Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

32.Простыя і кароткія формы прыметнікаў.

Кароткія формы прыметнікаў: 1)змяняюцца па родзе і ліку; 2) не скланяюцца.

Поўная форма прыметніка ўзнікла ў працэсе развіцця мовы ў выніку спалучэння кароткай (іменнай ) формы з формамі займеннікаў, і таму з пункту гледжання гісторыі мовы поўная форма з’яўляеца вытворнай , другаснай. Але ў сучаснай мове становішча змянілася: цяпер поўная форма лічыцца асноўнай, зыходнай; ад яе можна ў пэўных выпадках утварыць кароткую форму.

Кароткая форма ў сучаснай беларускай мове ўжываецца вельмі рэдка. Звычайна кароткую форму маюць прыналежныя прыметнікі (толькі ў назоўным склоне, а ў спалучэнні з неадушаўленнымі назоўнікамі – і ў вінавальным склоне маміна хустка, бабуліна кніга), а таксама некаторыя якасныя прыметнікі, калі яны маюць функцыю іменнага кампанента састаўнога выказніка, напрыклад: Ён невысок, не надта ёмак. Быў карчавіты і няўломак. Мне ўсё дарога тут, люба, родна, прыгожа.

Ужыванне кароткай формы ў складзе выказніка абмяжоўвае кола такіх прыметнікаў: гэта пераважна прыметнікі, якія абазначаюць стан, знешнія прыметы і розныя якасці асобы або прадмета:сыт, жыў, здароў, дуж, слаб, спакоен, хіцер, глыбок, высок, чыст, ясен, бедзен, даступен. Кароткія формы ад прыметнікаў жаночага і ніякага роду, а таксама множнага ліку ўтвараюцца больш свабодна: нова, цікава; смутны, страшны. І Ўсё ж кароткія формы ў беларускай літаратурнай мове – яўна непрадукцыйныя. Кароткія прыметнікі, як правіла, не скланяюцца, што зноў-такі звязана з іх сінтаксічнай функцыяй у сказе. Да таго ж неабходна адзначыць, што і ў мове мастацкай літаратуры, і ў дзелавым, навуковым і афіцыйным стылях у складхзе выказніка часцей ужываюцца не кароткія, а поўныя формы. Замацаваліся ў ролі выказніка толькі асобныя кароткія формы : чуцён, відзён, павінен, рад, гатоў і некаторыя іншыя.

Кароткія прыметнікі ў ролі азначэння ў сучаснай літаратурнай мове наогул не ўжываюцца. Іх можна знайсці хіба толькі ў складзе неасобных спалучэнняў, напрыклад на босу ногу, ці ў мове вуснай народнай творчасці: на сіне мора, з-за сіня мора.

33.Формы прыметнікаў са значэннем ацэнкі і меры якасці.

Значэнне той ці іншай меры якасці і дадатковыя адценні значэння (Ласкальнасці, памяншальнасці, павелічальнасці, узмацняльнасці) выражаюць якасныя прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў суб’ектыўнай ацэнкі. Да найбольш ужывальных памяншальна-ласкальных адносяцца суфіксы: -еньк-, -эньк-, -аньк-: зялены-зялёненькі, стары- старэнькі, добры-добранькі, лепшы-лепшанькі; -ютк-, -юсеньк-: тонкі-танюсенькі; жоўты-жаўцюткі.

Павелічальна-ўзмацняльнымі з’яўляюцца суфіксы:

-озн-: высокі-высозны, глыбокі-глыбозны;

-эзн-: высокі-высачэзны, доўгі-даўжэзны;

-енн-, -энн-: здаровы-здаравенны, высокі-высачэзны.

Прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі шырока выкарыстоўваюцца ў гутарковай, вусна-размоўнай мове, у вуснай народнай творчасці, у мастацкім стылі, з’яўляюцца яркім вобразным сродкам характарыстыкі персанажаў, розных прадметаў і з’яў, напрыклад: Дымок бялюткі, белаваты ўжо павіваецца над хатай. (Якуб Колас) А з нізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты. (Якуб Колас)