Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

31.Ступені параўнання якасных прыметнікаў.

Большасць прыметнікаў утварае формы: вышэйшай і найвышэйшую. Кожная ступень мае 2 формы: простую і складаную. Вышэйшая ступень параўнання паказвае, што якасць уласціва даннаму прадмету ў большай ступені ў параўнанні з якасцю іншага прадмета.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца 2-ма спосабамі: 1) ад асновы якасных прыметнікаў пры дапамозе суфіксаў –ейш- (-эйш): смелы-смялейшы, высокі-вышэйшы. 2) пры дапамозе суфікса –ш-: добры-лепшы, кепскі, дрэнны-горшы, вялікі-большы, малы-меншы, які далучаецца да суплетыўнай асновы. Пры ўтварэнні форм вышэйшай ступені параўнання суфікс можа далучацца непасрэдна: да асновы: смелы-смялейшы; да кораня: блізкі-бліжэйшы, глыбокі-глыбейшы. Тут ад асновы адсякаюцца суфіксы -к-/-ок- (ёк).

*Ад прыметнікаў малады і стары пры абазначэнні ўзросту + -ейш-, (-эйш-): маладзейшы, старэйшы.Формы вышэйшай ступені параўнання лёгка ўтвараюцца амаль ад ўсіх якасных прыметнікаў.

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання. Утвараецца шляхам спалучэння слоў: больш (болей), менш (меней) + якасны прыметнік: больш смелы, менш здольны. Толькі складаныя формы ўтвараюць прыметнікі: 1) з суфіксамі: -ат-, (шурпаты), -к- (ліпкі), -аўн- (сакаўны), -іст- (-ыст-) (агністы, гарысты), -ічн- (-ычн-) (іранічны. статычны), -оў-, -аў-, (-ав-) (каляровы, вандроўны), -аст- (віхрасты) і пад. 2) ад такіх прыметнікаў утвараюцца складаныя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання: больш шурпаты, менш сакаўны, самы агністы.

Не ўтвараюць ступеняў параўнання прыметнікі: *якія абазначаюць абсалютную якасць: босы, голы, кульгавы, лысы і пад.; * якія абазначаюць непаўнату якасці: чарнявы, светлаваты і пад.; * якія абазначаюць масць жывёл: буры, гняды, вараны, рыжы і пад.; *якія абазначаюць колер: блакітны, жоўты, ружовы і пад.; * якія абазначаюць колер праз адносіны да іншага прадмета (бэзавы, крэмавы) і пад.; * прыметнікі з суфіксамі -оў-, -аў- (-ав-) (каляровы, вандроўны), -аст- (віхрасты) і інш. Формы са словамі болей, меней лічацца гутарковымі.

Пры простай форме залежны назоўнік або займеннік ўжываецца з Вінавальным склонам з прыназоўнікам за: больш за брата, дуб вышэйшы за бярозу.

Пры складанай форме у згаданай канструкцыі выкарыстоўваюцца словы як, чым. Нямана свеце нічога больш прыгажэйшага, чым галоўка соннага дзіцяці на белай падушачцы маленства.

Спалучэнні з прыназоўнікам ад лічацца адхіленнямі ад літаратурнай нормы: лепшы ад яе.

Найвышэйшая ступень параўнання паказвае, што якасць уласціва прадмету ў найбольшай ці найменшай ступені ў параўнанні з якасцю іншых прадметаў.

Простая форма найвышэйшай ступені пераўнання * утвараецца сінтэтычным спосабам: най+ простая форма вышэйшай ступені параўнання: найпрыгажэйшы, найцікавейшы, найбольш і пад.* у творах мастацкай літаратуры сустракаюцца формы найцікавы, найудалы і пад., утвораныя ад пачатковай формы прыметніка, што з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай нормы.

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання * утвараецца шляхам спалучэння слоў найбольш найменш, самы + якасны прыметнік (аналітычная форма):самы прыгожы, найбольш прыдатны, найменш уважлівы і пад. Формытыпу самы прыгожы, найбольш складанейшы лічацца адхіленнем ад літаратурнай нормы.* Складаныя формы ступені параўнання маюць большую прадукцыйнасць, чым простыя.