Н. скл., адз. ліку.: завод, лес; наз. з асновай на мяккі зычны і на –й, якія маюць нулявы канчатак у Н. скл. і канчатак –я(ю) у Р. скл., адз. ліку: алень, гай. – большасць наз. з асновай на зацвярдзелы зычны (ж, ш, дж, ч, р, ц) і нулявы канчатак у Н. скл.: трактар, дождж; некаторыя адуш наз з канчаткам –а(я), якія абазначаюць: асоб мужчынскага полу: бацька, субстантываваныя прым і дзеепрым з такім жа зн-нем: хворы; - мужчынскія асабовыя ўласныя імёны: Кузьма; - наз. з эмацыянальна-ацэначнымі суфіксамі: -к-, -як-, -іск-, -ішч (-ышч): верабейка, даміска; - наз. сабака, цюцька; - іншамоўныя нескланяльныя наз., якія абазнач. асоб м. пола або сукупнасць асоб, а таксама жывых стот незалежна ад палавой прыналежнасці: аташэ, кюры. Утварэнне: суфіксы -ок-(ёк), -ак-(як), -ік-(ык), -авік-(явік), -нік-, -інец-, -ізм-(ызм): рыбак, гасцінец.

Да ж.р аднос.: - наз з канчаткам –а (-я) у Н.скл. адз.л.: кніга, вежа. Выключэнні наз. са знач. асоб м.полу: бацька, стараста.; - наз.з асновай на мяккі зычны, якія маюць нулявы канчатак у Н.скл. і канчатак –і у Р.скл.адз.л.: соль, далонь.; - наз. з асновай на цвёрды зычны, які некалі быў мяккім, а потым зацвярдзеў (р, ц) і з асновай на губныя. Гэтыя наз.маюць таксама нулявы канчатак у Н.скл. і канч –і (-ы) у Р.скл.адз.л: печ,ноч. Пры ўтвар.наз-каў ж.р.выкарыст суфіксы -ін- (-ын-), -іц-(-ыц-), -м-, -от- (-ат-), -б- і інш: краіна, кастрыца.

Да н.роду аднос: - наз. з асновай на цв.або мяккі зычны, якія маюць у Н.скл.адз.л. канчатак –о(-ё) пад націскам ці –а , -е не пад націскам: сяло, галлё; - рознаскланяльныя наз.на –мя: полымя, племя, стрэмя, бярэмя, імя; - наз-кі – назвы маладых істот: дзіця, ягня. Пры ўтварэнні наз.н.роду выкарыст. суфіксы -ств-(-цтв-), -ішч- (-ышч-), -анн-(-енн-), -[й]- і інш.: птаства, цярпенне.

Наз.агульнага роду – наз., якія мяняюць зн-не граматыч роду ў залежн ад таго, назыв.яны асобу м. або ж.полу: руплівы (-ая) стараста. Гэтыя наз.маюць граматычныя прыметы ж.роду, але вызнач як наз агульнага роду. Звыч яны змяшчаюць неадабральную хар-ку асобы: злюка, крыўляка.

Род складанаскарочаных наз-каў, абрэвіятур і запазычаных наз. У складанаскарочаных наз і абрэвіятурах граматычны род вызнач дваяка. У словах, якія скланяюцца як звыч наз, род вызнач па фармальнай прымеце, г.зн.словы на зычны аднос да м.роду, словы на –о (не пад націскам –а) да н.роду.: прафком, сельпо. Род ініцыяльных абрэвіятур, якія не змяняюцца вызнач. па роду асноўнага слова ў спалучэнні слоў, якое адпавядае гэтай абрэвіятуры:НДІ ( навукова-даследчы інстытут) – м.род. Большасць нязменных запазыч-ых неадуш. наз аднос да н.роду: паліто, метро, турнэ. Нязменныя запазыч.наз, якія абазнач назвы жывёл і птушак, пераважна аднос. да м.рода: поні, какаду. Толькі асобныя словы захоўваюць той род, да якога аднос. агульнае родавае найменне: цэцэ, івасі. Такім жа чынам вызнач і род асобных неадуш.наз.: кальрабі – капуста ж.р. Род нязменных наз-каў- геаграф назваў, назваў газет, часопісаў вызнач па грамат родзе агульнага наз, які абазнач родавае паняцце: Сочы (горад) – м.р. Род запазыч абрэвіятур вызнач па знешняй форме слова: інтэрпол (праз рус. з англ. Interpol – International Criminal Police Organization).