Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

4. Граматычныя формы. Граматычныя катэгорыі.

Граматычныя формы слова – граматычна марфалізаваныя відазмяненні слова, якія маюць пэўныя граматычныя значэнні, выражаныя фармальным паказчыкам. Граматычныя значэнні афармляюць слова як адзінку пры дапамозе грам. сродкаў пэўным спосабам і надаюць слову грам. форму, таму што граматычная форма - ёсць моўнае выражэнне граматычнага значэння, тыя відазмяненні аднаго і таго ж слова, якія выражаюць адзін і той жа лексічны змест і адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі. Сістэма граматычных формаў слова называецца парадыгмай. Парадыгма павінна мець у сваім складзе не менш як 2 кампаненты і абавязкова адну аснову, а таксама, адцягненнае і найбольш агульнае граматычнае значэнне. Розныя граматычныя формы адной і той жа лексемы існуюць як раўнапраўныя. Але звычайна адна з іх найбольш незалежная, лічыцца зыходнай або пачатковай: 1) для іменных часцінаў мовы: наз. скл., адз. л., м. р.; 2) для дзеяслова – інфінітыў.

Граматычная катэгорыя – сістэма прыватных граматычных значэнняў або найбольш агульнае грам. значэнне, уласцівае пэўным разрадам слоў. Традыцыйна ў мовазнаўстве вылучаюць 2 тыпы грам. катэгорый:

1) словазменная катэгорыя – прыватныя граматычныя значэнні, кожнае з якіх выражаецца пэўнай словаформай і ўсе словаформы рэпрэзентуюць 1 лексему. Розніца паміж імі толькі граматычная. Граматычная катэгорыя роду прыметніка: -- грам. значэнне м., ж., н. роду: шаноўны, шаноўная, шаноўнае – гэта 1 лексема.

2) класіфікацыйная катэгорыя – сістэма грамм. значэнняў, кожнае з якіх выражаецца пэўнай словаформай, гэтыя словаформы прадстаўляюць асобную лексему.

Род назоўніка: м. род – дзень, горад; ж. род – лазня; н. род – сяло, поле. Відавочна, што род назоўніка прадстаўляе розныя па лексічным значэнні лексемы.

5. Паняцце пра часціны мовы. Прынцыпы класіфікацый часцінаў мовы. Словы ў сучаснай бел. мове разнастайныя па сваёй семантыцы, марфалагічных прыметах, сінтаксічных асаблівасцях і спосабах утварэння. З улікам гэтых прымет словы аб’ядноўваюцца ў часціны мовы.

Часціна мовы – гэта лексіка-граматычнная класіфікацыя слоў аб’яднаных паводле 4 прымет: 1. семантычных – разумееца катэгарыальнае значэнне пэўнай часціны мовы: назоўнік – значэнне прадметнасці, лічэбнік – значэнне колькасці, дзеяслоў – дзеянне і стан. Гэта граматычнае значэнне ў шырокім сэнсе слова. 2. марфалагічных - разумеюць: а) сістэму формазмянення; б) сістэму грам. катэгорый: для прыметніка характэрны род, лік, склон. 3. сінтаксічных - разумеюцца: а) асаблівасці спалучэння з інш. словамі. Напр., дзеясловы могуць кіраваць іменнымі часцінамі мовы: здаваць экзамен, чытаць кнігу; да дзеяслова могуць прымыкаць прыслоўі: адказваць упэўнена, ехаць хутка, гаварыць доўга. б) словы пэўнай часціны мовы ў сказе, напр., назоўнік – можа выконваць функцыю любога члена сказа, але часцей – дзейніка, дапаўнення. 4. словаўтваральных (дзерывацыйных) – спосабы ўтварэння слоў і іх прадукцыйнасць утварэння слоў пэўнай часціны мовы. Пры аднясенні слова да той ці іншай часціны мовы ўлічваецца сукупнасць пералічанных асаблівасцей і гэтыя асаблівасці розныя па сваёй значнасці.