Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Службовыя часціны мовы Прыназоўнік

Прыназоўнік – службовая часціна мовы, якая выражае разнастаўныя адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) ва ўскоснай форме і іншымі словамі ў словазлучэнні. Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прыназоўнікі служаць для сінтаксічнай сувязі слоў, паказваючы на залежнасць аднага слова ад другога; без склонавай формы назоўніка (займенніка) прыназоўнікі не ўжываюцца; як граматычны разрад слоў яны нязменныя.

Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.

  1. Пры дзеясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні і пад. (смяяцца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб’ектных адносін у беларускай мове, як правіла, ужываецца прыназоўнік з назоўнікам (або займенннікам) у родным склоне: дзівіцца з малога, жартаваць з сябра.

  2. Пры дзеясловах гаварыць, думаць, ведаць, клапаціцца і пад. звычайна ўжываецца прыназоўнік пра: Есць пра што пагаварыць.

  3. Пры дзеяслове жаніцца, ажаніцца ўжываецца прыназоўнік з з творным склонам назоўніка: Ажаніўся з Пелагеяй.

  4. Пры дзеясловах і адпаведных аддзеяслоўных назоўніках, якія выражаюць пачуцці смутку, гора, жалю (сумаваць, тужыць, бедаваць і інш.) ўжываецца прыназоўнік па з месным склонам назоўніка: сумаваць па роднай зямлі.

  5. Пры дзеясловах руху (ісці, ехаць, плыць і інш) па таксама ўжываецца з месным склонам: Усмешка блукае па твары.

Злучнік

Злучнік – службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі слоў, словазлучэнняў і сказаў. Злучнікі не маюць форм змянення (за выключэннем хто, што, які, чый, якія суадносяцца з займеннікамі), яны выражаюць адносіны паміж сказамі і сінтаксічнымі канструкцыямі.

Часціца

Часціца – службовая часціна мовы, якае не мае лексічнага значэння і служыць для выражэння дадатковых сэнсавых, мадальных і эмацыянальных адценняў слоў, словазлучэнняў і сказаў. Яны таксама могуць утвараць формы слова і новыя словы. Часціцы не ўжываюцца без слоў з лексічным значэннем і не з’яўляюцца членамі сказа. Толькі асобныя з іх – сцвярджальныя, адмоўныя, пытальныя часціцы ага але, вось, вунь, не, няўжо, так – могуць выступаць у функцыі слоў – сказаў.

Паводле саставу часціцы падзяляюцца на простыя (аднаслоўныя): але, аж, амаль, вось, не, няхай, хіба, ці і састаўныя (складаюцца з двух і больш слоў): вось дык, ну і, абы толькі, хоць бы, што за, як бы.

Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы

  1. Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:

а) са славамі, якія без яе не ўжываюцца: незабудка, неадольны, непакоіць, нельга;

б) з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі іх можна замяніць блізкім па значэнні словам без часціцы не-: няпраўда – хлусня, недалекі – блізкі. Часціца не(ня) надае такім назоўнікам, прыметнікам, прыслоўям супрацьлеглае значэнне, утварае новыя словы: прыяцель – непрыяцель, шчасце – няшчасце;

в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх няма паясняльных слоў: нязжаты ячмень, няскошаная трава;

г) з няпэўнымі займеннікамі і прыслоўямі (на не падае націск): нехта, нешта, нейкі, неяк.

Заўвага: Для беларускай мовы характэрна ўжыванне няпэўных займеннікаў і прыслоўяў у зваротах тыпу: няма ў каго спытаць, не было як зрабіць, не было дзе ўзяць, у якіх не пішацца асобна;

д) у дзеясловах і назоўніках з прыстаўкай неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недачуць, недабачыць, недасаліць.

Заўвага. Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- трэба адрозніваць дзеясловы з прыстаўай да-, перад якімі стаіць адмоўе не, яны абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне і з часціцай не пішуцца асобна: не дачытаць да канца кнігі, не дапісаць пісьма;

е) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, да якіх адносяцца паясняльныя словы са значэннем ступені якасці – вельмі, выключна, у вышэйшай ступені, надзвычай, надта, зусім, амаль, часткова, цалкам, поўнасцю: надта няўмела, зусім незнаемы чалавек.

Часціца не пішацца асобна, калі ўжываецца:

а) з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не гаварыў, не сустрэліся, не чакаючы;

б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх есць паясняльныя словы або есць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не скошаная касцамі трава, нікім не заўважаны чалавек. Калі не ўжываецца з кароткімі дзеепрыметнікамі, то пішацца заўседы асобна: кніга не прачытана, трава не скошана;

в) з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі есць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: Было не цемна, як мінулымі начамі, а шаравата.

г) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не больш як з гектар;

д) з безасабова-прэдыкатыўнымі словамі: не варта, не трэба.