Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

13. Катэгорыя адушаўлённасці - неадушаўлёнасці.

Катэгорыя адуш/неадушаўл назоўнікаў з’яўл. лексіка-граматычнай кваліфікуючай, намінатыўнай катэгорыяй. Яна цесна звязана з катэгорыяй роду. Адушаўлённыя назоўнікі – гэта пераважна словы мужч. і н. р.; назоўнікаў н.р. нямнога: гэта словы насякомае, млекакормячае і пад., назвы маладых, недарослых істот: дзіця, хлапчаня (хлапчанё), цяля (цялё), ласяня (ласянё).

Непаслядоўнаасць у граматычным выражэнні адуш./неадуш. з’яўляецца падставай таго, што ў лінгвістычнай літаратуры адуш./неадуш. Не заўсёды прызнаецца граматычнай катэгорыяй, а адушашлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі разглядаюцца як лексіка-граматычныя разрады.

У адушаўл. наз. у мн.л.: 1)Форма В. скл. супадае з формай Р.скл.:Запрог гнядога каня-няма гнядога каня; У неадуш наз у мн ліку: 2) форма вінавальнага супадае з формай назоўнага склону:сжалі спелы ячмень-стаіць спелы ячмень

Так да адуш. адносяцца:- назвы памёршых людзей: мярцвяк, нябошчык, тапелец

-міфічных істот: бог,чорт, русалка, лясун, дамавы

-назвы шахматных фіруг ці фігур на картах, а адсюль- і назвы саміх карт: кароль, афіцэр, пешка, туз, валет

-назвы лялек: лялька, марыянетка, бураціна, клоўн, чыпаліна

-назвы страваў: лешч, шчупак

-словы з пераносным значэннем, якія называюць жывых істот: язык (дзівак), арыгінал(дзівак, непадобны на іншых), сінтаксічная спалучальнасць якіх абмежаваная: пень,дубіна, шляпа, піла і г. д.

14. Катэгорыя ліку назоўнікаў

Катэгорыя ліку наз – гэта словазменная, намінатыўная марфалагічная катэгорыя, якая выразаецца ў проціпастаўленні форм адзіночнага ліку і форм множнага ліку. Форма адзіночнага ліку азначае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці роўнай аднаму: стол, дом, акно, настаўнік,дзіця. Форма множнага ліку абазначае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці большай, чым адзін.

Катэгорыя ліку - намінатыўная, таму што на значэнне адзіночнага або множнага ліку звычайна паказвае семантыка слова, граматычны сродак самой словаформы і не патрабуецца кантэкст, каб вызначыць род назоўнікаў.

Не ўсе назоўнікі ў бел мове маюць супраціпастаўленыя формы адзіночнага і множнага ліку. Адзны з такіх назоўнікаў ужываюцца толькі ў форме множнага ліку (множналікавыя), другія толькі ў форме адзіночнага ліку (адзіночналікавыя).

Да адзіночналікавых адносяцца наз, якія маюць:

-рэчыўнае значэнне: бавоўна, вугаль, смала, квас, малако

-значэнне зборнасці: моладзь, студэнцтва, бедната, павуцінне

-абазначаюць абстрактныя паняцці: якасці, уласцівасці, дзеянне, стан: блакіт, сінь,дабрата,хада, плач

-назвы вучэнняў, грамадскіх плыняў, мерапрыемстваў, галін навукі і г.д.: сацыялізм, шавінізм, індустрыялізацыя, лінгвістыка, алгебра,заалогія.

-назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад

-астранамічных і геаграфічных аб’ектаў: Венера, Месяц, Зямля, Азія, Еўропа, Беларусь

-імёны ўласныя: БДУ, ЛіМ, Крапіва, Іван

-не маюць форм множнага ліку некаторыя наз на –мя: семя, цемя

Да множналікавых адносяцца наз., якія абазначаюць:

-Прадметы, што складаюцца з дзвух і некалькіх частак: вілы, абцугі, акуляры, ціскі;

-Сукупнасці чаго-небудзь, якія ўяўляюцца як нешта цэласнае: грошы, нетры, плаўні, ападкі, зёлкі, карункі, манаткі, каракулі;

-Рэчывы: дровы, духі, лекі, кансервы,зразы, гульні

-Звычаі, абрады, святы: хованкі, вячоркі, радзіны, памінкі, агледзіны

-Форму множнага ліку маюць і некаторыя ўласныя імёны, назвы астаранамічных аб’ектаў, геаграфічныя назвы: сузор’е Плеяды, Альпы, Карпаты, Кухавічы;

-Прамежкі часу ці прасторавыя паняцці: суткі, будні, канікулы.

Множналікавыя назоўнікі, што абазначаюць прадметы, якія могуць падлягаць злічэнню: вароты, граблі, драбіны, вілы і пад., а таксама прамежкі часу: суткі, не пазбаўлены супрацьпастаўлення “адзінкавасць- множнасць”. Значэнне ліку ў іх выражаецца сінтаксічна: адзіночнага- спалучэннем са словам адны: адны сані, адны вілы, адны суткі, множнага- спалучэннем з лічэбнткамі: двое варот, трое саней, чацвёра сутак, некалькі сутак. Усе астатнія множналікавыя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і не выражаюць супрацьпастаўлення “адзінкавасць- множнасць”.