Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

6. Сістэма часцін мовы сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Кожная часціна мовы мае свае спецыфічныя прыметы, якія адрозніваюць яе ад іншых часцінаў мовы і ўключае словы з розным лексічным значэннем, якія аб’ядноўваюцца абагуленым грам. значэннем.

У беларускім мовазнаўстве традыцыйна вылучаюць 10 часцінаў мовы: наз., прым., дзеясл., ліч., займ., прысл., злуч., часціца, прыназ., выклічнік.

Самастойнымі з'яўляюцца словы, якія выконваюць намінацыйную функцыю, валодаюць лекс. і грам. зн., і ў сказе выконваюць ролю пэўнага члена сказа. У БМ налічваюць 6 самастойных часцін мовы (наз., прым., дзеясл., ліч., займ., прыслоўе). Павдле намінацыйнай функцыі самастойныя словы падзяляюцца на:

1. Знамянальныя – гэта словы, якія называюць прадмет, працэс, з'яву, прымету, колькасць, дзеянне, стан.

2. Указальныя – словы якія не называюць, а толькі указваюць на прадмет, з'яву, колькасць, прымету, абставіны. (займ., займеннікавыя прыслоўі (як-небудзь) і няпэўнаколькасныя лічэбнікі (многа, мала, шмат).

Падзел слоў на знамянальныя і ўказальныя не супадае з межамі Часцін Мовы.

Службовымі з'яўляюцца словы, якія пазбаўлены намінацыйнай функцыі, не маюць лекс. знач., валодаюць грам. знач. і выраж. розныя адносіны паміж прадметамі, з'явамі, працэсамі (злуч., часціца, прыназ).

Асобна стаіць выклічнык, ён не валодае ні лексічным, ні граматычным значэннем, і выражае розныя эмац.-валявыя імпульсы.

Пры такой класіфікацыі асобна застаюцца і гукапераймальныя і мадальныя словы. Гукапераймальныя словы – моўныя сродкі перадачы гукаў і шумаў жывой і нежывой прыроды. Такія словы не выражаюць пачуццяў і пабуджэння (гаў-гаў, мяў-мяў).

Мадальныя словы – гэта лексічныя сродкі мадальнай ацэнкі аб’ектыўнай рэчаіснасці або сродкі перадачы суб'ектыўных адносін да ўласнага выказвання. Напрыклад: здаецца, безумоўна, мабыць, напэўна, канешне. У сказе выступае ў функцыі пабочных: У паветры, здавалася, патыхала водарам вясна. Названыя лексіка-граматычныя класы слоў не з'яўляюцца застылымі, нязменнымі. Словы з адной ЧМ могуць пераходзіць у інш., набываючы асаблівасці апошняй.

7. Назоўнік як часціна мовы.

Наз.- адна з асн. знаменальных ч.мовы. Да іх адносяцца словы, якія маюць агульнае граматыч. зн-не прадметнасці, якое выр. у граматыч. катэгорыях ліку, склону і класіфікацыйных катэгорыях роду і адушаўлёнасці/неадуш. У Бел. граматыцы 1985г. указаны 3 граматыч катэгорыі; род, лік, склон, бо ў канцы 80-х гг. катэгорыя адуш/неадуш-ці лічылася класіфікацыйнай. Зна-не прадметнасці хар-на ўсім наз., як адуш., так і не адуш, як канткрэтным, так і абстрактным. Граматыч. зн-не прадметнасці падтрымліваецца лексічным зн-нем: наз. называюць прадметы рэчаіснасці: поле; рэчы: кніга; жывых істот: чалавек; асоб:маці; з’явы прыроды: дождж; з’явы грамадскага жыцця: выбары. Зн-не прадметнасці наз. – граматычнае зн-не ў шырокім сэнсе і афармляецца яно праз 4 граматыч. катэгорыі: род, лік, склон, адуш/ неадуш. Марфалагічныя адметнасці: 1) мае класіфікацыйныя катэгорыі: род, аду/неадун; 2) словазменны: змяняецца па ліках, склонах; 3) мае адметную сістэму словазмянення: частка назоўнікаў змяняецца па склонах, ліках(стол); частка толькі па склонах (множналікавыя наз: дзверы); частка наз. граматыч зн-не роду, ліку, склону выр. адной формай у кантэксте (стада поні). Сінтаксічныя прыметы: 1) можа быць любым членам сказа, часцей дзейнік (Н. скл.), дапаўненне (ва ўскосных склонах), а таксама выказнік (Сцёпка(дзейнік) – рабак(выказнік)); 2) можа мець пры сабе дапасаванае азначэнне: халодная раніца, зорныя ночы; 3) наз. могуць быць галоўным словам у словвазлучэнні: хата суседа; 4) могуць залежаць ад дз., прым., прысл: пісаць пісьмо, мокры ад дажджу, злева ад дарогі. У сістэме поўназначных слоў наз. займае адно з галоўных месцаў. Гэты клас слоў пастаянна папаўняецца. Для гэтага выкарыст. усе спосабы словаўтварэння, найбольш прадуктыўны – марфемны спосаб.