Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

8. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

У залежнасці ад граматыч зн-ня і асаблівасцей праяўлення марфалагіч. катэгорый, наз.: агульныя, уласныя – агулныя наз.-назвы шэрагу аднародных прадметаў. Іх пераважная большасць. Для таго, каб вылучыць пэўныя прадметы з шэрагу аднародных існуюць індывідуальныя назвы-уласныя наз. (імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, астранамічныя, геаграфічныя назвы, назвы вуліц, рэк, азёр, назвы гіст падзей, назвы кніг, твораў…); канкрэтныя, абстрактныя - Канкрэтныя наз. абазначаюць прадметы, з’явы, падзеі, якія могуць быць прадстаўлены па-асобку і лёгка паддаюцца лічэнню: дрэва, кніга. Абстрактныя наз. абазначаюць адцягненныя паняцці, псіхічныя працэсы, пачуцці, стан: розум, шчасце. Яны звычайна ўжываюцца толькі ў форме адз. ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак могуць спалучацца з няпоўна-колькаснымі словамі: трохі ўвагі, шмат цярпення.; адуш/неадуш – адуш. наз. абазначаюць назвы людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: воўк, слесар; Неадуш. наз. – прадметы нежывай прыроды, з’явы і падзеі рэчаіснасці: вуліца, дом. Паняцце адуш/неадуш у граматыцы не адпавядае паняццю “жывое-нежывае” у біялогіі. Граматычнае адрозненне адуш/неадуш наз. Выражаецца формай В. скл. (В. скл. мн. лік = Р. скл. мн.л – адуш; В. скл. мн.лік = Н. скл. мн.лік - неадуш); асабовыя/неасабовыя: асабовыя абазначаюць асобу чалавека (цар, маці), усе астатнія наз. з’яўляюцца неасабовымі; зборныя/рэчыўныя - Зборныя наз. – абазначаюць сукупнасць асоб, жывых істот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, птаства. Рэчыўныя наз. абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу: - назвы харчовых прадуктаў і с/г культур: мёд, тлушч; - назвы будаўнічых матэрыялаў: цэмент, бетон; - назвы відаў тканін: шоўк, паркаль; - назвы выкапняў і металаў: нафта, жалеза; - назвы хіміч. рэчываў і лекаў: ацэтон, бензін. З некаторымі зборнымі і рэчыўнымі наз. суадносяцца адзінкавыя наз. – сінгулятывы – словы, якія называюць адзінкавыя прадметы, вылучаныя з сукупнасці аднародных прадметаў, або з масы аднароднага рэчыва: гарох - гарош-ын-а (сінгулятыў) галлё – гал-інк-а (сінгулятыў).

9. Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі

Канкрэтныя наз. абазначаюць прадметы, з’явы, падзеі, якія могуць быць прадстаўлены па-асобку і лёгка паддаюцца лічэнню: дрэва, кніга. Яны маюць адз. і мн. лік (ёсць выключэнні: множналікавыя наз.: акуляры). Усе канкрэтныя наз. спалуч з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі: адно дрэва. Абстрактныя наз. абазначаюць адцягненныя паняцці, псіхічныя працэсы, пачуцці, стан: розум, шчасце. Яны звычайна ўжываюцца толькі ў форме адз. ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі, аднак могуць спалучацца з няпоўна-колькаснымі словамі: трохі ўвагі, шмат цярпення. Асобныя абстрактныя наз. пры канкрэтызацыі набываюць форму мн. ліку: гэтыя цяжкасці, першыя выпрабаванні. Некатор. абстрактныя наз. маюць форму толькі мн. ліку: абставіны, адносіны. Абстрактныя наз. м. р. у Р. скл. адз. л. маюць канчатак -у(ю): розуму, поспеху. Большасць абстрактных наз. утварылася ад прым і дз. пры дапамозе спецыфічных суфіксаў –асць (осць), -к-, -б-, -ын-: смел-асць, весял-осць, разгруз-к-а,бараць-б-а, дабр-ын-я; або бязафіксным спосабам: сум, крык.