Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Характарыстыка функцыянальных стыляў

Стылістыка – навука аб стылях мовы.

Стыль – разнавіднасць мовы, якая служыць сродкам моўных адносін паміж людзьмі ў той ці іншай сферы іх дзейнасці. У сучаснай беларускай мове звычайна вылучаюцца пяць стыляў мовы: гутарковы, навуковы, афіцыйна дзелавы, публіцыстычны, мастацкі. Кожны функцыянальны стыль рэалізуецца ў канкрэтных відах тэкстаў.

Стыль

Сфера выкарыстан-ня

Функцыі

Стылевыя адзінкі

Моўныя сродкі

Гутар-

ковы

Штодзенная гутарка па-між людзьмі на бытавыя і сямейныя тэ-мы

абмен думкамі і ўражаннямі паміж удзель-

нікамі гутаркі

-натуральнасць і прастата ў выражэнні ду-мак; -свабодны выбар слоў і выразаў; -эма-цыянальнасць

-гутарковыя словы;

-прастамоўныя словы з розным адценнем;

-жаргоны; -выклічнікі;

-няпоўныя сказы;

-сказы са звароткамі;

-клічныя і пытальныя сказы

Наву-ковы

-галіна наву-кі і тэхнікі;

навуковыя працы; лек-цыі; даклады

-паведамленне і тлумачэнне навуковых фактаў, выні-каў навуковых даследаванняў

аб’ектыўнасць і дакладнасць;

-лагічнасць і доказнасць;

-завершанасць і паўната

-агульнанавуковыя словы;

-тэрміны;

-пабочныя словы;

-складаныя сказы

Афі-цыйна-дзела-вы

-справавод-насць;-галіна права і зака-надаўства

-паведамлен-не; -рэгламен-тацыя правоў і правілаў

-афіцыйнасць:

-канкрэтнасць;

-дакладнасць;

-адсутнасць эмацыяналь-насці і экспрэ-сіўнасцІ

-словы-назвы афіцыйных асоб і дакументаў; -кніжныя афіцыйныя словы;

-канцылярызмы;

-словы-штампы;

-вялікая колькасць назоўнікаў і адносных прыметнікаў;

-інфінітыўныя сказы

Публі-цыс-тычны

-галіна ідэалогіі і палітыкі

інфармацыя

-эмацыяналь-насць і экспрэ-сіўнасць; -выраз-на выражальныя ацэначныя адно-сіны; -дзейнасць;

-пабуджальнасць

-грамадска-палітычныя словы;

-стандартныя выразы;

-дзеясловы загаднага ладу; -клічныя сказы;

-звароткі; -паўторы

Мас-тацкі

літаратурна-мастацкая творчасць

Адлюстраван-не рэчаіснасці ў мастацкіх вобразах

-канкрэтнасць;

-вобразнасць;

-эмацыяналь-насць

-словы з канкрэтным значэннем; -словы з пераносным значэн-нем;

-эмацыянальна-экспрэсіўныя словы;

-вялікая колькасць дзеясловаў;

-розныя тыпы сказаў

Лексіка афіцыйна-дзелавога стылю

Афіцыйна-дзелавому стылю ўласціва стылістычная аднароднасць і строгасць, аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці. Шырока выкарыстоўваюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі стардартныя сродкі выраження.

На лексічным узроўні вылучаюцца спечыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:

  1. Назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах.

  2. Назвы дакументаў.

  3. Назвы частак дакументаў.

  4. Архаічныя, устарэлыя словы.

  5. Складанаскарочаныя словы.

  6. Словы-канцылярызмы.

Канцылярызм – гэта лексіка-фразеалагічная адзінка, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-дзелавым стылі, абазначае часта паўторныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці.

Марфалагічны склад афіцыйна-дзелавога стылю.

Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца пэўнай устойлівасцю. Калі ў мастацкім, публіцыстычным навуковым тэксце выкарыстоўваюцца такія тыпы мовы як апавяданне, разважанне, то ў афіцыйна-дзелавых дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння.

Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў сістэме моўных сродкаў.

У пераважнай большасці дакументаў прававыя нормы, прадпісанні падаюцца не як выказаныя канкрэтныя размоўцам, аўтарам, а ідуць ад асобы вельмі абагульненай, ад імя дзяржавы.

Іншымі словамі афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы неасабовы характар высказвання.

У марфалогіі вылучаюцца:

  1. Аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрыманасць.

  2. Выкарыстанне словазлучэнняў у назвах дакументаў.

  3. Шмат іменных часцін мовы.

  4. Ужыванне складаных адыменных прыназоўнікаў.

  5. Шмат інфінітываў, дзеясловаў цяперашняга часу.

  6. Рэдка ўжываюцца займеннікі 2, 3 асобы.

Паняцце дакументаў. Віды дакументаў.

Дакумент – адпаведным чынам складзеная, падпісаная і засведчаная справавая папера.

Дакументы падзяляюцца на:

І. Распарадчыя (загады, рашэнні, распараджэнні).

ІІ. Арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі).

ІІІ. Арганізацыйна-распараджальныя (пратаколы).

IV. Інфармацыйна-даведачныя (даведкі, зводкі, агляды, акты, тлумачэнні, дакладныя запшскі).

СТЫЛІСТЫКА АФІЦЫЙНА-ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ

І. Карыстаючыся табліцай, трэба вызначыць да якога стылю належыць кожны тэкст.

Варыянт 1.

Артыкул 5 Абарона моў.

Усякія прывелеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

(з закону аб мовах у Беларусі)

Варыянт 2.

Дуб, род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сямейства букавых. Вядома каля 6000 відаў, пашыраных у паўночным паўшарі і гарах трапічнага пояса. У СССР 20 відаў, на Беларусі – 2 у прыродных мовах і 7 інтрадукаванна.

Дуб у СССР і БССР – адна з асноўных лесаўтваральных парод.

Драўніна моцная і гнуткая, мае высокія фізіка-тэхнічныя ўласцівасці і прыгожую структуру. Выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі. Драўніна і кара дуба багата на дубельныя рэчавы. Кара ўжываецца ў медыцыне і ветэрынарыі. Жалуды ідуць на прыгатаване сурагату і на корм жывёле.