- •Асноўныя тэарэтычныя пытанні курса «Беларуская мова» Мова як сістэма
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Асноўныя функцыі мовы.
- •Характарыстыка функцыянальных стыляў
- •Варыянт 3.
- •Варыянт 4.
- •Варыянт 5.
- •Варыянт 6.
- •Фанетычная сістэма беларускай мовы. Арфаграфія. Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ё, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Пішацца ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Лексікалогія Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •Прыметнік
- •Дзеяслоў
- •Правапіс суфіксаў дзеяслова.
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Лічэбнік
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •Прыслоўе
- •Ступені параўнання прыслоўяў.
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.
- •Службовыя часціны мовы Прыназоўнік
- •Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў.
- •Злучнік
- •Часціца
- •Правапіс часціц не (ня) і ні (ані) з рознымі часцінамі мовы
- •Часціца (прыстаўка) не(ня) пішаца разам:
- •Часціца ні пішацца разам:
- •Сінтаксіс
- •Віды словазлучэнняў
- •Складаны сказ
- •Дзелавыя паперы
Правапіс д –дз, т – ц
На месцы д, т перад літарамі е, е, ю, я, і, ь, мяккім [в] у адпаведнасці з вымаўленнем пішацца дз, ц: дзеці, Мацвей, у садзе.
Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім [в] захоўваюцца: у бітве,прадвеснік.
У словах іншамоўнага паходжання зычныя д, т звычайна цвердыя, пасля іх пішуцца ы, э: дыктант, тэатр.
Аднак перад суфіксам і злучэннямі –ейск-, -еец-, -ер, -ін, -ір, -ік зычныя д, т змяняюцца на дз,ц: гвардзеец.
Літары дз, ц пішуцца таксама ў словах іншамоўнага паходжання перад галоснай ю: эцюд, дзюшэс, цюль, але: турма, авантура.
Ва ўласных назваў д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з вымаўленнем: Ціханаў, Хрысціна, Ядвіга, Тэмза, Мацвей.
Правапіс падоўжаных
Зычныя гукі [ж ] [ш ] [з ] [с ] [дз ] [ц ] [л ] [н ] [ч ] у становішчы паміж галоснымі (у выніку асіміляцыі [й] падаўжаюцца і перадаюцца на пісьме падваеннем адпаведных літар: калоссе, стагоддзе.
Не падаўжаецца гук [л ] у іменах Ілья, Ільіч, Ульяна, Касьян, Ульянавіч і ўтварэннях ад дзеяслова ліць: разалье, вылье.
Словы іншамоўнага паходжання ў беларускай мове пішуцца без падваення зычных: група, калектыў, але: манна, ванна, бонна, донна і інш.
Правапіс спалучэнняў зычных
-
У спалучэннях зычных [здн ], [стн ], [сцн ], [стл ], [сцл ], [рдц ] гукі [д ], [т ], [ц ] выпадаюць: яны не вымаўляюцца і ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам правапісу не пішуцца, г. зн. на пісьме перадаюцца спалучэнні зн, сн, сл, рц: выезд – выязны, капуста – капусны. Выпадаюць гукі [д ], [л ] у словах міласэрны, сонца, наўмысна. Аднак у прыметніках, утвораных ад запазычаных слоў, спалучэнне [рдн ] на пісьме захоўваецца: рэкордны.
-
У спалучэннях [згн ], [скн ], якія ўзніклі пры ўтварэнні дзеясловаў з суфіксам –ну-, выпадаюць і на пісьме не перадаюцца гукі [г ], [к ]: бразгаць – бразнуць.
-
Спалучэнне [дт] на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца на пісьме літарай т: Гумбальт, Рэмбрант.
-
Спалучэнні зычных [дч ], [тч ], [дц ], [тц ], [чц ] на пісьме перадаюцца нязменна – паводле марфалагічнага прынцыпу, у вымаўленні чуем падоўжаныя гукі [ч ], [ц ]: пасведчанне.
-
Спалучэнні зычных [жц], [шц] таксама перадаюцца на пісьме паводле марфалагічнага прынцыпу: у дзежцы, на дошцы.
-
Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках адзінаццаць – дваццаць і трыццаць, а таксама ў зваротнай форме дзеясловаў: будавацца, гадавацца.
Правапіс прыстаўной літары в
Літара в прыстаўная (у пачатку слова) і ўстаўная (у сярэдзіне слова) пішацца перад галоснымі о, у ў адпаведнасці з вымаўленнем у наступных выпадках.
-
Перад карэнным націскным [о ] у пачатку слова і пасля прыставак: вокны, вольха. Перад націскным [о ] у прыстаўках во-, воб-, вод-: воблік. У сярэдзіне некаторых уласных іменаў: Лявон, Радзівон. Выкл.: наогул, окаць, оканне.
Калі [о ] не пад націскам змяняецца на [а ], прыстаўны гук [в] не вымаўляецца і літара в не пішацца: вокны – акно.
Выключэнне складаюць словы вочы, востры, навокал і вытворныя ад іх, дзе в захоўваецца і перад а: вачэй, вастрыць
-
Перад карэнным націскным [у] літара в пішацца у пачатку слова, а таксама ў сярэдзіне слоў пасля прыставак ці першай часткі складанага слова: вуха, навука, белавусы. Захоўваецца в у вытворных словах і ў ненаціскным становішчы: навучанне.
-
Пішацца літара в у сярэдзіне слоў павук, цівун (і ў вытворных ад іх), у некаторых уласных іменах: Навум, Матэвуш і інш.
Прыстаўная в не пішацца:
-
Перад пачатковымі літарамі о, у ў іншамоўных словах і ўласных назвах: ордэн, опера, Омск, урна, Урал.
-
Перад у прыставачным: умова, успомніць
-
Перад у, які ўзнік на месцы [в ]: (рус.) вчера – учора.