- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Лексікалогія Слова як адзінка мовы
Мова складаецца са слоў. У словах адлюстраваліся працэсы і вынікі пазнавальнай дзейнасці чалавека за шматвяковую гісторыю грамадства.
Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы з пэўным значэннем. Словы служаць для моўных зносін паміж людзьмі. Значэнне слова – гэта прынятая грамадствам суадноснасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці.
Асноўнае прызначэнне слова ў мове – называць прадметы, іх прыметы, дзеянні, з’явы: хата, расліна, вялікі, бегчы, спяваць. Прадметы і з’явы рэчаіснасці, якія мы бачым, адчуваем дотыкам, нюхам, на слых і на смак, адлюстроўваюцца ў нашай свядомасці ў выглядзе паняццяў пра іх. Паняцце – гэта абагуленае ўяўленне людзей пра істотныя прыметы і ўласцівасці прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Паняцці ўзнікаюць і рэалізуюцца ў словах, часам у словазлучэннях, за якімі замацоўваюцца адпаведныя значэнні. Так, слова ядро выражае адно паняцце “унутраная частка чаго-небудзь” і мае некалькі лексічных значэнняў: 1) унутраная частка плода ў цвердай абалонцы (ядро арэха); 2) шарападобны каменны або чыгунны артылерыйскі снарад (пушачнае ядро); 3) спарт. Металічны шар для штурхання (спаборніцтвы ў штурханні ядра); 4) спец. Унутраная, цэнтральная частка чаго-небудзь (ядро атама, ядро Зямлі); 5) перанос. Асноўная частка якой-небудзь групы, калектыву (ядро арміі) і інш.
Не выражаюць паняццяў некаторыя займеннікі, службовыя і мадальныя словы, выклічнікі. Самастойныя словы (назоўнікі, прыметнікі і інш.) маюць свае лексічныя і граматычныя значэнні. Лексічнае значэнне перадаецца асновай слова, граматычнае значэнне выражаецца канчаткам, прыназоўнікам і канчаткам адночасова, прыстаўкай, суфіксам, прыстаўкай і суфіксам, націскам, формамі ліку, часу, ладу і інш. Граматычныя значэнні слоў вывучае граматыка, лексічныя – лексікалогія.
Асноўныя лексічныя значэнні слова
Адрозніваюць два асноўныя лексічныя значэнні слова: прамое і пераноснае.
Прамое значэнне непасрэдна ўказвае на прадмет, з’яву, дзеянне, якасць. Так, у сказе Дзеці ахвотна чытаюць казкі ўсе словы маюць прамое значэнне: дзеці – хлопчыкі або дзяўчынкі, ахвотна – з радасцю, чытаюць – успрымаюць напісанае, вымаўляючы ўголас ці самі сабе, казкі – апавядальныя творы вуснай народнай творчасці.
Словы, якія маюць адно лексічнае значэнне, называюцца адназначнымі. Да іх адносяцца навуковыя тэрміны: ангіна – з медыцыны, залоза – з біялогіі, дзеяслоў – з мовазнаўства; назвы асобных дрэў, кустоў, ягад, грыбоў – елка, баравік, брусніцы і г.д.
Значна больш у лексіцы мнагазначных слоў. Уласцівасць слоў мець некалькі лексічных значэнняў называецца мнагазначнасцю. У мнагазначных словах можа быць некалькі прамых і пераносных значэнняў. Пераносныя значэнні – гэта значэнні, якія ўзніклі ў слове ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі. Пераносныя значэнні слова – другасныя, вытворныя, і ўсведамляюцца яны толькі ў супастаўленні з прамым значэннем таго самага слова. Напрыклад, слова плынь мае 3 значэнні: 1) рух вады ў рэчках, морах: рачная плынь; 2) перан. Вялікая маса людзей, якая рухаецца ў адным напрамку: людская плынь, 3) перан. Напрамак у якой-небудзь галіне дзейнасці: літаратурная плынь. Развіцце некалькіх значэняў у слове адбываецца пры пераносе найменняў з адных прадметаў і з’яў на другія на аснове падабенства іх прымет, формы (шышка сасновая і шышка на ілбе), колеру (залаты пярсценак і залаты характар), прызначэння (пяро гусінае і пяро ў ручцы), сумежнасці ў прасторы або часе (драўляны стол і дыетычны стол) і інш.
Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў словазлучэннях, у сказах або ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці герояў.