Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Прыметнік

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: студэнцкая моладзь, эканамічная тэорыя.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне).

Разрады прыметнікаў.

1. Якасныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (колер, форму, памер, пачуцці, успрыманні, знешнія і ўнутраныя якасці чалавека): вялікі горад, прыгожая дзяўчына.

Прыметы якасных прыметнікаў:

  • могуць утвараць ступені параўнання: добры – лепшы;

  • маюць форму ацэнкі: маленькі, сіняваты;

  • могуць утвараць антанімічныя пары слоў: малы – вялікі;

  • ад іх утвараюцца прыслоўі меры і ступені: вяселы –весела;

  • ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі: свежы – свежасць.

Якасныя прыметнікі могуць быць вытворныя і невытворныя.

  1. Адносныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета не непасрэдна, а праз адносіны да іншага порадмета: вячэрні звон.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета па адносінах да

  • асобы: дзіцячыя забавы;

  • матэрыялу: залаты пярсценак;

  • месца: гарадскія жыхары;

  • часу: зімовая раніца;

  • прызначэння: пісьмовы стол;

  • дзеяння: вылічальная машына.

3. Прыналежныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць чаго-небудзь асобе ці жывой істоце: Міхасева паліто.

Дзеяслоў

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу, асобы, ліку, а таксама складаную сістэму форм.

На аснове функцый і ўласцівых дзеясловам граматычных катэгорый выдзеляюцца наступныя формы: інфінітыў, асабовыя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя формы -–асабовыя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, ліках, родах (у прошлым часе). Неспрагальныя формы – інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова, астатнія – зменныя: асабовыя формы спрагаюцца, а дзеепрыметнік скланяецца.

Асабовыя формы дзеяслова ў сказе заўседы выказнікі: Мора жытневае звініць спелым коласам. Інфінітыў можа быць любым членам сказа, дзеепрыметнікі часцей выступаюць у ролі азначэння, зрэдку – выказніка, а кароткія – толькі выказнікі: Нямала дзікіх крыўд, ліхіх нягод у каменнях стагоддзяў перамолата. Дзеепрыслоўе ў сказе звычайна з’яўляецца акалічнасцю: Вярнуўся салдат на Радзіму, закончыўшы доблесны шлях.

Інфінітыў – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне ці стан, не звязаныя з асобай і часам. Інфінітыў лічыцца зыходнай, пачатковай формай дзеяслова. Ен мае граматычныя катэгорыі трывання, стану. Ен можа быць пераходным і непераходным, зваротным і незваротным.

У беларускай мове інфінітыў ужываецца з суфіксамі –ць, -ці, -чы: жаць, гаварыць, месці, несці, бегчы, берагчы.

Сінтаксічнае выкарыстанне інфінітыва ў сучаснай беларускай мове шырокае: ен можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа: Садок садзіць – жыцце харашыць (выказнік). Алеша падаў знак падрыхтавацца (азначэнне). Не вучы рыбу плаваць (дапаўненне) і інш.