Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
80
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

1.Уводзіны ў марфалогію. Марфалогія як раздзел мовазнаўства.

Слова, як адзінка маўлення мае знешнюю і ўнутранную формы. Унутраннае (семантыка, значэнне) слова, а знешне - гукавое афармленне. Значэнне – гэта тое, што слова абазначае. Акрамя гэтага для пабудовы выказвання, нам неабходна скампанаваць словы ў словазлученні і сказы, каб мова магла паўнацэнна выконваць камунікацыйную функцыю ў адпаведнасці з законамі граматыкі.

Граматыка – гэта раздзел мовазнаўства, змест якога складае вучэнне аб заканамернасцях формаўтварэння і словазмянення, а таксама тыпах словазлучэння і сказаў. Асноўным аб'ектам граматыкі з'яўл. структура сказа і слова і правілы іх змянення. Граматыка падзяляецца на марфалогію і сінтаксіс.

Сінтаксіс – гэта раздзел граматыкі ў якім вывучаюцца словазлучэнні і сказ.

Марфалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае формы словазмянення, спосабы вызначэння і выражэння граматычнага значення, сродкі выражэння гэтага значення падзяляюцца на граматычныя класы і ўласцівыя ім граматычныя катэгорыі.

У задачу марфалогіі ўваходзіць:

1. вывучэнне лексіка-граматычных разрадаў слоў

2. вывучэнне граматычных значэнняў, спосабаў і сродкаў іх выражэнняў

3. вывучэнне граматычных катэгорый і іх асблівасцей.

4. вызначэнне формазмяненняў часцінаў мовы (прыметнік – лік, род, склон; назоўнік – лік, род, склон; дзеяслоў – спражэнні, лік)

2.Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

Марфалогія сваім аб'ектам даследвання мае слова, якое вывучаецца з граматычнага боку. Паколькі слова вывучаецца і ў іншых раздзелах, то яно збліжае марфалогію з наступнымі раздзеламі:

З лексікалогіяй: лексікалогія звязана з марфалогіяй тым што: *улічваючы ліксічнае значэнне, мы можам вылучыць лекс.-грам. разрады пэўнай часціны мовы; *ліксічнае значэнне можа ўплываць на граматычныя правілы формазмянення (а менавіта правапіс слонавых канчаткаў назоўніка м.р. з нул. канч. лес – лесу), *лекс. знач. уплывае на спалучэнне слоў і правілы формаўтварэння (дзетвара, студэнцтва – зборныя наз., яны ўжываюцца толькі ў адз. ліку).

З фанетыкай (словы афармляюцца з дапамогай гукаў). Фанетычныя адметнасці могуць уплываць на сістэму формазмян. Правапіс склонавых канчаткаў наз. 1-а скл. залежыць ад характару асновы, а аснова залежыць ад яго канцавога гука, тыпу асновы (на цв., мяк., зацв., на заднеязычныя г, к, х).

Націск таксама можа ўплываці на грам. форму слова і на выраж. многіх грам. знач.

З сінтаксісам (кожная грам. форма спалучаецца з інш. у адпаведнасці з сінтаксічнымі правіламі (халодны дзень – прым. звяз. з наз. дапасаваннем)). Словы аб'ядн. у пэўную часціну мовы выконваюць у сказе адпаведную сінт. функцыю.

Са словаўтварэннем (словы кожнай часціны мовы ўтвараюцца пэўнымі спосабамі дэрывацыі).

3. Граматычнае значэнне слоў, спосабы і сродкі яго выражэння.

Большасць слоў у мове выконвае намін.ф-цыю (называе пэўныя з’явы, прадметы і інш.) і мае лексічнае значэнне.

Грам.значэнне разумеюць у шырокім і вузкім сэнсе слова. *У шырокім сэнсе – пад грам.зн-м разумеецца агульнае катэгарыяльнае зн-не слоў пэўн.часц. мовы. Для наз.–зн-не прадметнасці, для прым.–зн-не прыметнасці. *У вузкім сэнсе грам.зн-не – гэта абстрактнае значэнне, характэрнае цэламу разраду ці класу слоў, якое выраж. з дап-й пэўных сродкаў. Грам.зн-не – гэта такое зн-не, якое удакладняе і дапаўняе асноўнае лексічнае значэнне слоў.

1.Лексічнае значэнне індывідуальна для кожн. слова, грам. – для цэлага шэрагу слоў з аднольк.фармантамі. 2. Лекс.зн-не заключ. ў аснове слова, граматычнае–у фарманце.

Лекс. і грам. значэнні маюць паўназначныя сл., а непаўназначныя слю маюць толькі грам. значэнне.

Сродкі выражэння грам. зн-ня: Граматычныя значэнні выражаюць наступныя сродкі:

1.Канчаткі.

2. - суфіксы –л-, -ў-, -0- прошлага часу;

-суфіксы закончанага і незакончанага трывання: (-а-): крычаць – крыкнуць;

-суфіксы інфінітыва –ць-, -ці-, -чы-;

-суфіксы ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў –ейш- (-эйш-), -ш-;

- суфіксы дзеепрыметнікаў: -л-, -ўш-, -ш-, -н-, -ен-, -ан-, -т-, -уч-, (-юч-), -ач-, (-яч-);

-суфіксы дзеепрыслоўяў: - учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-, -ўшы-, -шы-;

-суфіксы меры і ступені: - ютк-, -юсеньк- (малюткі, малюсенькі) і інш.

3. Постфікс:

–цца – можа выражаць граматычнае знасэнне залежнага стану будуецца, прыбіраецца, хаваецца;

-це – гляньце – зал.ст.мн.л.;

4. Прыстаўка:

-най- : прысаўка простай формы найвышэйшай ступені параўнання;

-прыст.закончанага трывання дзеяслова: збіраць – назбіраць, хаваць – схаваць, (папаперагаварыць, папаперапісваць і інш.).

5.Акцэнталагічны націск – націск разам з афіксамі дапамагае выразіць розныя граматычныя значэнні: рукі – рукі, паліць – паліць, лячу – лячу, высыпаць – высыпаць.

6. Чаргаванне гукаў – разам з афіксамі дапамагае выразіць трыванне: паслаць і пасылаць; значэнне асобы: ён робіць – я раблю; значэнне склону: зорка, зоркай, дарога, дарогай.

7)Прыназоўнікі – дапамагаюць выразіць грамат. значэнне нязменных слоў, самастойна або зменных слоў у сукупнасці з флексіяй: у паліто, за паліто, за горадам, з імі, за іх.

8.Інтанацыя – дапамагае ўдакладненіць граматычнае значэнне загаднага ладу.

9. Дадатковыя словы:

а) хай, няхай адказвае – значэнне загадн. ладу;

б) часціца б, бы: ведаў бы – умоўны лад;

в) звязка быць: была напісана – выражае грамм. значэнне часу;

г) больш, менш, самы, сама – ступені параўнання.

спосабы спосабы выражэння граматычнага значэння: *сінтэтычны – грам.спосаб, пры якім грам. зн-не выражаецца адной формай, адным словам, без дадатк.ўжывання слоў

*аналітычны – грам.спосаб, пры якім грам.зн-не выражаецца паўназначным і дадатковым словам, найбольш дакладна (напісаў бы,няхай скажа); *суплетыўны – грам.спосаб, пры якім грам.зн-не выражаецца розным гукавым афармленнем у сукупнасці з афіксамі: (дрэнны – лепшы, ты – цябе).