Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса.doc
Скачиваний:
146
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
363.52 Кб
Скачать

Правапіс прыслоўяў

Пішуцца разам:

1. Прыслоўі, утвораныя злучэннем прыназоўнікаў з прыслоўямі: назаўседы, заўчора.

Заўвага: Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў з нязменнымі словамі, якія ўжываюцца са значэннем назоўнікаў і пішуцца з прыназоўнікамі асобна: адкласці на заўтра, ад відна да цямна.

2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: злева, дабяла.

3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з поўнымі прыметнікамі жаночага роду вінавальнага склону: уручную, усляпую (але: у адкрытую).

4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў у, на з лічэбнікамі: удвух, утрох (але: у адно, па двое, па трое).

5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з займеннікамі: навошта, затым.

Заўвага. Ад прыслоўяў нашто, зусім, затым трэба адрозніваць спалучэнні займеннікаў з прыназоўнікамі на што, за тым, з усім, ні за што. Нашто ен так зрабіў? На што ты глядзіш?

6. Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што, сама: таксама, штолета.

7. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў:

а) прыслоўі, якія маюць у сваім складзе назоўнікі, што у сучаснай мове не ўжываюцца: знянацку, досыць;

б) прыслоўі, у якіх паміж прыназоўнікам і назоўнікам нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне або да назоўніка нельга паставіць склонавага пытання: даволі, дахаты, напаказ;

в) прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, дзень, ноч, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: зранку (выкл.: пад вечар, з ранку да вечара, з вечара да ранку, з верху да нізу, з нізу да верху).

Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Пайшлі да хаты Сымона. Пайшлі дахаты.

Прыслоўі пішуцца праз злучок:

  1. Прыслоўі з прыстаўкай па-:

а) прыслоўі на –аму, -яму, -ому, -му: па-летняму;

б) прыслоўі на –ску. –цку: па-беларуску;

в) прыслоўі з суфіксам –ы: па-воўчы;

г) прыслоўі, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў (у сказе выступаюць у ролі пабочных слоў): па-першае.

  1. Прыслоўі, утовраныя паўтарэннем таго самага слова

( з далучэннем прыстаўкі ці без яе): дзе-нідзе.

Заўвага: Устойлівыя спалучэнні, у якіх паўтараецца тое самае слова ў розных склонавых формах з прыназоўнікам, пішуцца асобна: час ад часу, слова ў слова.

  1. Тэрміны на-гара, дэ-юрэ, дэ-факта.

Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.

Асобна пішуцца:

  1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, да, на, з: без толку, да зарэзу, на хаду, на дзіва, на жаль, з ходу (але: бясконца).

  2. Блізкія да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, калі назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: на памяць (па памяці, за памяццю), у час, за мяжой, за пазухай.

  3. Спалучэнні адмоўяў не, ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў лад, ні за грош.

  4. Спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват.

  5. Выразы без дай прычыны, без дай рады, усе роўна, усе адно, як бачыш, як след (але: якраз).