Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Правапіс суфіксаў дзеяслова.

1. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і прошлым часе дзеясловаў, якія ў 1-ай асобе адзіночнага ліку канчаюцца на -ую, -юю: пілаваць - пілую.

2. Суфіксы -іва-, -ыва- пішацца ў неазначальнай форме, прошлым і цяперашнім часе дзеясловаў пасля спалучэння зычных, у якім апошні р, л, н: падкрэсліваць – падкрэс-ліваю.

3. Суфікс -ва пішацца ў неазначальнай форме, прошлым і цяперашнім часе дзеясловаў пасля адзіночных зычных, а таксама пасля спалучэння зычных, у якім апошні не р, л, н : расказваць.

Спражэнне дзеяслова

Да 2 спражэння адносяцца:

- дзеясловы, якія ў форме інфінітыва заканчваюцца на -іць, (-ыць): бяліць;

- гнаць, ненавідзець, вярцець, залежаць, цярпець

Да 1спражэння :

-усе астатнія дзеясловы, у тым ліку і аднаскладовыя на -іць, (-ыць): пісаць, мыць.

Канчаткі дзеясловаў 1 спражэння

асоба

адз. лік

мн. лік

1

-у, (-ю)

-ем ( -ом,-ам)

2

-еш (-эш, -аш)

-еце (-яце, -аце)

3

-е, (-э,-а)

-уць (-юць)

Канчаткі дзеясловаў 2 спражэння

асоба

адз. лік

мн. лік

1

-у, (-ю)

-ім ( -ым)

2

-іш (-ыш )

-іце (-ыце)

3

-іць, (-ыць)

-аць (-яць)

Рознаспрагальныя дзеясловы – бегчы, есці, даць.

Спражэнне дзеясловаў есці, даць, бегчы.

асоба

адз. лік

мн. лік

1

ем, дам, бягу

ядзім (ямо), дадзім (дамо), бяжым

2

ясі, дасі, бяжыш

ясце, дасце, бежыце

3

есць, дасць, бяжыць

ядуць, дадуць, бягуць

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння: асветлены, выкананы.

Дзеепрыметнікі маюць асаблівасці дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеяслова, маюць з ім агульнае лексічнае значэнне і агульную аснову: прачытаць – прачытаны, звіць - звіты. Дзеепрыметніку, як і дзеяслову, уласцівы граматычныя катэгорыі часу, стану, трывання. Дзеепрыметнікі кіруюць назоўнікамі, да іх прымыкаюць прыслоўі.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць форму роду, ліку і склону, поўную і кароткую формы: прачытаны ліст, прачытаная кніга, кніга прачытана.

У сказе дзеепрыметнікі выконваюць функцыю азначэння або выказніка: Казкі расказвае сцішаны лес (азначэнне). Кароткія дзеепрыметнікі ў сказах з’яўляюцца выказнікамі: У бары настоен пах смалісты (выказнік).

Дзеепрыметнік з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне. Яно сінтаксічна непадзельнае і ў сказе з’яўляецца адным членам сказа: Пафарбаваныя марозам, абмытыя дажджом, заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном.

Утварэнне дзеепрыметнікаў

Прошлага часу

Цяперашняга часу

Незалеж-нага стану

Ад асноў інфінітыва дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў –л-, -ш-, -ўш-: расквітнець -- расквітнеўшая

Ад асноў дзеясловаў цяп. часу незакончанага тры-вання з дапамогай суфікса

-уч-,(-юч-), -ач- (-яч-): бастую - бастуючы

Залежнага стану

Ад асноў інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў –н-, -ен-, -ан-, -т-: занесці - занесены

Ад асноў дзеясловаў цяп. часу з дапамогай суфіксаў –ем-, -ом-,-ім-: кірую - кіруемы