Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
84
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

36.Колькасныя лічэбнікі. Лексіка-марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічная сувязь з назоўнікамі.

Пераважаюць у мове колькасныя лічэбнікі. У адпаведнасці са значэннем і граматычнай спецыфікай колькасныя лічэбнікі раздзяляюцца на тры групы а) пэўна-колькасныя, б) няпэўна-колькасныя, в) дробавыя. Пэўнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць дакладную колькасць адзінак і ўжываюцца як у колькасна-лічбавым значэнні (пяць вёсак, сем дзён), так і ў абстрактна-лікавым(пяць на пяць-дваццаць пяць) Няпэўнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць няпэўную колькасць. Да іх адносяцца: некалькі, нямнога, мала, колькі, столькі, гэтулькі, шмат (процьма, безліч — гутарковыя).Няпэўна-кольк.лічэбн. выразна падзяляюцца на 3 группы:1)словы мала,многа,нямала,нямнога паходзяць ад прым. І маюць форму вышэйшай ступені параўнання (больш,менш); 2)словы шмат, няшмат, зашмат, паходзяць ад наз.; 3)займеннікавыя словы: колькі,некалькі і г.д. Дробавыя лічэбнікі абазначаюць не цэлыя лікі, а дробавую частку адзінкі і змешаную колькасць: тры пятыя, сем дзевятых, дзве цэлыя шэсць дзесятых.

Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) дапасуецца да назоўніка, г зн. стаяць у тым жа родзе, ліку, склоне, што і назоўнік, напрыклад: адзін ампер, адна медыяна, адно апраменьванне, адны (паляроідныя) акуляры; аднаго ампера, адной медыяны, аднаго апраменьвання, адных акуляраў і г.д. Слова адны мае лічбавае значэнне толькі пры множналікавых назоўніках тыпу нажніцы, вароты, акуляры (адны нажніцы, адны вароты і г.д.). У астатніх выпадках гэта слова траціць лічбавае значэнне і абазначае няпэўнасць асоб або прадметаў ці выступае ў ролі абмежавальнай часціцы.

Лічэбнікі могуць спалучацца з назоўнікамі 2 спосабамі:

1) яны могуць кіраваць назоўнікамі ў форме Н. скл. (лічэбнік патрабуе, каб пры ім стаяў назоўнік у Р. склоне);

  1. да іх дапасуюцца назоўнікі ва ўскосных склонах: пяці адлюстравальнікаў, шасці сальнікаў; пяці адлюстравальнікам, шасці сальнікам і г.д.

Т.ч., лічэбнікі ад пяці і далей (за выключэннем лічэбнікаў ад 1 да 4 і за выключэннем састаўных, якія заканчваюцца лічэбнікамі адзін, два, тры, чатыры), у Н.скл і В.скл спалуч-ца з наз. ў форме Р.скл. мн. л: параўнаем: адзін, два, тры, чатыры ўспышкі, асцылографы, хвіліны і ад лічэбніка пяць і далей — пяць успышак, восем асцылографаў, дваццаць пяць хвілін (нельга сказаць пяць успышка). У астатніх склонах гэтыя лічэбнікі дапасуюцца да наз.: адной успышкі, двух асцылографаў, пяці ўспышак, васьмі асцылографаў, дваццаці пяці хвілін і г.д.

Да колькасных лічэбнікаў адносяцца таксама лічэбнікі паўтара (паўтары) і паўтараста. Першы з іх ужываецца з наз. муж і ніякага роду, другі – з наз. жан. роду.. Гэтыя лічэбнікі самі не змяняюцца. Назоўнікі пры гэтых лічэбніках у Н.скл і В.скл маюць форму Р. скл. Адзін. ліку: паўтара кіламетра, паўтара цыкла, праз паўтары гадзіны. У астатніх склонах пры гэтых лічэбніках наз. маюць наступныя формы мн. ліку: паўтара кіламетрамі бліжэй, у паўтара кіламетрах, паўтары гадзінамі пазней, у паўтары гадзінах (часу).